Сустрэча са "Спадчынай"

Аўтар: а.Зміцер - .

Сустрэча з удзельнікамі суполкі "Спадчына" адбылася на парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Менску ў нядзелю, 3 жніўня 2014 г. Ініцыятарам гэтай сустрэчы стаў старшыня парафіі Ян Гнатавіч Антанюк, які адначасова з'яўляецца адным з членаў "Спадчыны".

Пасля Святой Літургіі сп. Ян прывітаў гасцей і коратка расказаў парафіянам пра гісторыю і дзейнасць гэтага нефармальнага аб'яднання, якое ў гэтым годзе святкуе 30 гадоў з дня заснавання. Услед за ім слова мелі прадстаўнікі "Спадчыны", якія падзяліліся з вернікамі сваімі думкамі, планамі і напрацоўкамі ў сферы беларускага культурнага адраджэння. Сярод выступоўцаў былі кандыдат гістарычных навук Пётр Русаў, мастак Генадзь Драздоў і паэт Яўген Гучок.

Усе прысутныя адзінадумна пагадзіліся з тым, што адраджэнне беларускай культуры і мовы немагчымае без адраджэння веры ў народзе. З абодвух бакоў прагучалі заклікі да аб'яднання нашых намаганняў - намаганняў беларускай Царквы і беларускай інтэлігенцыі, - каб аднавіўся дух нашага народа і прабудзілася яго гістарычная памяць.

Каментары: