Беларускі рэдэмптарыст аднавіў манаскія зарокі

Аўтар: а.Зміцер - .

Падчас паломніцкай паездкі па Італіі мясцінамі св. Альфонса, заснавальніка Кангрэгацыі Найсвяцейшага Адкупіцеля, браты-студэнты Львоўскай правінцыі рэдэмптарыстаў у свята Перамянення Гасподняга 19 жніўня 2014 г. (за старым стылем) наведалі г. Скаля, у якім св. Альфонс атрымаў аб'яўленне ад Багародзіцы заснаваць новую місіянерскую кангрэгацыю, а таксама г. Чарані, дзе паўстаў першы манастыр заснаванай супольнасці.

Тут увечары адбылася Святая Літургія ў візантыйскім абрадзе, якую ўзначаліў а. Юрый Банга, рэдэмптарыст. У ходзе Службы дзевяцёра братоў Львоўскай правінцыі і трое братоў Мадрыдскай правінцыі аднавілі на год свае манаскія зарокі паслушэнства, чысціні і ўбоства. Сярод братоў зарокі аднавіў таксама беларускі рэдэмптарыст бр. Сяргей Ганчароў, які праходзіць святарскую фармацыю для місіянерскага служэння ў Львове.

Каментары: