8 сьнежня 2020 г. Яго Сьвятасьць Папа Францішак апублікаваў Апостальскі ліст "Patris corde" – "Бацькоўскім сэрцам", у якім з нагоды 150-годдзя прызнання св. Язэпа Апекуном Каталіцкай Царквы, абвясьціў Юбілейны Год сьв. Язэпа: з 8 снежня 2020 г. па 8 снежня 2021 г.
На час Юбілейнага Года Сьвяты Айцец Францішак удзяліў спецыяльныя адпусты (індульгенцыі) - між іншымі за пабожнае чытанне Акафіста да сьв. Язэпа (нават яго часткі) - у духу малітвы за ганімую Царкву.
КАНДАК 1
Выбраны Абручнік Найсьвяцейшай Дзевы Мары, ты песьціў і карміў Богачалавека, праведны Язэпе, праслаўляем тваё служэньне невымоўнай тайне ўцелаўленьня Бога Слова, і пахвальную песьню пяем табе. Ты ж цяпер, дастойны стаяць перад пасадам Хрыста Бога нашага, маліся за нас, якія пяем табе:
Радуйся, праведны Язэпе, хуткі памочнік і малітоўны заступнік душаў нашых.