Акафіст сьвятому і праведнаму Язэпу, Абручніку Найсьвяцейшай Дзевы Марыі

- . Апублікавана ў Акафісты

8 сьнежня 2020 г. Яго Сьвятасьць Папа Францішак апублікаваў Апостальскі ліст "Patris corde" – "Бацькоўскім сэрцам", у якім з нагоды 150-годдзя прызнання св. Язэпа Апекуном Каталіцкай Царквы, абвясьціў Юбілейны Год сьв. Язэпа: з 8 снежня 2020 г. па 8 снежня 2021 г.

На час Юбілейнага Года Сьвяты Айцец Францішак удзяліў спецыяльныя адпусты (індульгенцыі) - між іншымі за пабожнае чытанне Акафіста да сьв. Язэпа (нават яго часткі) - у духу малітвы за ганімую Царкву.

КАНДАК 1

Выбраны Абручнік Найсьвяцейшай Дзевы Мары, ты песьціў і карміў Богачалавека, праведны Язэпе, праслаўляем тваё служэньне невымоўнай тайне ўцелаўленьня Бога Слова, і пахвальную песьню пяем табе. Ты ж цяпер, дастойны стаяць перад пасадам Хрыста Бога нашага, маліся за нас, якія пяем табе:

Радуйся, праведны Язэпе, хуткі памочнік і малітоўны заступнік душаў нашых.

ІКАС 1

Неспасьцігальная нават для анёлаў тайна нараджэньня Бога Слова ад Беззаганнай Дзевы захаваная была чыстаю ад паклёпу людзкога і подступу д'ябла. Бог жа выбраў цябе, праведны Язэпе, пакорны апякуне, быць ахоўнікам і сьведкам дзявоцтва Найсьвяцейшай Марыі. Дзеля гэтага праслаўляем цябе, як выбранага тайніка Божага, і ўсклікаем табе:

Радуйся, пачэсны парастак з кораня Ясеевага;

Радуйся, унутрана ўпрыгожаны царскай годнасьцю;

Радуйся, у беднасьці зямной духоўнае набыў багацьце;

Радуйся, у няведаньні прыдбаў славу вечную;

Радуйся, больш слаўны за ўладароў;

Радуйся, больш праведны за праайцоў і патрыярхаў;

Радуйся, праведны Язэпе, хуткі памочнік і малітоўны заступнік душаў нашых.

КАНДАК 2

Бачачы Дзеву Марыю, выхаваную пры храме і паўналетнюю, першасьвятар Захарыя ўсклікнуў да Госпада: Госпадзе, пакажы мужа, дастойнага заручыцца з Дзеваю. Калі ж заквітнеў жэзл Язэпа, даручаючы яму Дзеву, засьпяваў Богу: Алілуя.

ІКАС 2

Зразумела ўсім канцам зямлі твая праведнасьць, сьвяты Язэпе, бо непараўнальнага гонару ўдастоіўся ты быць абручнікам Найблаславёнае Дзевы, зь Яе бо бяз мужа выйшаў Хрыстос Бог. На гэта ты быў выбраны дзеля моцнае веры, чысьціні, пакоры і посьпеху ў добрых справах. Таму і мы пяем табе:

Радуйся, які праведна з Найчыстай заручыўся;

Радуйся, муж веры, які прыняў у дом свой Сьвятую Дзеву Марыю,

Якая вераю сталася Пасадам Божым;

Радуйся, пакорны духам;

Радуйся, просты сэрцам;

Радуйся, дабрадзейнасьцямі ўпрыгожаны;

Радуйся, сьвяты, які Найсьвяцейшай паслужыў;

Радуйся, праведны Язэпе, хуткі памочнік і малітоўны заступнік душаў нашых.

КАНДАК 3

Сіла Ўсявышняга ацяніла тады Бязьвінную, і Яна зачала. Язэп, дзіўнай тайны ня ведаючы, але навучаны Самім Богам, кліча да Яго: Алілуя.

ІКАС 3

Праведны Язэп сумеўся, гледзячы на Дзеву, Якая мела ва ўлоньні сваім Бога, і спакусіўшыся, усумніўся ў Дзявоцтве, але, будучы праведным, захацеў паціху адпусьціць Яе, Богу, Які ўсё ведае, на суд аддаючы ўсё, і нас навучыў клікаць:

Радуйся, цнатлівасьці ахоўніча;

Радуйся, ізраільцянін, які ня мае зламыснасьці;

Радуйся, добры сэрцам;

Радуйся, ціхі норавам;

Радуйся, які ўсю надзею на Бога пакладаеш;

Радуйся, які Провіду Божаму сябе і іншых даручаеш;

Радуйся, праведны Язэпе, хуткі памочнік і малітоўны заступнік душаў нашых.

КАНДАК 4

Суцішаючы буру сумніваў цнатлівага Язэпа, Анёл адкрыў тайну нараджэньня ад Беззаганнай Марыі Сына Божага, Збаўцы сьвету, кажучы: дасі імя Яму Ісус, бо Ён збавіць народ свой ад грахоў, і Яму пяем усе: Алілуя.

ІКАС 4

Ведаючы зь Пісаньня словы Госпада: вось Дзена зачне і народзіць Сына Эмануэля, паверыў Ты праведны Язэпе сказанаму Анёлам, і як запячатаную кнігу, у якой рукою Айца запісана Слова, прыняў Марыю ў дом свой, як слуга, служачы Беззаганнай са страхам і руплівасыцю. Дзеля гэтага ўсклікаем табе:

Радуйся, бо ты сэрца прыклаў да пазнаньня закону Божага;

Радуйся, бо ты адкрыў розум свой для прыняцьця тайнаў Божых;

Радуйся, бо перад усімі ўдастоіўся ўбачыць вялікую тайну зьяўленьня Бога на зямлі;

Радуйся, бо ты пазнаў, што прыйсьце Ягонае ёсьць дзеля збаўленьня людзей ад іхніх грахоў;

Радуйся, бо бяз сумніву паверыў у тое, што табе было адкрыта;

Радуйся, бо вераю ты апраўданы;

Радуйся, праведны Язэпе, хуткі памочнік і малітоўны заступнік душаў нашых.

КАНДАК 5

Богаабраную Юную Дзеву прыняўшы ў дом свой, ты, блаславёны Язэпе, любіў яе, як абручніцу, шанаваў Яе, як Найчыстую Дзеву і Маці Збаўцы сьвету, і служыў Ей са страхам і пабожнасьцю ўсёй душою, каб сталася напісанае ў Законе і прароках, і разам з Марыяй клікаў Богу: Алілуя.

ІКАС 5

Убачыўшы ў стайні Бэтлеемскай зорку, якая зазьзяла ад Якуба, ты першы пакланіўся Народжанаму, і калі неба — зорку, Анёлы — хваласьпеў, пастушкі — вызнаньне, а мудрацы дары прынесьлі і пакланіліся, то ты, праведны Язэпе, усяго сябе прынес у дар Госпаду, і жыцьцё, і клопат, і працу аддаў на служэньне Яму. Дзеля гэтага сьпяваем табе:

Радуйся, які ўбачыў раней за ўсіх сьвітанак незаходнага Сонца праўды;

Радуйся, першы на зямлі сьведка і служка ўцелаўленьня Сына Божага, ад Айца народжанага спрадвеку;

Радуйся, зямны апякун, ты ўдастоіўся імя Айца, Апекуна Нябеснага;

Радуйся, ахаронца і клапатлівы служка Дзіцятка, Якому са страхам служаць хоры Анельскія;

Радуйся, праведны Язэпе, хуткі памочнік і малітоўны заступнік душаў нашых.

КАНДАК 6

Прадказанага ў Законе і прароках, ты, як чалавека, на восьмы дзень абрэзаў, і імя Ісус схаванае ў Тройцы, як каштоўны бісер ад скарбаў нябесных прынесены, у пазнаньне ўсім людзям дараваў ты, Язэпе, і гэтым Анёлаў зьдзівіў, людзей усьцешыў, дэманаў напалохаў, і як мірам пахучым увесь сусьвет асьвяжыў і запяяў Богу: Алілуя.

ІКАС 6

Табе, праведны Язэпе, праз прароцтва Сымона ў Дзіцятку Ісусе сьвятло зазьзяла для прасвятленьня народаў і славы людзей Ізраіля, але яно воблакам смутку пакрываецца, бо народ сумеўся, Ірад шалее, душы Немаўлятка шукаючы, прароцтва прадвяшчаецца, што сэрца Марыі меч праб'е, каб вера і цярпеньне твае бачны былі ўсім. Таму табе, моцнаму ў цярпеньні і ў веры нязломнаму, усклікаем:

Радуйся, бо ты спакусамі, быццам золата ў печы, ачышчаўся;

Радуйся, у радасьці пакорны, у смутку цярплівы;

Радуйся, заўсёды верны тайнам, табе давераным;

Радуйся, у мужнасьці нязломны;

Радуйся, бо цябе вера, як зорка, на цёмных шляхах суправаджала;

Радуйся, бо ў бурах жыцьцёвага мора якарам для цябе надзея на Бога была;

Радуйся, праведны Язэпе, хуткі памочнік і малітоўны заступнік душаў нашых.

КАНДАК 7

Ты хацеў уратаваць ад злосыці Ірада Таго, хто прыйшоў збавіць сьвет, але не пытаў ты Анёла, які табе загадаў у Ягіпет уцякаць, чаму ж Той, Хто іншых збаўляе, Сябе збавіць ня можа; ты, як муж веры, як новы Абрагам, адразу быў гатовы паслухацца, не зважаючы на цяжкасьці дарогі, не выпытываў пра час вяртаньня, толькі адразу з Марыяй і Дзцягкам выправіўся ў Ягіпет, радасна сьпяваючы Богу: Алілуя.

ІКАС 7

Новы Язэп паказаўся ў Ягіпце большым за старажытнага патрыярха, які ўратаваў егіпцян ад голаду: бо ты ўратаваў ад сьмерці Збаўцу сьвету і егіпцянам, якія гінулі ад нязбожнасьці, хлеб жыватворны прынёс і зерне вечнага жыцьця пасеяў, ад якога цудоўныя парасткі выраслі ў пустыні Ягіпецкай. Таму ўсклікаем табе:

Радуйся, што дзеля Хрыста смутак і цяжкасьці ў дарозе цярпеў;

Радуйся, бо Дзіцятка Ісуса ты вёў па пустыні, як Бог некалі  вогненным слупам вёў Ізраіль;

Радуйся, бо гадаваў Карміцеля, Які карміў людзей сваёй маннай;

Радуйся, бо насіў на руках Творцу, Які носіць усё стварэньне;

Радуйся, бо ўратаваў ад злосьці Ірада Таго, Хто некалі ўратаваў люд  Божы ад горкае няволі фараонавае;

Радуйся, Ягіпту за няволю адплаціў ласкаю ўсынаўленьня;

Радуйся, праведны Язэпе, хуткі памочнік і малітоўны заступнік душаў нашых.

КАНДАК 8

Дзіўныя цуды бачыў ты, Язэпе: спаўненьне прароцтва пра нараджэньне Бога ў целе ад Дзевы Марыі і спавітае Дзіцятка ў яслях; Анёлаў хваласьпеў і абрэзаньне цялеснае; мудрацоў з Усходу пакланеньне з дарамі; уцёкі ў Яrinет ад шаленства Ірада; збаўленьне ўсіх людзей і Сьвятло для ўсіх народаў, паводле слова Сымонавага, прабітае сэрца Маці. Ты пазнаў праўдзівага Бога і праўдзівага чалавека, дзеля гэтага ўсяго ўсклікнуў: Алілуя.

ІКАС 8

Усяго сябе аддаў ты Богу, Які праз Анёла паклікаў Сына свайго з Яriпту, паступіў ты па волі Яго і разам з Ісусам і Маці Ягонай пасяліўся ты ў Назарэце, каб споўнілася слова прарокаў, што названы Ён будзе Назарэем. Таму і мы табе, як вернаму слузе Божаму, сьпяваем:

Радуйся, спаўпамочнік Божай волі;

Радуйся, саўдзельнік Божага сьветаўладкаваньня;

Радуйся, блізкі суразмоўца Анёлаў;

Радуйся, бо табе, які на зямлі, тайны нябесныя адкрытыя;

Радуйся, бо ты чуў прарокаў прадказаньні аб Ісусе;

Радуйся, бо ты ўсё богабойна ў сэрцы захаваў і не адкрыў нікому;

Радуйся, праведны Язэпе, хуткі памочнік і малітоўны заступнік душаў нашых.

КАНДАК 9

Перад Імем Ісуса схіляецца кожнае калена і на зямлі, і на небе, і пад зямлёю, але табе, цудоўны Язэпе, Ісус скараўся, як айцу. Мы такой Боскай спагадлівасьці да цябе дзівімся і клічам Яму: Алілуя.

ІКАС 9

Шматслоўныя красамоўцы ня ў змозе дастойна ўславіць цябе, праведны Язэпе: Маці Божая, Уладарка неба і зямлі, называе цябе панам сваім, уцелаўлёны Сын Божы кліча цябе айцом, і дом твой на зямлі зьмяшчае сьвятыню нябесную, бо жыве ў ім Уладар неба і зямлі. Таму мы пакорна пяем табе:

Радуйся, бо ты абраньнік Божы і ахаронца ківоту сьвятыні нябеснае;

Радуйся, бо ты цудоўны апякун, і ў доме тваім жыве Творца неба і зямлі;

Радуйся, карміцель і клапатлівы служка Дзіцятка Ісуса, Які як Бог прыводзіць да быцьця ўсё тварэньне і дбае пра ўвесь сьвет бачны і нябачны;

Радуйся, бо ты на зямлі ўдастоіўся бачыць Сына Божага, трымаць Яго на руках і цалаваць Яго;

Радуйся, бо ты і пасьля адыходу на вышыні ў сьвятле аблічча Яго, Уладара славы, радуешся і заўсёды праслаўляеш Яго з Айцом і Сьвятым Духам;

Радуйся, праведны Язэпе, хуткі памочнік і малітоўны заступнік душаў нашых.

КАНДАК 10

Уратаваць можаш кожнага, хто пад тваю абарону ўцякае, блаславёны Язэпе, бо немагчыма каб Той, Хто слухаў цябе на зямлі ва ўсім, не пачуў бы цябе, які стаіш перад ім у небе із Анёламі пяеш: Алілуя

ІКАС 10

Ты - мур абаронны для ўсіх, хто прыбягае да цябе, праведны Язэпе, таму не пакінь і нас, якія ў бурах спакусаў, бедах і смутку жыцьцёвым уцякаем пад тваю абарону і пяем табе:

Радуйся, хуткі заступнік у бедах і напасыцях;

Радуйся, моцны хадайнік за нас перад Богам:

Радуйся, цьвёрдая надзея наша ў буры збянтэжанасьці і зьдзіўленьня;

Радуйся, хуткае выбаўленьне ад паклёпу людскога;

Радуйся, карміцель Таго, Хто сілаю слова трымае ўсё;

Радуйся, бо выбаўляеш нас ад голаду душэўнага і ўсялякага смутку;

Радуйся, праведны Язэпе, хуткі памочнік і малітоў ны заступнік душаў нашых.

КАНДАК 11

Песьню замілаваньня прыносім табе, багамудры Язэпе, і молімся: ты, які ахоўваў ад усялякага зла і шкод нага дзеяньня самога Хрыста Госпада, захавай свам заступніцтвам Царкву Яro Сьвятую ад зла і ворагаў бач ных і нябачных, абарані заступніцтвам тваім ад усяля кага подступу краіну нашу Беларусь і дай жыцьце ціхае і набожнае нам, якія пяем Богу: Алілуя.

ІКАС 11

Знайшоў ты ў храме, як сьвятло прасьвятленьня для тых, што ў цемры неразуменьня, дванаццацігадовага Юнака Ісуса. Ён, адкрываючы тайну Свайго вялікага служэньня паводле Провіду Айца Нябеснага, падаваў сьвятло сапраўднага веданьня настаўнікам Закону Божага, Таму сьпяваем табе:

Радуйся, бо верна захоўваў закон Божы;

Радуйся, бо клапаціўся пра захаваньне закону, і Юнака Ісуса ў дом Айца Нябеснага прыводзіў;

Радуйся, бо калі Юнак Ісус застаўся ў Ерусаліме, і ты з Маці Ягонай не знайшоў Яго сярод сваіх, тады засмуціўся ты па-бацькоўску;

Радуйся, бо ты шукаў Яго паміж сваякоў і знаёмых, і, не знайшоўшы, вярнуўся ў Ерусалім і па трох днях знайшоў Яго ў Сьвятыні, Які сядзеў сярод вучоных, слухаў іх і пытаўся ў іх;

Радуйся, бо ты чуў адкрыцьцё, калі Юнак Ісус казаў: няўжо ня ведалі, што Мне трэба быць у тым, што належыць Айцу Майму;

Радуйся, бо ты бачыў і быў сьведкам таго, як Ісус сталеў мудрасыцю і гадамі і ласкаю ў Бога і людзей;

Радуйся, праведны Язэпе, хуткі памочнік і малітоўны заступнік душаў нашых.

КАНДАК 12

Ты бачыў, як Юнак Ісус сталеў мудрасьцю і гадамі і ласкаю ў Бога і людзей, усё захаваў ты ў сэрцы сваім, Як верны слуга давераны яму скарб, аж да дня, калі ўсе верныя пачалі пяяць Яму, як Богу і Збаўцы сьвету: Алілуя.

IКАС 12

Апяваючы высілкі і подзьвiгi твае, славім і блаславёнае ўсьпеньне твае: бо на руках Бога Слова і Maці Ягонай соладка супачыў ты, праведны Язэпе, пэўна дастойны Бога і вечнасьці. Дзеля гэтага клічам цябе:

Радуйся, верны ў вялікім служэньні;

Радуйся, дзеля гэтага найвялікшага гонару ад Бога ўдастоіўся;

Радуйся, бо ты сябраваў на зямлі са славаю і прыгажосьцю неба;

Радуйся, бо ты Айцом будучага веку ў будучы век зь мірам адпушчаны;

Радуйся, бо ты абвяшчаў Давіду радасьць вялікую;

Радуйся, бо ты ўсім у пекле аб'явіў вестку, што прыдзе Хрыстос, які мае вызваліць і збавіць род людзкі;

Радуйся, праведны Язэпе, хуткі памочнік і малітоўны заступнік душаў нашых.

КАНДАК 13

О, сьвяты і праведны Язэпе! Прымі гэтыя малітвы нашыя і тваім моцным заступніцтвам перад Хрыстом Богам малі Яго, каб ласкаю Сваёю умацаваў нас быць цьвёрдымі і нязломнымі ў праўдзівай веры, стараннымі ў выкананьні Ягоных прыказаньняў, і хай даруе нам усё карыснае ў дачасным і вечным жыцьці, якія сьпяваем Яму: Алілуя.

 Малітва да сьв. Язэпа (Папы Льва XIІI)

Да Цябе, сьвяты Язэпе, прыбягаем у нашай нядолі. Зьвярнуўшыся за дапамогай да Тваёй Найсьвяцейшай Абручніцы, з надзеяй просім і Тваёй апекі. Дзеля любові, якая Цябе яднала з Беззаганнай Дзевай Марыяй, а таксама дзеля айцоўскай заботы, якой Ты атуляў Дзіцятка Ісуса, пакорна просім: паглядзі ласкава на набытак, які Ісус Хрыстос здабыў сваёй крывею, і сваім магутным заступніцтвам, дапамажы нам у нашых патробах.

Прадбачлівы Ахоўніча Божай Сям'і, чувай над выбраным патомствам Ісуса Хрыста.

Адхілі ад нас, улюбёны Ойча, усялякую заразу маны і грэхападзеньня. Магутны наш Заступнік, памажы нам ласкава Тваім нябесным заступніцтвам у барацьбе з сіламі цемры, а як калісьці ўратаваў Дзіцятка Ісуса ад небясьпекі, якая пагражала Ягонаму жыцьцю, так і зараз барані Сьвятую Божую Царкву ад варожых пасткаў і ўсялякага супраціву.

Атулі кожнага з нас няўстаннай апекай, каб мы, дякуючы Твайму прыкладу і ўзмоцненыя Тваім за ступніцтвам, маглі жыць сьвята, памерці пабожна і дасягнуць вечнага шчасьця ў Небе. Aмін.

Каментары: