Украінскі блогер з Беларусі

Аўтар: а.Зміцер - .

Беларускі рэдэмптарыст а. Сяргей Ганчароў, які 12 лютага 2020 г. адзначыў год свайго святарства, за гэты год стаў вядомым і папулярным каталіцкім блогерам ва Украіне, дзе айцец цяпер служыць. Яго канал на YouTube набліжаецца да 7 тыс. падпісчыкаў, а колькасць праглядаў кожнага роліка разам з Facebook перавышае сотню тысяч. 

За кароткі час вядомасць у інтэрнэт-прасторы зрабіла падрэ Сержа частым госцем на тэлевізійных каналах і радыёстанцыях, а таксама ўдзельнікам разнастайных он-лайн і оф-лайн сустрэч і абмеркаванняў. Пакуль што свае ролікі беларускі місіянер здымае па-ўкраінску, але для беларусаў мова суседзяў павінна быць зразумелай. Запрашаем беларускую аўдыторыю далучацца!

Каментары: