Кананічныя Гадзіны ў Вялікім Посце

- . Апублікавана ў Часаслоў

Гадзіна 1 Гадзіна 3  Гадзіна 6  Гадзіна 9

Калі чытаецца адразу пасьля Ютрані, тады чытальнік адразу пачынае: Прыйдзіце, паклонімся Ўладару нашаму Богу і г.д.

Сьвятар: Блаславёны Бог наш спрадвеку, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.

Чытальнік: Амін. Слава Табе, Божа наш, слава Табе.

Уладару нябесны, Суцяшальнiку, Духу праўды, Ты ўсюды прысутны і ўсё напаўняеш. Скарбніца дабра i жыцьця Падаўча, прыйдзі і пасяліся ў нас, і ачысьці нас ад усяго благога, і збаў, Добры, душы нашы.

Сьвяты Божа, Сьвяты Моцны, Сьвяты Несьмяротны, зжалься над намі. (Тройчы) На трысьвятым усе робяць тры малыя паклоны.

Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Усесьвятая Тройца, зжалься над намі: Госпадзе, ачысьці грахі нашы; Уладару, даруй бясчынствы нашы; Сьвяты, наведай і аздараві немачы нашы дзеля Твайго імя.

Госпадзе, зьмілуйся. (Тройчы)

Ойча наш, каторы ёсьць у небе, сьвяціся імя Тваё, прыйдзі валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так і на зямлі. Хлеба нашага штодзённага дай нам сёньня, і адпусьці нам грахі нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым; і ня ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога.

Сьвятар: Бо Тваё валадарства і сіла, і слава, Айца, і Сына, і Сьвятога Духа, цяпер і заўсёды і на вякі вякоў.

Чытальнік: Амін.

Госпадзе, зьмілуйся. (12 разоў)

Слава ... цяпер ...

Прыйдзiце, паклонімся Ўладару нашаму Богу. (Пасьля кожнага разу малы паклон).

Прыйдзіце, паклонімся і прыпадзем да Хрыста, Уладара нашага і Бога.

Прыйдзіце, паклонімся і прыпадзем да самога Хрыста, Уладара і Бога нашага

Псалом 5 (у панядзелак і чацьвер)

Пачуй, Госпадзе, словы мае, да ўздыханьняў маіх прыслухайся.

Будзь уважлівы да малітвы маёй, Уладару мой і Божа мой!

Бо да Цябе, Госпадзе, малюся: раніцай голас мой пачуй, раніцай буду маліцца Табе і чакаць.

Бо Ты – Бог не такі, што любіць беззаконьне: крывадушнікам няма месца ў Цябе.

Нязбожныя не ўстаяць перад Табою, Ты ненавідзіш усіх, што робяць беззаконьне;

Губiш усіх, што кажуць няпраўду. Госпаду агідныя крыважэрныя і няшчырыя.

Я ж, з вялікай ласкi Тваёй, увайду ў дом Твой, пакланюся сьвятыні Тваёй у страху перад Табою.

Госпадзе, у справядлівасьці Тваёй будзь мне правадыром, насуперак ворагам маім выраўняй шлях перада мною.

Бо ў вуснах іх няма шчырасьці, сэрцы іх пустыя, горлы іх – магілы адкрытыя, языкі iх лісьлівыя.

Судзі іх, Божа, хай абярнуцца ў нішто намеры іх, дзеля безьлічы бясчынстваў іх адкінь іх, бо яны паўсталi супраць Цябе.

Хай узрадуюца ўсе, што спадзяюцца на Цябе, хай цешацца давеку.

Ахоўвай іх: хай цешацца з Табою тыя, што любяць імя Тваё.

Бо Ты, Госпадзе, бласлаўляеш праведніка: быццам шчытом, пакрываеш яго.

Псалом 89 (у аўторак і пятніцу)

Госпадзе, Ты быў прыпынкам маім з роду ў род.

Перш чым паўсталі горы, перад тым, як былі створаныя зямля і сусьвет, Ты, Божа, спрадвеку і на ўсе вякі ёсьць.

Ты вяртаеш чалавека ў пыл, кажучы: Вяртайцеся, сыны людзкія.

Бо тысяча гадоў у вачох Тваіх быццам дзень учарашні, што прамінуў, і як страж начны.

Іхнія гады прападаюць, быццам сон уранку; быццам трава, што раніцай расьце і квітнее, а вечарам, скошаная, ссыхае.

Сапраўды, мы гінем ад гневу Твайго; суворасьць Твая напаўняе нас трывогаю.

Ты паставіў правіны нашы перад вачамi Тваімі і нашы патаемныя грахі – перад сьветласьцю аблічча Твайго.

I ўсе дні нашы зьнікаюць у гневе Тваiм; гады нашы мінаюць быццам уздых.

Век жыцьця нашага – семдзесят год, а калі ў сілах – дык да васьмідзесяці; i большасьць іх – турботы і марнасьць: яны хутка мінаюць, i мы адлятаем.

Хто ведае сілу гневу Твайго, i суворасьць Тваю паводле меры належнага Табе страху?

Навучы нас лічыць дні нашыя, каб нам прыдбаць мудрасьць сэрца.

Вярніся, Госпадзе! Як доўга яшчэ? Прыхіліся да благаньняў слугаў Тваiх.

Узмоцні нас хутка міласэрнасьцю Тваёю, каб нам цешыцца і радавацца праз усе дні нашы.

Дай радасьць нам за тыя дні, калі Ты нас упакорыў; за гады, калі мы дазналі бяды.

Хай аб'явіцца моц Твая на слугах Тваіх, і на сынах Тваіх — хвала Твая.

І хай будзе дабрыня Госпада Бога нашага на нас: дай посьпех працы рук нашых, і творы рук нашых блаславі.

Псалом 100 (у сераду)

Дабрыню i закон буду славіць у песьнях; Табе, Госпадзе, буду пяяць.

Буду разважаць аб шляхох беззаганных. Калі ж прыйдзеш да мяне? Буду хадзіць у нявіннасьці сэрца майго сярод дому майго.

Ня буду мець перад вачамі маімі рэчы нягоднай: агідны мне той, хто чыніць справы злачынныя: да мяне ён не прыстане.

Сэрца крывадушнае чужое мне: не жадаю ведаць благое справы.

Змушу да маўчаньня таго, хто тайна абмаўляе бліжняга свайго; не сьцярплю таго, хто мае гордыя вочы і пыхлівае сэрца

Вочы мае глядзяць на верных гэтай зямлі, каб жылі са мною.

Хто iдзе дарогай беззаганнай, той мне служыць будзе.

Ня будзе жыць у доме маім той, хто паступае вераломна; хто кажа няпраўду, не застанецца перад вачыма маімі.

Штодня судзіць буду ўсіх беззаконных зямлі, каб вынішчыць з места Гасподняга ўсіх злачынцаў.

Слава ... цяпер ...

Алілуя, алілуя, алілуя. Слава Табе, Божа. (Тройчы з малымі паклонамі)

Госпадзе, зьмілуйся (Тройчы)

У Вялікі Пост пасьля “Госпадзе, зьмілуйся”, калі прадбачыцца ўставам, чытаецца адпаведная катызма Псалтыра (гл. Псалтыр):

Чытальнік галоўны: Слава ...

Чытальнік катызмы: Цяпер ... (чытае адпаведную катызму альбо “Славу”, і пасьля яе) Слава ... Устаў чытаньня катызмаў>>>

Чытальнік галоўны: Цяпер ...

пасьля гэтага:

(Тон 6). Зраньня пачуй голас мой, Уладару і Божа мой. (Людзі сьпяваюць, сьвятар у гэты час стаіць на каленях)

Верш: Пачуй кліч мой, Госпадзе, будзь уважлівы да ўздыханьняў маіх. (Сьвятар чытае стоячы, людзі стаяць на каленях)

Зраньня пачуй голас мой, Уладару і Божа мой.

Верш: Бо да Цябе малюся. Госпадзе.

Зраньня пачуй голас мой, Уладару і Божа мой.

Слава ... Цяпер ...

(Багародзічны). Як нам назваць Цябе, Поўная ласкі: * небам, бо з Цябе зазьзяла Сонца Справядлівасьці? * Раем, бо Ты вырасьціла Кветку нятленнасьці? * Дзеваю, бо Ты засталася непарушнаю? * Чыстаю Маці, бо Ты мела ў абдымках Тваіх Сына, Бога ўсіх? * Малі Яго за збаўленьне душаў нашых.

Пасьля багародзічнага ўсе робяць тры малыя паклоны.

Настаў мае крокі на выкананьне прыказаньняў Тваіх: хай не апануе мною беззаконьне. Вызвалі мяне ад намоваў людзкіх, каб мне захаваць Твае запаветы. (У Вялікі пост двойчы)

Дай бачыць слузе Твайму сьвятло твару Твайго, і навучы мяне Тваёй справядлівасьці. (У Вялікі пост двойчы)

Хай мае вусны будуць поўныя хвалы Тваёй, Госпадзе, каб мне пяяць славу Тваю, праз увесь дзень веліч Тваю. (У Вялікі пост двойчы)

Сьвяты Божа, Сьвяты Моцны, Сьвяты Несьмяротны, зжалься над намі. (Тройчы) На трысьвятым усе робяць тры малыя паклоны.

Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Усесьвятая Тройца, зжалься над намі: Госпадзе, ачысьці грахі нашы; Уладару, даруй бясчынствы нашы; Сьвяты, наведай і аздараві немачы нашы дзеля Твайго імя.

Госпадзе, зьмілуйся. (Тройчы)

Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Ойча наш, каторы ёсьць у небе, сьвяціся імя Тваё, прыйдзі валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так і на зямлі. Хлеба нашага штодзённага дай нам сёньня, і адпусьці нам грахі нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым; і ня ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога.

Сьвятар: Бо Тваё валадарства і сіла, і слава, Айца, і Сына, і Сьвятога Духа, цяпер і заўсёды і на вякі вякоў.

Чытальнік: Амін.

У Вялікі Пост:

У панядзелак, аўторак і чацьвер: Усяслаўную Маці Божую, больш сьвятую за анёлаў, будзем нястомна славіць, сэрцам і вуснамі вызнаючы Яе як Багародзіцу, што сапраўды нарадзіла Бога ўцелаўлёнага і цяпер моліцца няспынна за душы нашыя.

У сераду і пятніцу: Хутка дапамажы нам, перш чым паняволяць нас ворагі, што зьневажаюць Цябе, Хрысьце Божа наш, і нам пагражаюць. Перамагай крыжом Тваім тых, што нападаюць на нас, каб зразумелі, што можа правая вера, малітвамі Багародзіцы, адзіны Чалавекалюбча.

Госпадзе, зьмілуйся. (40)

Доўгацярплівы, шматміласэрны і ўсеспагадлівы Хрысьце Божа, што ўвесь час і ў кожную хвіліну, на небе і на зямлі прымаеш хвалу і пакланеньне, любіш праведнікаў і мілуеш грэшнікаў, і клічаш усіх да збаўленьня абяцаньнем дабротаў, якія чакаюць нас: прымі, Госпадзе, і ў гэтую хвіліну нашыя малітвы, і накіруй жыцьцё наша да запаветаў Тваіх; душы нашыя асьвяці, целы ачысьці, думкі выправі, дай ясны розум; выбаў нас ад усякага суму, жалю і злосьці; ахiнi нас сваімі анёламі, каб мы, пад іхняй аховаю і кіраўніцтвам, маглі дасягнуць еднасьці веры і пазнаньня недаступнае Твае славы, бо Ты блаславёны на вякі вякоў. Амін.

Чытальнік: Госпадзе, зьмілуйся. (Тройчы)

Слава ... цяпер ...

Больш годную пашаны за хэрувімаў і без параўнаньня больш слаўную за сэрафімаў, што, захаваўшы дзявоцтва, радзіла Бога–Слова, існую Багародзіцу, Цябе мы ўзьвялічваем.

Імем Гасподнім блаславі, ойча.

Сьвятар: Божа, будзь ласкавы для нас і блаславі нас, прасьвятлі нас зьзяньнем твару Твайго і зьмілуйся над намі.

Чытальнік: Амін.

Малiтва сьв. Ахрэма Сiрыйца 

Госпадзе і Ўладару жыцьця майго, духа ленасьці, нуды, уладалюбства і марнаслоўя ня дай мне. (Усе робяць зямны паклон)

Духа чысьціні, пакоры, цярплівасьці і любові дай мне, слузе Твайму. (Зямны паклон)

Так, Госпадзе Ўладару! Дай мне бачыць мае правіны і не асуджаць брата майго, бо Ты блаславёны на вякі вякоў. Амін (Зямны паклон)

Госпадзе, ачысьці мяне грэшнага і зьмілуйся нада мною. (12 разоў, з малымі паклонамі)

Госпадзе і Ўладару жыцьця майго..... (Уся малітва, з зямным паклонам уканцы)

----------

Чытальнік: 

Сьвяты Божа, Сьвяты Моцны, Сьвяты Несьмяротны, зжалься над намі. (Тройчы) На трысьвятым усе робяць тры малыя паклоны.

Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Усесьвятая Тройца, зжалься над намі: Госпадзе, ачысьці грахі нашы; Уладару, даруй бясчынствы нашы; Сьвяты, наведай і аздараві немачы нашы дзеля Твайго імя.

Госпадзе, зьмілуйся. (Тройчы)

Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Ойча наш, каторы ёсьць у небе, сьвяціся імя Тваё, прыйдзі валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так і на зямлі. Хлеба нашага штодзённага дай нам сёньня, і адпусьці нам грахі нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым; і ня ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога.

Сьвятар: Бо Тваё валадарства і сіла, і слава, Айца, і Сына, і Сьвятога Духа, цяпер і заўсёды і на вякі вякоў.

Чытальнік: Амін. Госпадзе, зьмілуйся. (12 разоў)

Малітва (гаворыць сьвятар, або, дзе ёсьць звычай, чытальнік): Хрысьце, Сьвятло праўдзівае, што прасьвятляе і асьвячае кожнага чалавека, які прыходзіць на сьвет, хай зазьзяе нам сьветласьць твару Твайго, каб нам убачыць сьвятло недаступнае; накіруй крокі нашы да выкананьня Тваіх запаветаў, малітвамі найчыстае Твае Маці і ўсіх сьвятых. Амін.

Калі пачынаецца наступная Гадзіна, то адразу Прыйдзіце, паклонімся..., калі не - то малы водпуст.

Сьвятар: Слава Табе, Хрысьце Божа, надзея наша, слава Табе.

Чытальнік: Слава ... цяпер ...

Госпадзе, зьмілуйся. (Тройчы) Ойча, блаславі.

Сьвятар: Хрыстос, праўдзівы Бог наш, малітвамі найчыстае свае Маці, сьвятых і баганосных айцоў нашых, і ўсіх сьвятых, хай зьмілуецца над намі і збавіць нас, бо Ён добры і Чалавекалюбец.

Чытальнік: Амін.

 Гадзіна 3

Сьвятар: Блаславёны Бог наш спрадвеку, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.

Чытальнік: Амін. Слава Табе, Божа наш, слава Табе.

Уладару нябесны, Суцяшальнiку, Духу праўды, Ты ўсюды прысутны і ўсё напаўняеш. Скарбніца дабра i жыцьця Падаўча, прыйдзі і пасяліся ў нас, і ачысьці нас ад усяго благога, і збаў, Добры, душы нашы.

Сьвяты Божа, Сьвяты Моцны, Сьвяты Несьмяротны, зжалься над намі. (Тройчы) На трысьвятым усе робяць тры малыя паклоны.

Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Усесьвятая Тройца, зжалься над намі: Госпадзе, ачысьці грахі нашы; Уладару, даруй бясчынствы нашы; Сьвяты, наведай і аздараві немачы нашы дзеля Твайго імя.

Госпадзе, зьмілуйся. (Тройчы)

Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Ойча наш, каторы ёсьць у небе, сьвяціся імя Тваё, прыйдзі валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так і на зямлі. Хлеба нашага штодзённага дай нам сёньня, і адпусьці нам грахі нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым; і ня ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога.

Сьвятар: Бо Тваё валадарства і сіла, і слава, Айца, і Сына, і Сьвятога Духа, цяпер і заўсёды і на вякі вякоў.

Чытальнік: Амін.

Госпадзе, зьмілуйся. (12 разоў)

Слава ... цяпер ...

Прыйдзiце, паклонімся Ўладару нашаму Богу. (Пасьля кожнага разу малы паклон).

Прыйдзіце, паклонімся і прыпадзем да Хрыста, Уладара нашага і Бога.

Прыйдзіце, паклонімся і прыпадзем да самога Хрыста, Уладара і Бога нашага

Псалом 16 (у панядзелак і чацьвер)

Выслухай, Госпадзе, справядлівую справу маю, пачуй мой кліч,

Прыхілі вуха да мальбы маёй з вуснаў некрывадушных.

Ад Цябе хай выйдзе суд мой, бо вочы Твае бачаць справядлівае.

Калі ўведаеш сэрца маё, наведаеш мяне ўночы і выпрабуеш агнём, ня знойдзеш ува мне няправеднасьці.

Вусны мае не зграшылі людзкім звычаем; паводле словаў Тваіх я зьбярог шлях закону.

Ступні мае трымаліся моцна сьцежак Тваіх, ногі мае не пахіснуліся.

Клічу Цябе, Божа, Ты ж выслухай мяне; нахілі вуха Тваё да мяне, пачуй словы мае.

Пакажы мне Тваю дзівосную міласэрнасьць, бо Ты ратуеш тых, што прыбягаюць пад апеку рук Тваіх.

Сьцеражы мяне, як зрэнку вока, схавай мяне ў ценю крылаў Тваіх ад грэшнікаў, якія насядаюць на мяне.

Ворагі лютыя акружылі мяне, зачынілі сваё атлусьцелае сэрца, вуснамі сваімі горда гавораць.

Вось яны на кожным кроку мяне абступаюць. Цікуюць, каб толькі мяне кінуць вобзем,

падобныя да льва, што дыхае на здабычу, і да львяняці, што крыецца ў пячоры.

Устань, Госпадзе, дарогу ім загарадзі і павалі іх, мячом Тваім вызваль ад грэшнікаў душу маю,

І рукою Тваёю, Госпадзе, ад людзей, лёс якіх — дачаснае жыцьцё, і жывот якіх напаўняеш Тваімі дастаткамі;

Чые сыны заўсёды сытыя, і рэшткі пакідаюць немаўлятам.

А я ў праведнасьці пабачу твар Твой і, прачнуўшыся, наталюся бачаньнем Цябе.

Псалом 24 (у аўторак і пятніцу)

Да Цябе, Госпадзе, узношу душу маю: Божа мой, на Цябе спадзяюся, ня дай мне зазнаць сораму:

Хай не сьмяюцца нада мною ворагі мае. Бо ўсе, што спадзяюца на Цябе, не пасаромеюцца.

Пасаромленыя будуць тыя, што ломяць веру без прычыны.

Пакажы мне шлях Твой, Госпадзе, навучы мяне сьцежак Тваіх.

Кіруй мною ў праўдзе Тваёй і навучы мяне, бо Ты Бог і Збавіцель мой: на Цябе заўсёды спадзяюся.

Успомні міласэрнасьць Тваю, Госпадзе, міласэрнасьць, што трывае вечна.

Ня ўспомні грахоў маёй маладосьці і правінаў маіх, але згадай ў міласэрнасьці Тваёй мяне дзеля дабраты Тваёй, Госпадзе.

Госпад добры і справядлівы: Ён навучае грэшнікаў шляхоў сваіх. У справядлівасьці кіруе пакорнымі, настаўляе іх на праўду.

Усе сьцежкі Гасподнія — ласка і праведнасьць для тых, што берагуць Яго прыказаньні і запаветы.

Дзеля імя Твайго, Госпадзе, адпусьці грэх мой, бо ён вялікі.

Хто той чалавек, што баіцца Госпада? Ён пакажа яму, якую выбраць дарогу.

Сам ён зазнае шчасьця, а нашчадкі яго будуць мець у спадчыну зямлю.

Госпад спагадлівы для тых, што Яго баяцца, і дае пазнаць ім свой запавет.

Вочы мае заўсёды зьвернутыя да Госпада, бо Ён сам вырве з сецяў ногі мае.

Глянь на мяне і зьмілуйся нада мною, бо я самотны і няшчасны.

Сунімі журбу сэрца майго, выведзі мяне з маёй цеснаты.

Глянь на маю бяду і цяжкасьці і адпусьці мне ўсе правіны мае.

Глянь на безьліч ворагаў маіх, што нянавісьцю лютаю ненавідзяць мяне.

Сьцеражы мяне і вызваль мяне, каб мне, прыбегшы да Цябе, не зазнаць сораму.

Хай праведнасьць і бязьвіннасьць будуць мне абаронаю, бо на Цябе, Госпадзе, спадзяюся.

Вызваль, Госпадзе, Ізраіля, ад усіх бедаў яго.

Псалом 50 (у сераду)

Зьмілуйся нада мною, Божа, паводле Тваёй вялікай міласэрнасьці і паводле мноства дабротаў Тваіх адымі беззаконьне маё.

Асабліва абмый мяне з віны маёй і ад грахоў маіх ачысьці мяне.

Бо беззаконьне маё я знаю, і грэх мой заўжды перада мною.

Табе адзінаму я зграшыў і зло перад Табою ўчыніў. Ты ж справядлівы ў Тваім прыгаворы і правы ў судзе Тваім.

Вось я быў зачаты ў беззаконьні, і ў граху нарадзіла мяне мая маці.

Але Ты, які любіш шчырасьць сэрца, паказаў мне глыбіню і тайны мудрасьці Тваёй.

Акрапі мяне гісопам, і буду чысты, абмый мяне, і стану бялейшым за сьнег.

Дай мне пачуць голас радасьці і вясельля: хай узрадуюцца ўпакораныя косьці.

Адвярні твар Твой ад маіх бясчынстваў і ачысьці мяне ад усіх грахоў маіх.

Сэрца чыстае ствары ва мне, Божа, і дух правы абнаві ў нутры маім.

Не адкінь мяне ад Твайго аблічча і Духа Твайго Сьвятога не адымі ад мяне.

Вярні мне радасьць Твайго збаўленьня і ўмацуй ва мне дух ахвярнасьці.

Буду навучаць грэшнікаў сьцежкам Тваім, і грэшнікі зноў вернуцца да Цябе.

Вызвалі мяне ад крыві (пралітай), Божа, Божа майго збаўленьня, хай язык мой у радасьці славіць Тваю справядлівасьць.

Адчыні мае вусны, Госпадзе, і вусны мае пачнуць абвяшчаць хвалу Тваю.

Калі б Ты захацеў ахвяры, я даў бы яе: на цэлапаленьні, аднак, Ты не глядзіш прыхільна.

Ахвяра Богу – дух скрушлівы: сэрцам пакорным і поўным скрухі Ты, Божа, не пагардзіш.

Пакажы, Госпадзе, з ласкі Тваёй спагаду Сыёну: хай муры Ерусаліму будуць зноў узьнесеныя.

Тады глянеш прыхільна на правыя ахвяры, дары і цэлапаленьні, тады ўскладуць цялят на Твой ахвярнік.

Слава ... Цяпер ...

Алілуя, алілуя, алілуя. Слава Табе, Божа. (Тройчы з малымі паклонамі)

Госпадзе, зьмілуйся (Тройчы)

У Вялікі Пост пасьля “Госпадзе, зьмілуйся”, калі прадбачыцца ўставам, чытаецца адпаведная катызма Псалтыра (гл. Псалтыр):

Чытальнік галоўны: Слава ...

Чытальнік катызмы: Цяпер ... (чытае адпаведную катызму альбо “Славу”, і пасьля яе) Слава ... Устаў чытаньня катызмаў>>>

Чытальнік галоўны: Цяпер ...

пасьля гэтага:

(Тон 6). Госпадзе, што ў трэцюю гадзіну паслаў Тваім апосталам Духа Твайго Сьвятога, не адымі Яго, Добры, i ад нас, але абнаві нас, якія молімся Табе. (Людзі сьпяваюць, сьвятар у гэты час стаіць на каленях)

Верш. Сэрца чыстае ствары ва мне, Божа, і дух правы абнаві ў нутры маім. (Сьвятар чытае стоячы, людзі стаяць на каленях)

Госпадзе, што ў трэцюю гадзіну...

Верш. Не адкінь мяне ад аблічча Твайго, і Духа Твайго Сьвятога не адымі ад мяне.

Госпадзе, што ў трэцюю гадзіну...

Слава ... Цяпер ...

(Багародзічны). Багародзіца, Ты – сапраўдная вінаградная лаза, * што ўзрасьціла нам плод жыцьця. * Просім Цябе, Уладарка: * разам са сьвятымі апосталамі * маліся за збаўленьне душаў нашых. 

Пасьля багародзічнага ўсе робяць тры малыя паклоны.

Госпад Бог блаславёны, блаславёны Госпад з дня ў дзень; памагае нам Бог збаўленьня нашага, Бог наш, Бог, які збаўляе.

Сьвяты Божа, Сьвяты Моцны, Сьвяты Несьмяротны, зжалься над намі. (Тройчы) На трысьвятым усе робяць тры малыя паклоны.

Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Усесьвятая Тройца, зжалься над намі: Госпадзе, ачысьці грахі нашы; Уладару, даруй бясчынствы нашы; Сьвяты, наведай і аздараві немачы нашы дзеля Твайго імя.

Госпадзе, зьмілуйся. (Тройчы)

Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Ойча наш, каторы ёсьць у небе, сьвяціся імя Тваё, прыйдзі валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так і на зямлі. Хлеба нашага штодзённага дай нам сёньня, і адпусьці нам грахі нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым; і ня ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога.

Сьвятар: Бо Тваё валадарства і сіла, і слава, Айца, і Сына, і Сьвятога Духа, цяпер і заўсёды і на вякі вякоў.

Чытальнік: Амін.

У Вялікі Пост:

(Тон 8). Блаславёны Ты, Хрысьце Божа наш, што рыбакоў напоўніў мудрасьцю, паслаўшы ім Духа Сьвятога, і праз іх улавіў увесь сусьвет, Чалавекалюбча, слава Табе.

Слава ...

Хуткае і пэўнае дай пацяшэньне слугам Тваім, Ісусе, калі душы нашы сумуюць; не адлучайся ад душаў нашых у тузе: не аддаляйся ад думак нашых у няшчасьцях, але заўжды сьпяшайся нам на дапамогу. Будзь з намі, блізка будзь, Усюдыпрысутны; як Ты заўсёды быў з Тваiмі апосталамі, так і тых, што жадаюць Цябе, злучы з сабою, Усядобры; каб, зьяднаныя з Табою, мы славілі ў песьнях Усесьвятога Духа.

Цяпер ...

Ты, Багародзіца ўсячыстая, – надзея, заступніца i прытулак хрысьціянаў, непераможная сьцяна абаронная, ціхае прыстанішча для зьняможаных. Збаўляючы сьвет неўстаннаю малітваю сваёю, успомні і нас таксама; Дзева ўсяхвальная.

Госпадзе, зьмілуйся. (40 разоў)

Доўгацярплівы, шматміласэрны і ўсеспагадлівы Хрысьце Божа, што ўвесь час і ў кожную хвіліну, на небе і на зямлі прымаеш хвалу і пакланеньне, любіш праведнікаў і мілуеш грэшнікаў, і клічаш усіх да збаўленьня абяцаньнем дабротаў, якія чакаюць нас: прымі, Госпадзе, і ў гэтую хвіліну нашыя малітвы, і накіруй жыцьцё наша да запаветаў Тваіх; душы нашыя асьвяці, целы ачысьці, думкі выправі, дай ясны розум; выбаў нас ад усякага суму, жалю і злосьці; ахiнi нас сваімі анёламі, каб мы, пад іхняй аховаю і кіраўніцтвам, маглі дасягнуць еднасьці веры і пазнаньня недаступнае Твае славы, бо Ты блаславёны на вякі вякоў. Амін.

Чытальнік: Госпадзе, зьмілуйся. (Тройчы)

Слава ... Цяпер ...

Больш годную пашаны за хэрувімаў і без параўнаньня больш слаўную за сэрафімаў, што, захаваўшы дзявоцтва, радзіла Бога–Слова, існую Багародзіцу, Цябе мы ўзьвялічваем.

Імем Гасподнім блаславі, ойча.

Сьвятар: Малітвамi сьвятых айцоў нашых Госпадзе Ісусе Хрысьце, Божа наш, зьмілуйся над намі.

Чытальнік: Амін.

----------

Малiтва сьв. Ахрэма Сiрыйца 

Госпадзе і Ўладару жыцьця майго, духа ленасьці, нуды, уладалюбства і марнаслоўя ня дай мне. (Усе робяць зямны паклон)

Духа чысьціні, пакоры, цярплівасьці і любові дай мне, слузе Твайму. (Зямны паклон)

Так, Госпадзе Ўладару! Дай мне бачыць мае правіны і не асуджаць брата майго, бо Ты блаславёны на вякі вякоў. Амін (Зямны паклон)

Госпадзе, ачысьці мяне грэшнага і зьмілуйся нада мною. (12 разоў, з малымі паклонамі)

Госпадзе і Ўладару жыцьця майго..... (Уся малітва, з зямным паклонам уканцы)

----------

Чытальнік: 

Сьвяты Божа, Сьвяты Моцны, Сьвяты Несьмяротны, зжалься над намі. (Тройчы) На трысьвятым усе робяць тры малыя паклоны.

Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Усесьвятая Тройца, зжалься над намі: Госпадзе, ачысьці грахі нашы; Уладару, даруй бясчынствы нашы; Сьвяты, наведай і аздараві немачы нашы дзеля Твайго імя.

Госпадзе, зьмілуйся. (Тройчы)

Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Ойча наш, каторы ёсьць у небе, сьвяціся імя Тваё, прыйдзі валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так і на зямлі. Хлеба нашага штодзённага дай нам сёньня, і адпусьці нам грахі нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым; і ня ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога.

Сьвятар: Бо Тваё валадарства і сіла, і слава, Айца, і Сына, і Сьвятога Духа, цяпер і заўсёды і на вякі вякоў.

Чытальнік: Амін. Госпадзе, зьмілуйся. (12 разоў)

Малітва. Уладару Божа Ойча ўсемагутны, Госпадзе Сыне Адзінародны, i Сьвяты Духу, адзінае боства, адзіная сіла, зьмілуйся нада мною грэшным i ў ведамы Табе спосаб збаў мяне, нягоднага слугу Твайго, бо Ты блаславёны на вякi вякоў. Амін.

Сьвятар: Слава Табе, Хрысьце Божа, надзея наша, слава Табе.

Чытальнік: Слава ... Цяпер ...

Госпадзе, зьмілуйся. (Тройчы) Ойча, блаславі.

Сьвятар: Хрыстос, праўдзівы Бог наш, малітвамі найчыстае свае Маці, сьвятых і баганосных айцоў нашых, і ўсіх сьвятых, хай зьмілуецца над намі і збавіць нас, бо Ён добры і Чалавекалюбец.

Чытальнік: Амін.

Калі ўсьлед за Гадзінай 3 чытаецца Гадзіна 6, тады пасьля малітвы "Уладару Госпадзе..." чытальнік адразу пачынае: Прыйдзіце, паклонімся Ўладару нашаму Богу і г.д. Водпуст робіцца пасьля шостай Гадзiны.

 Гадзіна 6

Сьвятар: Блаславёны Бог наш спрадвеку, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.

Чытальнік: Амін. Слава Табе, Божа наш, слава Табе.

Уладару нябесны, Суцяшальнiку, Духу праўды, Ты ўсюды прысутны і ўсё напаўняеш. Скарбніца дабра i жыцьця Падаўча, прыйдзі і пасяліся ў нас, і ачысьці нас ад усяго благога, і збаў, Добры, душы нашы.

Сьвяты Божа, Сьвяты Моцны, Сьвяты Несьмяротны, зжалься над намі. (Тройчы з малымі паклонамі) 

Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Усесьвятая Тройца, зжалься над намі: Госпадзе, ачысьці грахі нашы; Уладару, даруй бясчынствы нашы; Сьвяты, наведай і аздараві немачы нашы дзеля Твайго імя.

Госпадзе, зьмілуйся. (Тройчы)

Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Ойча наш, каторы ёсьць у небе, сьвяціся імя Тваё, прыйдзі валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так і на зямлі. Хлеба нашага штодзённага дай нам сёньня, і адпусьці нам грахі нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым; і ня ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога.

Сьвятар: Бо Тваё валадарства і сіла, і слава, Айца, і Сына, і Сьвятога Духа, цяпер і заўсёды і на вякі вякоў.

Чытальнік: Амін.

Госпадзе, зьмілуйся. (12 разоў)

Слава ... цяпер ...

Прыйдзiце, паклонімся Ўладару нашаму Богу. (З малымі паклонамі)

Прыйдзіце, паклонімся і прыпадзем да Хрыста, Уладара нашага і Бога.

Прыйдзіце, паклонімся і прыпадзем да самога Хрыста, Уладара і Бога нашага

Псалом 53 (у панядзелак і чацьвер)

Божа, дзеля імя Твайго збаў мяне, і сілаю Тваёю судзі мяне.

Пачуй, Божа, малітву маю, прыхілі вуха Твае для голасу вуснаў маіх.

Бо вось гордыя паўсталі супраць мяне і гвалтаўнікі шукаюць душы маёй, і ня маюць Бога перад сабою.

Але Бог памагае мне, і Госпад – заступнік душы маёй.

Ты адплоціш за зло ворагам маім: у справядлівасьці Тваёй зьнішчы іх.

Ахвотна прынясу ахвяру Табе, і буду славіць імя Тваё добрае, Госпадзе.

Бо Ты выбавіў мяне ад усялякай бяды, і вочы мае бачылі сорам ворагаў маіх.

Псалом 54 (у аўторак і пятніцу)

Пачуй, Госпадзе, малітву маю, i не пагардзi просьбаю маёю.

Глянь на мяне і пачуй мяне: мучуся я ў бядзе маёй, хвалююся я ад голасу ворага і ад перасьледу грэшніка.

Бо яны ўзводзяць на мяне няшчасьці і ў гневе паўстаюць на мяне.

Сэрца маё поўнае трывогі, і страх сьмяротны апанаваў мяне.

Страх і трапятаньне прыйшлі на мяне, і жах сьмерці абняў мяне.

I кажу: Калi б меў крылы, як голуб, я б паляцеў i супачыў.

Уцёк бы далёка і пасяліўся бы ў пустыні. Шукаў бы сховішча ад буры і ад навальніцы.

Разгані іх, Госпадзе, і разьдзялі языкі iх, бо бачу гвалт і разлад у горадзе.

Удзень і ўночы ходзяць яны вакол па мурах ягоных, а ўнутры яго – беззаконьне i крыўда.

Сярод яго пастка i згуба, мана і крывадушнасьць не зыходзяць з вуліц яго.

Калі б мяне скрыўдзіў вораг, я б лягчэй гэта перажыў, схаваўся бы ад яго.

Але ж ты быў маім прыяцелем, сябрам i давераным:

3 табою я жыў ў салодкай зажыласьці, разам хадзілі мы ў дом Божы.

Сьмерць нечакана прыйдзе на іх, і сыдуць жывыя ў бездань, бо дамы і нутры іх поўныя злосьці.

Я ж буду клікаць Бога, і Госпад захавае мяне ад загубы.

Вечарам, раніцай і ў поўдзень буду жаліцца і ўздыхаць, i Ён пачуе голас просьбы маёй.

Захавае ў бясьпецы душу маю ад напасьнікаў, бо многа тых, што супраць мяне.

Бог пачуе і ўпакорыць іх, – Той, што пануе вечна: бо яны не пакаюцца, Бога не баяцца.

Узнялі руку сваю на прыяцеляў, не датрымалі саюзу.

Вусны іх мякчэйшыя за масла, а сэрцы іх скорыя да бітвы.

Словы іх больш пяшчотныя за аліву, а ў сапраўднасьці ж гэта вострыя мячы.

Ускладзі клопат твой на Госпада і Ён падтрымае цябе: не дазволіць ніколі праведніку пахіснуцца.

Ты ж, Госпадзе, зьвядзі іх у бездань загубы: людзі лютыя і здраднікі не дажывуць да паловы дзен сваіх.

Ты ж, Госпаде, надзея мая.

Псалом 90 (у сераду)

Ты, што жывеш пад апекаю Ўсявышняга і ў цені Ўсемагутнага прабываеш,

Скажаш Госпаду: Ты маё прыстанішча, мая абарона, Бог мой, i на Цябе спадзяюся.

Ён выбавіць цябе ад сецяў лаўца і ад наглай загубы.

Ён пакрые цябе пёрамi сваімі і пад крыламi Яго ты знойдзеш прытулак.

Не збаішся жахаў начных, ні стралы, што ляціць удзень;

Ні страху, што крыецца поцемкам; ні мору, што ў поўдзень пустошыць.

I хоць бы тысячы палі побач з табою, i дзесяткі тысяч па правай руцэ тваёй,

Цябе нішто не кране, бо вернасьць Яго – твой шчыт і панцыр.

Ты толькі глянеш навокал, і ўбачыш адплату грэшнікам.

Бо ты сказаў: Госпад мая абарона, – і Ўсявышняга выбраў сваім прыстанкам.

Ніякая бяда не сустрэне цябе, і пошасьць не наблізіцца да жыльля твайго.

Ён загадае анёлам сваім аб табе, каб сьцераглі цябе, куды б ты не ішоў.

На руках сваіх панясуць цябе, каб не спатыкнуцца аб камень назе тваёй.

На аспіда і вужа наступіш і патопчаш льва і зьмяю.

“Таму, што ён палюбіў Мяне, Я выбаўлю яго i абараню яго, бо ён пазнаў імя Маё.

Будзе клікаць Мяне і Я адгукнуся яму; буду з iм у дзень суму, выбаўлю яго і ўслаўлю яго.

Доўгiм жыцьцём напоўню яго i дам яму бачыць збаўленьне Маё”.

Слава ... Цяпер ...

Алілуя, алілуя, алілуя. Слава Табе, Божа. (Тройчы з малымі паклонамі)

Госпадзе, зьмілуйся (Тройчы)

У Вялікі Пост пасьля “Госпадзе, зьмілуйся”, калі прадбачыцца ўставам, чытаецца адпаведная катызма Псалтыра (гл. Псалтыр):

Чытальнік галоўны: Слава ...

Чытальнік катызмы: Цяпер ... (чытае адпаведную катызму альбо “Славу”, і пасьля яе) Слава ... Устаў чытаньня катызмаў>>>

Чытальнік галоўны: Цяпер ...

пасьля гэтага:

(Тон 2). Хрысьце Божа, што ў шосты дзень і гадзіну прыбіў да крыжа грэх, учынены Адамам у раі, разарві рукапісаньне грахоў нашых i збаў нас. (Людзі сьпяваюць, сьвятар у гэты час стаіць на каленях)

Верш. Выслухай, Божа, малітву маю і не адкінь просьбы маёй. (Сьвятар чытае стоячы, людзі стаяць на каленях)

Хрысьце Божа, што ў шосты дзень i гадзіну...

Верш. Я Бога клічу і Бог пачуе мяне.

Хрысьце Божа, што ў шосты дзень і гадзіну...

Слава ... цяпер ...

(Багародзічны). Ня маем сьмеласьці з прычыны шматлікасьці нашых грахоў,* але Ты, Багародзiца Дзева, малі Таго, Хто нарадзіўся ад Цябе:* многа можа малітва Маці да міласэрнасьці Ўладара.* Не пагардзі просьбамі грэшных, Усячыстая,* бо міласэрны і здольны нас збавіць Той, хто захацеў дабравольна пацярпець за нас.

 Пасьля багародзічнага ўсе робяць тры малыя паклоны.

На гэтым месцы бывае чытаньне трапара, пракімена, ўрыўку Сьвягога Пісаньня і 2–га пракімена. Тэксты гл. тут>>>

----------

Хутка пашлі даброты Твае, Госпадзе, бо мы вельмі зьбяднелі. Памажы нам, Божа Збавіцелю наш, дзеля славы імя Твайго; Госпадзе, збаў нас і ачысьці грахі нашы дзеля Твайго імя.

Чытальнік: 

Сьвяты Божа, Сьвяты Моцны, Сьвяты Несьмяротны, зжалься над намі. (Тройчы) На трысьвятым усе робяць тры малыя паклоны.

Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Усесьвятая Тройца, зжалься над намі: Госпадзе, ачысьці грахі нашы; Уладару, даруй бясчынствы нашы; Сьвяты, наведай і аздараві немачы нашы дзеля Твайго імя.

Госпадзе, зьмілуйся. (Тройчы)

Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Ойча наш, каторы ёсьць у небе, сьвяціся імя Тваё, прыйдзі валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так і на зямлі. Хлеба нашага штодзённага дай нам сёньня, і адпусьці нам грахі нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым; і ня ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога.

Сьвятар: Бо Тваё валадарства і сіла, і слава, Айца, і Сына, і Сьвятога Духа, цяпер і заўсёды і на вякі вякоў.

Чытальнік: Амін.

У Вялікі Пост:

(Тон 2). Ты, Хрысьце Божа, учыніў збаўленьне на зямлі, распасьцёршы рукi Твае ўсячыстыя на крыжы i зьяднаўшы ўсе народы, якія клічуць: Госпадзе, слава Табе.

Слава ...

Усячыстаму вобразу Твайму пакланяемся, Добры, просячы дараваньня правінаў нашых, Хрысьце Божа, бо Ты захацеў дабравольна целам узысьці на крыж, каб вызваліць стварэньні Твае з варожай няволі. Дзеля гэтага мы з удзячнасьцю ўсклікаем Табе: Ты напоўніў радасьцю ўсё, Збавiцелю наш, прыйшоўшы збавіць сьвет.

Цяпер ...

(У панядзелак, аўторак і чацьвер): Крынiца міласэрнасьці, Багародзіца, зрабі нас годнымі спагады Тваёй: глянь міласьціва на людзей, што зграшылі, і пакажы, як заўсёды, сілу Тваю, бо мы, на Цябе спадзеючыся, "Радуйся!" ўсклікаем Табе, як некалі Габрыель, анёлаў начальнік.

(У сераду і пятніцу): Ты годная ўсякай славы, Багародзiца Дзева: мы славім Цябе: крыжом Сына Твайго пекла зруйнаванае было, сьмерць зьніштожаная, мы, памёрлыя, ўсталі і жыцьця ўдастоіліся, рай атрымалі – ранейшую асалоду. Дзеля гэтага, дзякуючы, славім Яго, як усяўладнага Хрыста Бога нашага і адзінага міласэрнага.

Госпадзе, зьмілуйся. (40)

Доўгацярплівы, шматміласэрны і ўсеспагадлівы Хрысьце Божа, што ўвесь час і ў кожную хвіліну, на небе і на зямлі прымаеш хвалу і пакланеньне, любіш праведнікаў і мілуеш грэшнікаў, і клічаш усіх да збаўленьня абяцаньнем дабротаў, якія чакаюць нас: прымі, Госпадзе, і ў гэтую хвіліну нашыя малітвы, і накіруй жыцьцё наша да запаветаў Тваіх; душы нашыя асьвяці, целы ачысьці, думкі выправі, дай ясны розум; выбаў нас ад усякага суму, жалю і злосьці; ахiнi нас сваімі анёламі, каб мы, пад іхняй аховаю і кіраўніцтвам, маглі дасягнуць еднасьці веры і пазнаньня недаступнае Твае славы, бо Ты блаславёны на вякі вякоў. Амін.

Чытальнік: Госпадзе, зьмілуйся. (Тройчы)

Слава ... Цяпер ...

Больш годную пашаны за хэрувімаў і без параўнаньня больш слаўную за сэрафімаў, што, захаваўшы дзявоцтва, радзіла Бога–Слова, існую Багародзіцу, Цябе мы ўзьвялічваем.

Імем Гасподнім блаславі, ойча.

Сьвятар: Божа, будзь ласкавы для нас і блаславі нас, прасьвятлі нас зьзяньнем твару Твайго і зьмілуйся над намі.

Чытальнік: Амін.

----------

Малiтва сьв. Ахрэма Сiрыйца 

Госпадзе і Ўладару жыцьця майго, духа ленасьці, нуды, уладалюбства і марнаслоўя ня дай мне. (Усе робяць зямны паклон)

Духа чысьціні, пакоры, цярплівасьці і любові дай мне, слузе Твайму. (Зямны паклон)

Так, Госпадзе Ўладару! Дай мне бачыць мае правіны і не асуджаць брата майго, бо Ты блаславёны на вякі вякоў. Амін (Зямны паклон)

Госпадзе, ачысьці мяне грэшнага і зьмілуйся нада мною. (12 разоў, з малымі паклонамі)

Госпадзе і Ўладару жыцьця майго..... (Уся малітва, з зямным паклонам уканцы)

----------

Чытальнік: 

Сьвяты Божа, Сьвяты Моцны, Сьвяты Несьмяротны, зжалься над намі. (Тройчы) На трысьвятым усе робяць тры малыя паклоны.

Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Усесьвятая Тройца, зжалься над намі: Госпадзе, ачысьці грахі нашы; Уладару, даруй бясчынствы нашы; Сьвяты, наведай і аздараві немачы нашы дзеля Твайго імя.

Госпадзе, зьмілуйся. (Тройчы)

Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Ойча наш, каторы ёсьць у небе, сьвяціся імя Тваё, прыйдзі валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так і на зямлі. Хлеба нашага штодзённага дай нам сёньня, і адпусьці нам грахі нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым; і ня ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога.

Сьвятар: Бо Тваё валадарства і сіла, і слава, Айца, і Сына, і Сьвятога Духа, цяпер і заўсёды і на вякі вякоў.

Чытальнік: Амін. Госпадзе, зьмілуйся. (12 разоў)

Малітва. Божа і Госпадзе сілаў і Творча ўсяго, што існуе! Ты дзеля беспрыкладнай міласэрнасьці Тваей паслаў адзінароднага Сына Твайго, Госпада нашага Ісуса Хрыста, на збаўленьне роду нашага, і пачэсным Яго крыжом рукапісаньне грахоў нашых разарваў і перамог моц і ўладу цемры: Дык, чалавекалюбны Уладару, прымі і ад нас грэшных гэтыя ўдзячныя i благальныя малітвы і вызвалі нас ад усякага згубнага і змрочнага граху, i ад усіх бачных i нябачных ворагаў, якія жадаюць учыніць нам зло. Прыгвазьдзі да страху Твайго целы нашыя, i не дай ухіліцца сэрцам нашым да слоў і думак нячыстых, але любоўю Тваёю парань душы нашы: каб мы, узіраючыся ўсьцяж на Цябе i Табою прасьветленыя, гледзячы на Тваё недаступнае і вечнае сьвятло, безупынна хвалу і падзяку аддавалі Табе, спрадвечнаму Айцу, разам з адзінародным Тваім Сынам і з усесьвятым, добрым і жыцьцядайным Тваім Духам, цяпер і заўсёды, i на вякі вякоў. Амін.

Калі пачынаецца наступная Гадзіна, то адразу Прыйдзіце, паклонімся..., калі не - то малы водпуст.

Сьвятар: Слава Табе, Хрысьце Божа, надзея наша, слава Табе.

Чытальнік: Слава ... цяпер ...

Госпадзе, зьмілуйся. (Тройчы) Ойча, блаславі.

Сьвятар: Хрыстос, праўдзівы Бог наш, малітвамі найчыстае свае Маці, сьвятых і баганосных айцоў нашых, і ўсіх сьвятых, хай зьмілуецца над намі і збавіць нас, бо Ён добры і Чалавекалюбец.

Чытальнік: Амін.

 Гадзіна 9

Сьвятар: Блаславёны Бог наш спрадвеку, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.

Чытальнік: Амін. Слава Табе, Божа наш, слава Табе.

Уладару нябесны, Суцяшальнiку, Духу праўды, Ты ўсюды прысутны і ўсё напаўняеш. Скарбніца дабра i жыцьця Падаўча, прыйдзі і пасяліся ў нас, і ачысьці нас ад усяго благога, і збаў, Добры, душы нашы.

Сьвяты Божа, Сьвяты Моцны, Сьвяты Несьмяротны, зжалься над намі. (Тройчы) На трысьвятым усе робяць тры малыя паклоны.

Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Усесьвятая Тройца, зжалься над намі: Госпадзе, ачысьці грахі нашы; Уладару, даруй бясчынствы нашы; Сьвяты, наведай і аздараві немачы нашы дзеля Твайго імя.

Госпадзе, зьмілуйся. (Тройчы)

Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Ойча наш, каторы ёсьць у небе, сьвяціся імя Тваё, прыйдзі валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так і на зямлі. Хлеба нашага штодзённага дай нам сёньня, і адпусьці нам грахі нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым; і ня ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога.

Сьвятар: Бо Тваё валадарства і сіла, і слава, Айца, і Сына, і Сьвятога Духа, цяпер і заўсёды і на вякі вякоў.

Чытальнік: Амін.

Госпадзе, зьмілуйся. (12 разоў)

Слава ... цяпер ...

Прыйдзiце, паклонімся Ўладару нашаму Богу. (Кожны раз малы паклон).

Прыйдзіце, паклонімся і прыпадзем да Хрыста, Уладара нашага і Бога.

Прыйдзіце, паклонімся і прыпадзем да самога Хрыста, Уладара і Бога нашага

Псалом 83 (у панядзелак і чацьвер)

Якое мілае жыльлё Тваё, Госпадзе сілаў! Душа мая ўздыхае і тужыць па двары Гасподнiм.

Сэрца маё і цела iрвуцца радасна да Бога жывога.

Нават малая птушка знаходзіць жыльлё сабе, i ластаўка гняздо сабе, дзе б пакласьцi птушанятаў сваіх,

Ля алтароў Тваiх, Уладару мой i Божа збаўленьня майго.

Шчасьлівыя тыя, што жывуць у доме Тваім, Госпадзе: вечна могуць яны славіць Цябе.

Шчасьлівыя тыя, што маюць Цябе памочнікам, калі зьбіраюцца ў сьвятую дарогу:

Ідучы далінаю плачу, яны адкрываюць ў ёй крыніцы; i першы дождж пакрывае iх блаславеньнем;

Пойдуць наперад з сілаю, што ўсьцяж мацнее, убачаць Бога багоў на Сыёне.

Госпадзе сілаў, пачуй малітву маю; будзь уважлівы да мяне, Божа Якуба!

Абаронца наш, Божа! Глянь ласкава на аблічча памазаньніка Твайго.

Сапраўды лепшы адзін дзень на панадворку Тваім за тысячы.

Стаяў бы лепш ля парогу дому Бога майго, як у палацах грэшнікаў.

Бо Госпад Бог – сонца і шчыт; Госпад дае ласку і славу; тых, што жывуць цнатлiва, Ён не пазбавіць дабротаў сваіх.

Госпаде Божа сілаў, шчасьлівы чалавек, якi спадзяецца на Цябе.

Псалом 84 (у аўторак і пятніцу)

Ты, Госпадзе, паказаў ласку зямлі Тваёй, вярнуў з палону Якуба.

Ты адпусьціў беззаконьні людзей Тваіх, пакрыў усе грахі iх.

Ты стрымаў ярасьць Тваю, суняў люты гнеў Твой.

Аднаві нас, Божа збаўленьня нашага, стрымай абурэньне Тваё на нас.

Няўжо ж будзеш вечна гневацца на нас, доўжыць гнеў твой з пакаленьня у пакаленьне?

Няўжо ж зноў не ажывіш нас, каб людзі Твае цешыліся ў Табе?

Акажы нам, Госпадзе, міласэрнасьць Тваю i дай нам Тваё збаўленьне.

Паслухаю, што кажа Госпад Бог; Ён абвяшчае супакой людзям сваім і сьвятым сваім, і ўсім, што ў сэрцах сваіх навернуцца да Яго.

Блізкае збаўленьне Ягонае для тых, што баяцца Яго, каб слава Яго пасялілася ў нашай зямлі.

Міласэрнасьць і праўда сустрэнуцца, справядлівасьць і супакой абдымуцца.

Праўда на зямлі зьявіцца і справядлівасьць сыдзе з нябёсаў.

Бо Госпад дасьць дабро i зямля наша дасьць плод свой.

Справядлiвасьць пойдзе перад Ім, а ўсьлед за Ім пойдзе збаўленьне.

Псалом 85 (у сераду)

Нахілі, Госпадзе, вуха Тваё, i пачуй мяне: бо я бедны і ўбогі.

Сьцеражы душу маю, бо я Табе адданы; збаў слугу Твайго, які спадзяецца на Цябе.

Зьмілуйся нада мною, Госпадзе, бо Цябе клічу ўвесь дзень.

Узрадуй душу слугі Твайго, бо да Цябе, Госпадзе, узношу сэрца маё.

Бо Ты, Госпадзе, добры i ласкавы, i шматміласэрны для тых што клічуць Цябе.

Пачуй, Божа, малітву маю, будзь уважлівы да голасу просьбы маёй.

У дзень суму майго клічу Цябе, і Ты пачуеш мяне.

Між багоў няма роўнага Табе, Госпадзе, няма дзеяньняў падобных да Тваіх.

Усе народы, створаныя Табою, прыйдуць і паклоняцца Табе, Госпадзе, i славу аддадуць імю Твайму.

Бо Ты вялікі і творыш цуды, Ты – Бог адзіны.

Навучы мяне, Госпадзе, шляхом Тваім, каб мне паступаць згодна з Тваёй праўдаю, і каб сэрца маё ўсцешылася ў страху iмя Твайго.

Буду хваліць Цябе, Госпадзе Божа мой, ад усяго сэрца майго i буду славіць імя Тваё на ўсе вякі.

Бо міласэрнасьць Твая да мяне вялікая: Ты ўзьняў душу маю з бездані апраметнай.

Божа, гордыя паўсталі супраць мяне, і бунтаўнікі шукаюць душы маёй, не маючы Цябе перад вачамі сваімі.

Але Ты, Госпадзе Божа, шчодры i дабратлівы, доўгацярплівы, шматміласэрны і праведны.

Глянь на мяне і зьмілуйся нада мною; дай сілу Тваю слузе Твайму, і збаў сына слугі Тваёй.

Дай мне знак Тваёй спагадлівасьці, каб ненавісьнікі мае ўбачылі і засаромеліся, бо Ты, Госпадзе, дапамог мне i ўсьцешыў мяне (Двойчы).

Слава ... Цяпер ...

Алілуя, алілуя, алілуя. Слава Табе, Божа. (Тройчы з малымі паклонамі)

Госпадзе, зьмілуйся (Тройчы)

У Вялікі Пост пасьля “Госпадзе, зьмілуйся”, калі прадбачыцца ўставам, чытаецца адпаведная катызма Псалтыра (гл. Псалтыр):

Чытальнік галоўны: Слава ...

Чытальнік катызмы: Цяпер ... (чытае адпаведную катызму альбо “Славу”, і пасьля яе) Слава ... Устаў чытаньня катызмаў>>>

Чытальнік галоўны: Цяпер ...

пасьля гэтага:

(Тон 8). Хрысьце Божа, што ў дзевятую гадзіну дзеля нас прыняў сьмерць цялесную, умярцьвi цела нашага пажаданьні і збаў нас. (Людзі сьпяваюць, сьвятар у гэты час стаіць на каленях)

Верш. Няхай малітва мая наблізіцца да Цябе. Госпадзе: дай мне разуменьне згодна са словам Тваім. (Сьвятар чытае стоячы, людзі стаяць на каленях)

Хрысьце Божа, што ў дзевятую гадзіну...

Верш. Няхай просьба мая дойдзе да Цябе Госпадзе: згодна са cловам Тваiм збаў мяне.

Хрысьце Божа, што ў дзевятую гадзіну...

Слава ... цяпер ...

Багародзічны. Ты, што дзеля нас нарадзіўся ад Дзевы * і на крыжы пацярпеў, * сьмерцю зьнішчыў сьмерць * i явiў сябе Богам ва ўваскрасеньні, * не пагардзі творамi рук Тваіх, * пакажы чалавекалюбства Тваё, Міласэрны, * прымі малітвы за нас Багародзiцы, * якая нарадзіла Цябе, * і збаў, Збавіцелю добры наш, * людзей бездапаможных.

Пасьля багародзічнага ўсе робяць тры малыя паклоны.

Не пакінь нас да канца дзеля iмя Твайго сьвятога, не разбуры запавету Твайго і не аддалі міласьці Тваёй ад нас, дзеля Абрагама любага Твайго, i Ісаака слугi Твайго, і Ізраіля сьвятога Твайго.

Сьвяты Божа, Сьвяты Моцны, Сьвяты Несьмяротны, зжалься над намі. (Тройчы) На трысьвятым усе робяць тры малыя паклоны.

Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Усесьвятая Тройца, зжалься над намі: Госпадзе, ачысьці грахі нашы; Уладару, даруй бясчынствы нашы; Сьвяты, наведай і аздараві немачы нашы дзеля Твайго імя.

Госпадзе, зьмілуйся. (Тройчы)

Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Ойча наш, каторы ёсьць у небе, сьвяціся імя Тваё, прыйдзі валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так і на зямлі. Хлеба нашага штодзённага дай нам сёньня, і адпусьці нам грахі нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым; і ня ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога.

Сьвятар: Бо Тваё валадарства і сіла, і слава, Айца, і Сына, і Сьвятога Духа, цяпер і заўсёды і на вякі вякоў.

Чытальнік: Амін.

У Вялікі Пост:

(Тон 8). Убачыўшы Ўладара жыцьця, што вісеў на крыжы, разбойнік сказаў: Калі б расьпяты з намі ня быў Богам, сонца не схавала бы промняў сваіх, і зямля не затраслася б у трапятаньні. Але Ты, Госпадзе, што ўсё церпіш, успомні мяне ў валадарстве Тваiм.

Слава ...

Крыж Твой стаўся мерай праведнасьці для двух разбойнікаў: адзін з iх пад цяжаром блюзьнерства сышоў у пекла; другі, пазнаўшы ў Табе Бога, вызваліўся ад грахоў. Хрысьце Божа, слава Табе.

Цяпер ...

Убачыўшы на крыжы расьпятага Цябе, Ягнё і Пастыра, і Збавіцеля сьвету, Маці Твая з плачам казала: Сыне і Божа мой, сьвет радуецца, атрымаўшы вызваленьне, а сэрца маё гарыць, бачачы Тваё расьпяцьце, якое Ты церпіш за ўсіх.

Госпадзе, зьмілуйся. (40)

Доўгацярплівы, шматміласэрны і ўсеспагадлівы Хрысьце Божа, што ўвесь час і ў кожную хвіліну, на небе і на зямлі прымаеш хвалу і пакланеньне, любіш праведнікаў і мілуеш грэшнікаў, і клічаш усіх да збаўленьня абяцаньнем дабротаў, якія чакаюць нас: прымі, Госпадзе, і ў гэтую хвіліну нашыя малітвы, і накіруй жыцьцё наша да запаветаў Тваіх; душы нашыя асьвяці, целы ачысьці, думкі выправі, дай ясны розум; выбаў нас ад усякага суму, жалю і злосьці; ахiнi нас сваімі анёламі, каб мы, пад іхняй аховаю і кіраўніцтвам, маглі дасягнуць еднасьці веры і пазнаньня недаступнае Твае славы, бо Ты блаславёны на вякі вякоў. Амін.

Чытальнік: Госпадзе, зьмілуйся. (Тройчы)

Слава ... Цяпер ...

Больш годную пашаны за хэрувімаў і без параўнаньня больш слаўную за сэрафімаў, што, захаваўшы дзявоцтва, радзіла Бога–Слова, існую Багародзіцу, Цябе мы ўзьвялічваем.

Імем Гасподнім блаславі, ойча.

Сьвятар: Малітвамi сьвятых айцоў нашых Госпадзе Ісусе Хрысьце, Божа наш, зьмілуйся над намі.

Чытальнік: Амін.

----------

Малiтва сьв. Ахрэма Сiрыйца 

Госпадзе і Ўладару жыцьця майго, духа ленасьці, нуды, уладалюбства і марнаслоўя ня дай мне. (Усе робяць зямны паклон)

Духа чысьціні, пакоры, цярплівасьці і любові дай мне, слузе Твайму. (Зямны паклон)

Так, Госпадзе Ўладару! Дай мне бачыць мае правіны і не асуджаць брата майго, бо Ты блаславёны на вякі вякоў. Амін (Зямны паклон)

Госпадзе, ачысьці мяне грэшнага і зьмілуйся нада мною. (12 разоў, з малымі паклонамі)

Госпадзе і Ўладару жыцьця майго..... (Уся малітва, з зямным паклонам уканцы)

----------

Чытальнік: 

Сьвяты Божа, Сьвяты Моцны, Сьвяты Несьмяротны, зжалься над намі. (Тройчы) На трысьвятым усе робяць тры малыя паклоны.

Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Усесьвятая Тройца, зжалься над намі: Госпадзе, ачысьці грахі нашы; Уладару, даруй бясчынствы нашы; Сьвяты, наведай і аздараві немачы нашы дзеля Твайго імя.

Госпадзе, зьмілуйся. (Тройчы)

Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Ойча наш, каторы ёсьць у небе, сьвяціся імя Тваё, прыйдзі валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так і на зямлі. Хлеба нашага штодзённага дай нам сёньня, і адпусьці нам грахі нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым; і ня ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога.

Сьвятар: Бо Тваё валадарства і сіла, і слава, Айца, і Сына, і Сьвятога Духа, цяпер і заўсёды і на вякі вякоў.

Чытальнік: Амін. Госпадзе, зьмілуйся. (12 разоў)

Малітва. Уладару Госпадзе Ісусе Хрысьце, даўгацярплівы да нашых правінаў, Ты прывёў нас аж да гэтай хвіліны, калі, вісячы на жыцьцядайным дрэве, Ты разумнаму разбойніку ўчыніў уваход у рай і разбурыў сьмерцю сьмерць. Ачысьці нас грэшных і нягодных слугаў Тваiх, бо мы зграшылі і чынілі благое; і цяпер мы нявартыя ўзьняць вочы нашыя і глянуць на вышыню нябесную, бо мы пакінулі дарогу праўды Тваёй і хадзілі, куды вяло нас нашае сэрца. Але вось молім Тваю бязьмерную дабрыню: пашкадуй нас, Госпадзе, у Тваёй вялікай міласэрнасьці і збаў нас дзеля імя Твайго сьвятога, бо дні нашыя прапалі ў марнасьцi. Вызвалі нас з рукі праціўніка, адпусьці нам грахі нашыя, i умярцьві цялеснае нашае мудраваньне, каб мы, адклаўшы старога чалавека, у новага апрануліся і жылі дзеля Цябе, Уладара і Дабрачынца; і, ідучы за тваімі прыказаньнямі, дасягнулі вечнага супакою, дзе для ўсіх праведных радаснае жыльлё. Бо Ты сапраўдная радасьць і вясельле для тых, што любяць Цябе, Хрысьце Божа наш, і Табе славу аддаем, разам з адвечным Тваім Айцом i з усесьвятым, добрым i жыцьцядайным Тваім Духам цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Сьвятар: Слава Табе, Хрысьце Божа, надзея наша, слава Табе.

Чытальнік: Слава ... Цяпер ... Госпадзе, зьмілуйся. (Тройчы) Ойча, блаславі.

Каментары: