Пілігрымка на свята Зыходу Святога Духа

Пілігрымка на свята Зыходу Святога Духа па юліянскім календары, арганізаваная грэка-каталіцкай парафіяй Маці Божай Нястомнай Дапамогі, адбылася 17-20 чэрвеня 2016 г. Беларускіх вернікаў чарговы раз гасцінна прыймаў манастыр св. Альфонса ў Львове.

Парафіі ў Маладэчне 25 гадоў

Парафіяльнае свята і адначасова 25-годдзе свайго існавання святкавала ў Нядзелю Тамаша 3 красавіка 2016 г. маладэчанская грэка-каталіцкая парафія Хрыста Чалавекалюбцы. Свята сабрала ў парафіяльнай капліцы вернікаў і гасцей з розных гарадоў Беларусі. Святую Літургію служылі а. Андрэй Крот з Гродна, а. Яўген Усошын, протапрэсвітар Цэнтральнага дэканату БГКЦ, і а. Зміцер Чарнель, рэдэмптарыст. Службу суправаджаў спевам міжпарафіяльны хор з Менску "Прасфара". Сваё блаславенне з нагоды юбілею парафіі для святароў і вернікаў перадаў прэфект Кангрэгацыі ўсходніх цэркваў кардынал Леанарда Сандры.

Дзень духоўнага аднаўлення для жонак святароў

У суботу, 12 сакавіка 2016 г., у Душпастарскім цэнтры грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Менску, адбылася рэкалекцыйная сустрэча для жонак святароў і дыяканаў БГКЦ. Сустрэча пачалася з асабістай малітвы ў цішыні перад іконай Маці Божай Нястомнай Дапамогі, а таксама Акафіста да Маці Божай, які адслужыў айцец Яўген Маліноўскі з Барановічаў.

Пропаведзь на Крыжапаклонную нядзелю

У Трэцюю нядзелю Вялікага посту, у сярэдзіне Чатырохдзясятніцы, Царква ўшаноўвае Крыж Гасподні. Збаўленне чалавека звершылася прыходам у свет Божага Сына, Яго пропаведдзю, пакутамі, смерцю і ўваскрасеннем. Крыж, які з’яўляецца сімвалам пакутаў і смерці Збавіцеля, знаходзіцца ў сярэдзіне збаўчага Божага дзеяння, і ў сярэдзіне нашага духоўнага падарожжа праз час Вялікага посту перад намі таксама паўстае Гасподні Крыж.

Месца, адкуль відаць Таямніцу

Калі спытаць: «Чаго вы хочаце ад жыцця?», - многія адкажуць нешта накшталт: "Хачу быць шчаслівым, мець дружную сям'ю і крутую працу». Іншымі словамі, не адкажуць нічога. А ёсць іншае цікавае пытанне, над якім мы, магчыма, раней не задумваліся: «Які боль у жыцці я хачу? За што я гатовы змагацца і пакутаваць?» Адказ на яго - куды больш значны паказчык таго, як складзецца ў выніку жыццё.