Ліст а. Джэнара Сарэнціна да кананізацыі Бартола Лонга

Дарагія сабраты, сёстры-рэдэмптарысткі, аблаты Найсвяцейшага Адкупіцеля, свецкія супрацоўнікі і моладзь RYVM,

У нядзелю, 19 кастрычніка 2025 г., Святы Айцец, Папа Леў XIV, узначаліць на плошчы Святога Пятра кананізацыю блаславёнага Бартола Лонга, заснавальніка Санктуарыя і дабрачынных устаноў Пампеяў, аблата-рэдэмптарыста і выдатнай асобы ў гісторыі Царквы ў Італіі другой паловы XIX і пачатку XX стагоддзяў. Яго кананізацыя, якая адбываецца ў гэты Юбілейны Год, з'яўляецца важнай царкоўнай падзеяй, што непасрэдна закранае Цэрквы Кампаніі і, у некаторай ступені, усю паўднёвую Італію, якая і сёння карыстаецца пладамі яго незвычайных спраў.

Шматгранная постаць Бартола Лонга цесна звязана з гісторыяй рэдэмптарыстаў, дзякуючы тром нашым сабратам, якія суправаджалі яго ў якасці духоўных кіраўнікоў на працягу розных працяглых і складаных перыядаў яго жыцця. З дапамогай а. Вінчэнца Ля Мэндолы я хачу прыгадаць іх тут, абапіраючыся на некаторыя аўтабіяграфічныя запісы Лонга, каб усе вы маглі даведацца і ацаніць гэту старонку гісторыі рэдэмптарыстаў — магчыма, не надта вядомую — якая і сёння моцна прамаўляе да нас, асабліва ў нашым імкненні да «новай евангелізацыі» і да фармацыі і падтрымкі свецкіх у місіі.

Кананізацыя Бартола Лонга: Важная падзея для Кангрэгацыі рэдэмптарыстаў

Заснавальнік Санктуарыя ў Пампеях, дамініканскі тэрцыярый і аблат Кангрэгацыі рэдэмптарыстаў. У нядзелю, 19 кастрычніка 2025 г., на плошчы Святога Пятра Папа Леў XIV узначаліў урачыстую кананізацыю блаславёнага Бартола Лонга — свецкага чалавека, дамініканскага тэрцыярыя і аблата Кангрэгацыі Найсвяцейшага Адкупіцеля. Урачыстасць, падчас якой сем блаславёных мужчын і жанчын былі ўзнесены на алтары, стала момантам глыбокай радасці і роздуму для Сям’і рэдэмптарыстаў і для ўсёй Царквы.

У сваёй гаміліі Папа Леў XIV падкрэсліў, што святасць не зарэзервавана для выбраных, але з’яўляецца пакліканнем кожнага хрысціяніна. «Мы верым, што Бог збаўляе свет праз любоў», — сказаў Папа, заклікаючы вернікаў адкінуць фаталізм і шчодра адказваць на патрэбы тых, хто церпіць. «Мы пакліканы быць сведкамі любові Айца, як Хрыстос быў для ўсіх — пакорны перад магутнымі, справядлівы перад несправядлівымі і міласэрны да грэшнікаў».

300-годдзе з дня нараджэння св. Герарда

У Юбілейны год Надзеі і трохсотую гадавіну з дня нараджэння святога Герарда Маелы, а. Ражэрыё Гомес CSsR, генеральны настаяцель рэдэмптарыстаў, запрашае нас нанава адкрыць для сябе актуальнасць гэтага брата, які са сціпласцю і любоўю адлюстроўваў прысутнасць Адкупіцеля ў паўсядзённым жыцці. Святы Герард працягвае натхняць нас на нашым шляху веры, нагадваючы, што святасць квітнее ў прастаце і вернасці Евангеллю.

Юбілейны год у памяць 400-годдзя мучаніцтва св. Язафата

12 лістапада 2023 г. адзначалася 400-годдзе з дня мучаніцкай смерці святога Язафата Кунцэвіча, архібіскупа Полацкага.

Апостальская Пэнітэнцыярыя на моцы нададзеных ёй паўнамоцтваў Папам Францішкам з нагоды ўрачыстых святкаванняў у гонар святога Язафата, якія праходзяць у Беларусі з 16 кастрычніка 2023 года па 25 лістапада 2024 года, ласкава надала поўны адпуст (індульгенцыю) — на звычайных умовах (споведзь, Прычасце і малітва ў інтэнцыі Святога Айца) — усім вернікам кожнага абраду, якія сапраўды пакаюцца і здзейсняць учынкі міласэрнасці, які яны таксама могуць ахвяраваць за душы вернікаў, што знаходзяцца ў чыстцы, калі яны наведаюць з пілігрымкай юбілейны храм у Беларусі, вызначаны апостальскім адміністратарам для вернікаў візантыйскага абраду ў Беларусі, і там пабожна возмуць удзел у юбілейных урачыстасцях у гонар святога Язафата.

Мы святкуем 291 год абвяшчэння Шчодрага Адкуплення

9 лістапада 291 год таму была заснавана Кангрэгацыя Найсвяцейшага Адкупіцеля. З гэтай нагоды а. Ражэрыё Гомес CSSR, генеральны настаяцель, напісаў ліст да ўсёй сям’і рэдэмптарыстаў.

«Ад заснавання і да сённяшняга дня мы не страцілі агульную нітку, харызматычны подых Духа. Сёння кожны сабрат з’яўляецца захавальнікам гэтага скарбу», — сцвярджае айцец настаяцель. Затым, звяртаючыся да ўсіх сабратоў і ўсіх, хто ўдзельнічае ў місіі Кангрэгацыі, ён кажа:

«З радасцю адзначаем гэты дзень нараджэння нашага Інстытута, юбілей, які заахвочвае нас да ўмацавання веры, надзеі і місійнага запалу. Кангрэгацыя — гэта дынамічная рэальнасць, але мы можам зрабіць нашмат больш, таму што з’яўляемся місіянерамі надзеі, якія ідуць слядамі Адкупіцеля. Мы не можам дазволіць камфорту і адсутнасці апостальскай руплівасці пазбавіць нас нашага асабістага і супольнага місійнага запалу і аслабіць нас да такой ступені, што мы не будзем прызнаны нашым Заснавальнікам».

Урачыстае адкрыццё 2023-2024 навучальнага года ў Альфансіянскай акадэміі

У аўторак, 24 кастрычніка 2023 г., адбылося ўрачыстае адкрыццё 2023-2024 навучальнага года Акадэміі Альфансіяны ў Рыме.

Першым момантам урачыстага акадэмічнага дзейства была ватыўная Імша да Святога Духа ў санктуарыі Маці Божай Нястомнай Дапамогі. Генеральны настаяцель Кангрэгацыі Найсвяцейшага Адкупіцеля і генеральны мадэратар Альфансіянскай акадэміі а. Ражэрыа Гомес, CSsR узначаліў Імшу, якую канцэлебравалі больш за сто святароў, у тым ліку выкладчыкі, студэнты і госці.

Берасцейская унія

18 (8) кастрычніка 1596 г., у Берасці ў катэдральнай царкве св. Мікалая на Сінодзе біскупаў Кіеўскай мітраполіі адбылася знакавая для гісторыі ўсёй Усходняй Еўропы падзея – Кіеўскім мітрапалітам і біскупамі ў прысутнасці вядомых багасловаў і ярархаў – афіцыйных прадстаўнікоў Рыма-Каталіцкай Царквы ў Рэчы Паспалітай і Папы Рымскага, прадстаўнікоў караля і свецкай улады быў падпісаны акт Берасцейскай царкоўнай уніі.

Папа пра місію святых Кірылы і Мятода

Адзінства, інкультурацыя і свабода – на гэтыя тры аспекты евангелізацыйнай дзейнасці святых Кірыла і Мятода звярнуў увагу Папа падчас агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 25 кастрычніка 2023 года ў Ватыкане.
 
Францішак прысвяціў катэхезу “двум вельмі вядомым на Усходзе братам”, названым “Апосталамі славян” – святым Кірылу і Мятоду. Яны нарадзіліся ў IX стагоддзі ў Грэцыі ў арыстакратычнай сям’і, але адмовіліся ад палітычнай кар’еры і пакінулі ўсё, каб прысвяціць сябе манаскаму жыццю. Іх прабыванне ўдалечыні ад свету, аднак, працягвалася нядоўга: братоў адправілі як місіянераў у Вялікую Маравію, дзе ў той час пражывалі розныя народы, што былі часткова евангелізаваныя, але яшчэ захоўвалі многія язычніцкія звычаі і традыцыі. Таму мясцовы князь прасіў, каб нехта змог патлумачыць хрысціянскую веру на іх мове.

5 кастрычніка: успамін блаславёнага Францішка Ксаверыя Зеласа

З вялікай радасцю 5 кастрычніка мы, сям’я рэдэмптарыстаў, адзначаем урачыстасць блаславёнага Францішка Ксаверыя Зеласа C.Ss.R. Яго Святасць Папа Ян Павел ІІ абвясціў айца Зеласа блаславёным на плошчы Святога Пятра 9 красавіка ва ўрачысты юбілейны 2000 год.

Ён нарадзіўся 11 студзеня 1819 года ў Фюсене, Баварыя, Германія, і быў ахрышчаны ў той жа дзень. Ён паступіў у дыяцэзіяльную семінарыю ў 1842 г. пасля заканчэння філасофіі, паколькі меў вялікае жаданне стаць святаром.

Віншаванне і пасланне Генеральнага настаяцеля з нагоды ўспаміну блаславёнага Каспара Штангасінгера

Дарагія сабраты, свецкія супрацоўнікі нашай місіі, аблаты і сям’я рэдэмптарыстаў!

Вітаю ўсіх!

Мы святкуем свята блаславёнага Каспара Штангасінгера… Каспар уступіў у Кангрэгацыю з намерам абвяшчаць Евангелле найбольш пакінутым. Замест гэтага яго настаяцелі даручылі яму навучаць будучых місіянераў.

Акрамя навучання, ён заўсёды аказваў душпастырскую дапамогу ў цэрквах навакольных вёсак, асабліва прапаведуючы. Нягледзячы на вялікую занятасць, ён заўсёды быў даступны, асабліва для студэнтаў, якія бачылі ў ім хутчэй сябра, чым настаяцеля.