Гісторыя грэка-каталіцкай парафіі Хрыста Чалавекалюбцы

- . Апублікавана ў Парафія Хрыста Чалавекалюбцы

Першы грэка-каталіцкі малебен у Маладэчне адбыўся ўлетку 1991 г. ля капліцы на зруйнаваных могілках (першапачаткова ўніяцкіх) на вул. Пушкіна (цяпер Гарадоцкая), які правёў дыякан Андрэй Абламейка. На гэтым жа месцы 25 снежня 1991 г. адбыўся малебен за беларускі народ. Малебен адслужыў а. Ян Матусевіч.

Першую Святую Літургію а. Ян Матусевіч адслужыў 9 лютага 1992 г. у канферэнц-залі гарадской бібліятэкі імя Н.К.Крупскай (цяпер М.Багдановіча). Зарэгістравана парафія была Менскім аблвыканкамам 9 чэрвеня 1992 г.

У розныя часы вернікі маліліся ў розных памяшканнях: канферэнц-залі гарадской бібліятэкі, малой залі музычнай вучэльні (цяпер музычны каледж імя М.К.Агінскага), складскім будынку Маладэчанскага гарвыканкама. З 1998 г. парафія збіраецца ва ўласнай капліцы на вул. Віленскай, 44.

 

Каментары: