У Львове высвечаны другі айцец-рэдэмптарыст візантыйскага абраду з Беларусі

25 лістапада 2012 г. з нагоды храмавага свята ў царкве свмч. Язафата ў Львове (Украіна) адбылася Архірэйская Літургія, якую ўзначаліў уладыка Багдан Дзюрах, рэдэмптарыст, сакратар Сіноду біскупаў Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы. Разам з ім саслужыў уладыка Пётр Стасюк, рэдэмптарыст, япарх дыяцэзіі для ўкраінцаў-каталікоў у Аўстраліі, Новай Зеландыі і Акіяніі. Падчас багаслужэння ўладыка Багдан удзяліў ярэйскія свячанні тром дыяканам-рэдэмптарыстам: Мірону Шаўчуку, Андрэю Хацку і ??Зміцеру Чарнялю, які стаў другім айцом-рэдэмптарыстам візнатыйскага абраду з Беларусі.

Хрышчэнне ў Менску

10 лістапада 2012 г. у грэка-каталіцкай капліцы Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Менску (зав. Снежны, 7) шэрагі Хрыстовай Царквы папоўніліся яшчэ адным членам. У гэты дзень а. Антон Нікалаеў, рэдэмптарыст удзяліў таінствы хрышчэння і мірапамазання трохмесячнаму Марку.