Малітоўны адказ на заклік Папы Францішка – пост і малітва за мір у Сірыі

Аўтар: а.Зміцер - .

Яго святасць Папа Францішак, занепакоены складанай палітычнай сітуацыяй у Сірыі (а таксама ў многіх краінах свету), якая ўсё пагаршаецца, звярнуўся з заклікам да ўсёй Каталіцкай Царквы, да іншых веравызнанняў і да ўсіх людзей добрай волі аб’яднаць свае высілкі ды дзеянні на карысць міру. Пры гэтым Святы Айцец падкрэсліў, што не культура вайны і канфліктаў, але культура сустрэч і дыялогу вядзе да ўсталявання міру. У сувязі з гэтым Папа Францішак абвясціў дзень 7 верасня 2013 г. — Перадсвяцце Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы – днём посту і малітвы ў інтэнцыі міру ў Сірыі, на Блізкім Усходзе і ва ўсім свеце.

Расклад Службаў за мір у Сірыі, якія пройдуць у грэка-каталіцкіх парафіях г. Мінска:

ПЯТНІЦА, 6.09.2013

Душпастырскі цэнтр св. Язэпа (вул. Арджанікідзе, 6)

18:30 – Боская Літургія з малітвай за мір

СУБОТА, 7.09.2013

Душпастырскі цэнтр парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі (зав. Снежны, 7)

10:00 – Боская Літургія з малітвай за мір

18:30 – Вячэрня свята Раства Багародзіцы (з ліццёй за мір)

Душпастырскі цэнтр св. Язэпа (вул. Арджанікідзе, д. 6)

18:30 – Вячэрня свята Раства Багародзіцы (з ліццёй за мір)

 

Пятніца 6 верасня і субота 7 верасня з’яўляюцца днямі посту.

Каментары: