Народжаны звыш

23 сакавіка 2013 г. на парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Менску адбыўся хрост. У Беларусі стала на аднаго хрысціяніна болей!

Велікапосныя рэкалекцыі

Айцы-рэдэмптарысты правялі вялікапосныя рэкалекцыі на беларускіх парафіях. 22-24 сакавіка 2013 г. а. Зміцер Чарнель наведаў лідскую парафію св. Язафата, а 25-26 сакавіка ў гарадзенскай парафіі Маці Божай Фацімскай духоўныя навукі праводзіў а. Антон Нікалаеў.

20 год прызначэння Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі

20 гадоў таму, 15 лютага 1993 году, блаславёны Папа Ян Павал ІІ прызначыў ераманаха Сяргея Гаека, з Ордэна айцоў-марыянаў, Апостальскім Візітатарам для грэка-католікаў Беларусі. У 1996 г. ераманах Сяргей быў павышаны ў сан архімандрыта і атрымаў архімандрыцкую хіратэсію.
 
Угодкі 20-годдзя служэння Апостальскага Візітатара прыпадаюць на час Вялікага Посту, таму літургічнае святкаванне пераносіцца на велікодны пэрыяд, у рамках Пасхальнай Пяцідзясятніцы.
 

Даравальная нядзеля

10 лютага 2013 г. беларускія грэка-каталікі святкавалі Даравальную нядзелю - апошнюю нядзелю перад пачаткам Вялікага посту. Па даўняй традыцыі ў гэты дзень усе просяць прабачэння адзін у аднаго, каб увайсці ў час вялікай Чатырохдзясятніцы са спакойным сумленнем і душэўным мірам.

Справаздача Тэзэ

Пакуль наша група з Менску ехала ў Рым на моладзевае спатканне, арганізаванае  супольнасцю Тэзэ з 28 снежня да 2 студзеня 2013 г., у нас была добрая нагода для знаёмства. Гэта заўседы цікавы досвед – пазнаць новых хрысціян і навучыцца чагосьці ад іх.