Папа Францішак: інтэрпрэтацыя святых тэкстаў павінна адпавядаць Традыцыі Царквы

На інтэрпрэтацыю Святога Пісання звярнуў увагу Папа Францішак падчас сустрэчы з удзельнікамі пленарнага пасяджэння Папскай біблійнай камісіі на тэму «Натхненне і праўда ў Бібліі». Пасяджэнне праходзіла ў Ватыкане з 8 па 12 красавіка 2013 г.

Мудрасць - цнота экалогіі жыцця

Мудрасць - гэта перш за ўсё характарыстыка,  якая належыць Богу Творцы (Ер. 10, 12;  51, 15)  і з'яўляецца асновай ўсёй рэчаіснасці, аднак, чалавек таксама мае частку ў Божай мудрасці, паколькі створаны на Божы вобраз і падабенства.

Мудрасць - гэта фундаментальная здольнасць чалавека да пазнання пэўнай рэчы і ўсяго існага ў кантэксце створанай Богам рэчаіснасці. Дзякуючы Божаму дару мудрасці чалавек спазнае ўсё як стварэнне Божае, якое існуе ў пастаяннай сувязі і накіраванасці да Творцы.

Малітоўны ўспамін у Міжнародны дзень вызвалення вязняў нацысцкіх лагераў

11 красавіка адзначаецца Міжнародны дзень вызвалення вязняў нацысцкіх лагераў. Ён быў уведзены паводле рашэння ААН у памяць пра міжнароднае паўстанне вязняў канцэнтрацыйнага лагера “Бухенвальд”. 11 красавіка 1945 году над Бухенвальдам залунаў сцяг свабоды.

11 красавіка 2013 году апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі адслужыў памінальную паніхіду на тэрыторыі лагера “Майданак” у Любліне. 

Гарадзенская парафія вітае свайго сына

У Нядзелю Тамаша 7 красавіка 2013 г. у гарадзенскай парафіі Маці Божай Фацімскай адбылася прыміцыйная Літургія новавысвечанага грэка-каталіцкага святара. Яшчэ на самым пачатку а. Андрэй Крот, настаяцель парафіі, прывітаўшы ўсіх, хто прыйшоў на нядзельную Службу ў капліцу каля касцёла Найсвяцейшага Адкупіцеля, прадставіў а. Зміцера Чарняля, рэдэмптарыст, які паходзіць з гэтай парафіі. Хаця прадстаўленне было не вельмі патрэбным, бо амаль кожны з прысутных ведаў а. Зміцера асабіста. Тут сабраліся сталыя парафіяне, хто памятае яго яшчэ з часоў, калі ён наведваў набажэнствы, якія праводзіў а. Віктар Данілаў.

Свята Хрыста Чалавекалюбцы

7 красавіка 2013 г., у першую нядзелю пасля Пасхі, грэка-каталіцкая парафія Хрыста Чалавекалюбцы ў г. Маладзечне Менскай вобл. святкавала храмавае свята. Ва ўрачыстай Святой Літургіі ўзялі ўдзел дэкан Цэнтральна-Заходняга дэканату імя блаславёнага Мікалая Чарнецкага а. Яўген Усошын, айцы Антон Нікалаеў, рэдэмптарыст і Аляксандр Шыбека разам з вернікамі і прадстаўнікамі хору “Прасфара”.