Беларускія рэдэмптарысты склалі абеты

Аўтар: а.Зміцер - .

Два беларускіх рэдэмптарысты разам з іншымі сваімі субратамі склалі часовыя абеты паслушэнства, чысціні і ўбоства на свята Перамянення Гасподняга па старым стылі 19 жніўня 2016 г.

Брат Алег Зубарэвіч закончыў год навіцыяту ў манастыры св. Герарда (г.п. Гняздзічаў Жыдачаўскага р-ну Львоўскай вобл., Україна) і склаў свае першыя абеты на год, а бр. Сяргей Ганчароў аднавіў свае часовыя абеты ў царкве св. Язафата ў Львове.

Складанне часовых абетаў з’яўляецца неабходнай умовай для прыняцця чалавека ў богапасвячаны стан. Пасля праходжання падрыхтоўкі ў навіцыяце вернік выпрабоўвае сваю здольнасць жыць за евангельскімі радамі, складаючы часовыя абеты на пэўны тэрмін перад тым, як яму дазволяць скласці вечныя абеты. Складаючы часовыя абеты, брат праходзіць навучанне ў семінарыі, рыхтуючыся да святарскага служэння. 

Першыя абеты 19 жніўня 2016 г. 

Каментары: