Як часта трэба прыймаць Святое Прычасце?

Як часта трэба прыймаць Святое Прычасце? Большасць вернікаў маюць вельмі спрошчанае ўяўленне пра адказ на гэтае пытанне. Паколькі, згодна з трэцяй Божай запаведдзю, абавязкова браць удзел у Літургіі трэба ў нядзелю і святы, то і Прычасце прымаць, адпаведна, можна раз у тыдзень. Аднак рэальнасць і праўда трохі іншая.

Калі вучні Ісуса просяць Яго навучыць іх маліцца, Хрыстос іх вучыць малітве “Ойча наш”, у якой адна з просьбаў: “Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння” (Мц. 6, 11). Слова “штодзённы” (грэц. επιούσιον) даслоўна перакладаецца як “той, які адносіцца да кожнага новага, наступаючага дня”). Безумоўна, пад гэтым “хлебам” разумеецца не толькі звычайная цялесная ежа. Сам Хрыстос недвухзначна сцвердзіў: “Я — хлеб жыцця” (Ян. 6, 48), “Я — хлеб жывы, які з неба зыйшоў. Хто б еў гэты хлеб, жыць будзе вечна; а хлеб, які Я дам, ёсць цела Маё, якое Я аддам за жыццё свету” (Ян. 6, 51), “Цела Маё сапраўды ёсць ежа, а кроў Мая сапраўды ёсць пітво. Хто есць цела Маё ды п’е кроў Маю, ува Мне прабывае, а Я ў ім” (Ян. 6, 55-56).

Адкуль у Каталіцкай Царкве з'явілася практыка індульгенцый?

Згодна з Катэхізісам Каталіцкай Царквы, індульгенцыя - гэта адпушчэнне перад Богам часовай кары за грахі, віна за якія ўжо прабачана ў таінстве споведзі. Грэх цягне за сабой падвойнае наступства. Цяжкі грэх пазбаўляе нас зносінаў з Богам і тым самым закрывае доступ да вечнага жыцця: гэта «вечная кара за грэх». З іншага боку, любы грэх, нават малы, вядзе да неўпарадкаванай прыхільнасці да стварэнняў, і ад гэтай прыхільнасці неабходна ачысціцца або на зямлі, або пасля смерці, у стане, які называецца Чысцец. Гэта ачышчэнне вызваляе ад таго, што называецца «часовай карай» за грэх. Абедзве гэтыя кары не павінны разумецца як помста Бога, што паходзіць звонку, бо яны выцякаюць з самой прыроды граху. Навяртанне, спароджанае гарачай любоўю, можа прывесці да поўнага ачышчэнню грэшніка, так што яму не прыйдзецца ўжо зведаць ніякай кары. Індульгенцыя даецца Царквой, якая мае ад Ісуса Хрыста ўладу “вязаць і развязваць” (пар. Мц. 18, 18). Тым самым яна дзейнічае на карысць хрысціяніна і адкрывае перад ім скарб заслуг Хрыста і святых, каб вернік атрымаў ад міласэрнага Айца адпушчэнне часовай кары за грахі.

Ці зьяўляецца Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква Царквой sui iuris

Пытаньне пра тое, ці зьяўляецца Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква Царквой sui iuris («свайго права») – гэта сур’ёзнае для жыцьця і для разуменьня прававой сітуацыі Царквы пытаньне. Безумоўна зразумела, што існуе Беларуская ўсходне-каталіцкая Царква (якая адносіцца да Цэркваў канстанцінопальскай абрадавай традыцыі), і што існуе беларускі абрад. Абодва гэтыя факты з году ў год яўна і недвухсэнсоўна канстатуюцца ў афіцыйным выданьні Сьвятога Пасаду «Annuario Pontificio», і таму ня могуць выклікаць сумневаў. Але ці зьяўляецца гэтая Беларуская Царква з пункту гледжаньня кананічнага права Царквой sui iuris?

Чысцец: выдумка, кара ці шанц для грэшнікаў?

Для многіх людзей застаецца загадкай навучанне Каталіцкай Царквы пра чысцец. Часта ўзнікаюць пытанні, што гэта такое і адкуль паходзяць веды пра яго існаванне. Адны лічаць чысцец асобным месцам, на падабенства таго, якое прадставіў у сваёй “Боскай камедыі” Дантэ Аліг’еры, другія лічаць чысцец праклёнам ці пакараннем, трэція, бачаць у ім усяго толькі неабгрунтаваную выдумку, падстаў для якой ў Святым Пісанні няма.

Трэба адзначыць, што сапраўды, у Бібліі не знойдзеш самаго слова “чысцец”, бо гэта тэалагічны тэрмін, які быў уведзены пазней, але казаць што ў Святым Пісанні няма згадак пра яго – няправільна. Дагмат пра чысцец быў прыняты на Ферара-Фларэнтыйскім і Трыдэнцкім саборах (XV-XVI cтст.) на падставе царкоўнай традыцыі, якая ў сваю чаргу спасылаецца на некаторыя тэксты Святога Пісання.

Хрысціянства і магія

Ва ўсе часы гісторыі чалавецтва мы сутыкаемся з наяўнасцю ў кожнай культуры, кожным грамадстве пэўнай часткі людзей, якія дэкларуюць наяўнасць у іх некаторых звышнатуральных здольнасцей і магчымасці кіраваць сіламі прыроды. Гэта мы можам назіраць таксама ў біблейскіх тэкстах як Старога, так і Новага Запавету (напр., Вых. 7, 11; Іс. 47, 12; Дан. 2,2; Дз. 8, 9; 16, 16). Магія, чарадзейства і вяшчунства былі шырока пашыранымі сярод суседніх Ізраілю язычніцкіх народаў. Таму ўжо ў Старым Запавеце часта гучыць Божы наказ, які забараняе Божаму люду звяртанне да магічных практык: “Не звяртайцеся да закліначоў мёртвых, і да чарадзеяў не хадзіце, і не даводзьце сябе да апаганьвання імі. Я Госпад, Бог ваш” (Ляв. 19, 31), “і калі якая душа павернецца да закліначоў мёртвых і да чарадзеяў, каб аблудна хадзіць па слядах іхніх, дык Я павярну аблічча Маё на тую душу і знішчу яе з народу яе” (Ляв. 20,6), “не павінен быць у цябе той, хто праводзіць сына свайго альбо дачку сваю праз агонь, ні вяшчун, ні варажбіт, ні чарнакніжнік, ні чарадзей, ні змуснік, які заклінае духаў, ні чараўнік, які апытвае нябожчыкаў; бо агідны прад Госпадам кожны, хто робіць гэта, і якраз за гэтыя мярзоты Госпад, Бог твой, праганяе іх ад аблічча твайго; будзь беспахібны прад Госпадам, Богам тваім” (Друг. 18, 10-13).

Францішак: пакорная і адважная малітва чыніць цуды

“Мужная, пакорная і моцная малітва чыніць цуды”, - сказаў папа Францішак 20 траўня 2013 г. падчас ранішняй Эўхарыстыі у Доме св. Марты. У сваёй гаміліі Пантыфік паразважаў над евангельскім фрагментам, у якім гаворка ішла пра няздольнасць вучняў Хрыста аздаравіць хлопца, апанавана духам нематы. Ісус быў занепакоены нявер’ем апосталаў, а бацьку хварога сказаў: “Усё магчыма для таго, хто верыць”. “Але адкуль гэта нявер’е?”, - спытаў Папа і адразу назваў яго прычыну: “Думаю, што менавіта ад сэрца, якое не адкрываецца, закрытага сэрца, якое хоча мець усё пад сваім кантролем”. Пантыфік нагадаў, што сам Ісус у дадзеным кантэксце звяртаў увагу на важнасць малітвы, якая дапамагае чыніць цуды. “Малітва, у якой просім аб цудзе, аб незвычайнай з’яве – павінна быць малітвай, якая ахоплівае нас усіх”, - сказаў Папа.

Чакаем Другога Прыйсця

Сваю катэхезу падчас агульнай аўдыенцыі 24 красавіка 2013 г. Пантыфік прысвяціў значэнню апошняга прыйсця Хрыста, які вернецца, каб “судзіць жывых і памерлых”. Сустрэча Святога Айца з вернікамі прайшла на плошчы св. Пятра. Папа адзначыў, што разуменню гэтай падзеі дапамагаюць тры евангельскія тэксты: пра дзесяць дзеваў, таленты і апошні суд.

Каго будзе больш - збаўленых або асуджаных?

У 5 раздзеле Евангелля паводле Яна чытаем: «Не дзівіцеся таму, бо надходзіць час, у якім усе, што ў магілах, пачуюць голас Яго. І тыя, што добра рабілі, пойдуць на ўваскрасенне жыцця, а тыя, што блага рабілі — на ўваскрасенне суду" (Ян. 5, 28-29).

Уваскрэснуць усё. НЕ некаторыя, але ўсё, таксама і нераскаяныя. Але адны ўваскрэснуць целам, каб увайсці ў Неба, а іншыя - каб адправіцца ў пекла. І шчасце або мука назаўжды ахопіць не толькі душу, але і цела.

Мудрасць - цнота экалогіі жыцця

Мудрасць - гэта перш за ўсё характарыстыка,  якая належыць Богу Творцы (Ер. 10, 12;  51, 15)  і з'яўляецца асновай ўсёй рэчаіснасці, аднак, чалавек таксама мае частку ў Божай мудрасці, паколькі створаны на Божы вобраз і падабенства.

Мудрасць - гэта фундаментальная здольнасць чалавека да пазнання пэўнай рэчы і ўсяго існага ў кантэксце створанай Богам рэчаіснасці. Дзякуючы Божаму дару мудрасці чалавек спазнае ўсё як стварэнне Божае, якое існуе ў пастаяннай сувязі і накіраванасці да Творцы.