Хрышчэнне ў Менску
10 лістапада 2012 г. у грэка-каталіцкай капліцы Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Менску (зав. Снежны, 7) шэрагі Хрыстовай Царквы папоўніліся яшчэ адным членам. У гэты дзень а. Антон Нікалаеў, рэдэмптарыст удзяліў таінствы хрышчэння і мірапамазання трохмесячнаму Марку.
Жадаем новаахрышчанаму і яго бацькам Божага блаславення і апекі Багародзіцы, а таксама годнага ўзрастання ў хрысціянскім пакліканні!
Каментары: