Справаздача Тэзэ
Пакуль наша група з Менску ехала ў Рым на моладзевае спатканне, арганізаванае супольнасцю Тэзэ з 28 снежня да 2 студзеня 2013 г., у нас была добрая нагода для знаёмства. Гэта заўседы цікавы досвед – пазнаць новых хрысціян і навучыцца чагосьці ад іх.
Пад час падарожжа для ўдзельнікаў праводзіліся духоўныя навукі. Моладзь магла сама прапанаваць тэму. Тэмы былі вельмі практычныя, стасаваліся кожнага з нас і нашага духоўнага жыцця. Гэта была добрая нагода заглыбіцца ў свет унутранай духоўнай барацьбы.
У Рыме члены нашай групы жылі на 5 парафіях. Канешне, знаёмства з моладдзю розных краін заўсёды адчыняе новыя гарызонты. Нягледзячы на тое, што мы былі раскіданыя па розных часцінах горада, мы стараліся трымацца разам, пасля малітвы чакалі адзін аднаго каля выхаду з царквы, каб разам праводзіць час.
Безумоўна, велізарнае ўражаньне рабіў сам старажытны горад. Незабыўнай была і малітва ў вялікіх старажытніх базіліках.
Каментары: