Грэка-каталіцкая (уніяцкая) парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі

mbnp Менск зав. Снежны, 7 (карта)

тэл. 256 60 20

Праезд: ст. метро "Маладзёжная"; 

прыпынак "Белпласт" трал. 7, 9, 57

 

Расклад богаслужэнняў

СЕРАДА

18:15 Акафіст да Маці Божай Нястомнай Дапамогі

18:30 Святая Літургія

 

СУБОТА

10:00 Святая Літургія (за супакой)

Панахіда

  

НЯДЗЕЛЯ

10:00 Святая Літургія

Гісторыя парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі

Гарбачоўская перабудова ў 1980-я гады зрабіла круты паварот у гісторыі Савецкага Саюза. Гэта быў магутны выбух у лёсах народаў, якія уваходзілі ў склад СССР. Была разняволена народная памяць, пачалося нацыянальнае абуджэнне. Пачаліся часы, калі мы пачалі вяртаць сабе забытае, згубленае па дарозе гісторыі папярэднімі пакаленнямі, страчанае сярод ліхалецця і катаклізмаў гісторыі. Пачалося адраджэнне духоўнай памяці.

Абуджалася жыццё ўсіх хрысціянскіх канфесій. Пачалося абуджэнне і ўваскрашэнне з абломкаў гісторыі, гвалтоўна аднятай у беларускага народу грэка-каталіцкай (уніяцкай) веры. Пачатак гэты быў няпросты, драматычны. Намаганнямі прарасійскай улады і вышэйшага кіраўніцтва Праваслаўнай Царквы памяць пра ўніяцтва была знішчана пад корань. Уніяцкія храмы былі перададзены Праваслаўнай Царкве, часткова знішчаны. Духоўная ўніяцкая літаратура знішчана. Гісторыя зафіксавала шматлікія вогнішчы ў розных раёнах Беларусі з духоўнай уніяцкай літаратуры.

Пачынаць адраджэнне ўніяцтва прыйшлося з нуля. Пра ўніяцтва на Беларусі мала хто што-небудзь ведаў. Ні ў гісторыі, ні ў друку пра ўніяцтва нічога не ўгзадвалася. На такую згадку было накладзена табу. У школьных падручніках па гісторыі падзея царкоўнай уніі толькі ўзгадвалася без падрабязнага аналізу таго, хто з кім аб’яднаўся і з якой мэтай.