"Я з канца зямлі і з далёкіх ускрайкаў яе паклікаў цябе..." (Іс. 41, 9)

Аўтар: а.Зміцер - .

"Ісус выйшаў і ўбачыў мытніка на імя Леві, які сядзеў пры мыце, і гаворыць яму: "Ідзі за Мною!" І ён, пакінуўшы ўсё, падняўшыся, пайшоў за Ім" (Лк. 5, 27-28).

Калі Бог ствараў кожнага з нас, у Яго ўжо была задума для кожнага чалавека. Ён паклікаў нас да пэўных умоў і ладу жыцця. Бог пастаянна кліча чалавека, які адказвае на гэты поклік вольна і з любоўю. Пакліканне - гэта таямніца боскага выбару. Ісус кажа: «Не вы Мяне выбралі, але Я вас выбраў і паставіў вас, каб вы ішлі і прыносілі плён» (Ян. 15, 16). Маладыя людзі па-ранейшаму слухаюць Божы покліч, каб "быць больш, рабіць больш, даваць больш".

Рэдэмптарысты, адказваючы на патрэбы Царквы, прапаведуюць Евангелле духоўна занядбаным і ўбогім людзям праз місіі, рэкалекцыі і пастырскую працу.

Можа і да цябе, дарагі юнак, Ісус накіроўвае гэта слова, заклікае, каб асаблівым чынам аддацца Яму? Можа Ён імкнецца паслужыцца Табою, каб ты прапаведаваў Слова Божае тым, хто на яго чакае?

Ісус кліча, даючы імкненне ісці за Ім, а адказ залежыць ад Цябе. Падумай!

Зразумець сваё пакліканне не так проста, таму многія людзі не задаволеныя сваёй працай, прафесіяй або шлюбам. Для ўсведамлення свайго паклікання неабходная глыбіня, засяроджанасць, цішыня і сталасць. Зразумець сваё пакліканне перашкаджае павярхоўнасць і шматлікія чыннікі, якія адцягваюць увагу, з якімі мы сутыкаемся з дня ў дзень.

Для вызначэння свайго паклікання Кангрэгацыя рэдэмптарыстаў рэгулярна праводзіць адпаведныя рэкалекцыі, а больш грунтоўным шляхам з'яўляецца выпрабавальны тэрмін манаскай фармацыі, які цягнецца да трох гадоў: год кандыдатуры і два гады навіцыяту, падчас якіх кожны можа праверыць сваю здатнасць да манаскага жыцця і прыняць жыццёвае рашэнне, жывучы ў манаскай супольнасці і пазнаючы харызму і місію Кангрэгацыі.

КАНДЫДАТУРА

Кандыдатура ўяўляе сабой падрыхтоўчы этап перад пачаткам навіцыяту. Яе мэтай з'яўляецца абуджэнне, распазнанне і развіццё паклікання.

dsc07018Псіхічная сталасць, якую павінны дасягнуць кандыдаты, пацвярджаецца пэўным пастаянствам духу, неабходным да жыцця ў цэлібаце, адданаму Богу, і адпаведным разуменнем евангельскіх радаў паслушэнства і ўбоства, а таксама праўдзівай ацэнкай людзей і падзей і здольнасцю прымаць важныя рашэнні адносна апостальскага жыцця ў супольнасці.

Кандыдаты вучацца шукаць Хрыста Акупіцеля ў раздумванні над Словам Божым і ў малітве, ідучы за Ім жывой любоўю, прысвойваючы сабе дух евангельскіх радаў і блаславенстваў.

Асаблівая ўвага надаецца развіццю якасцяў, уласцівых апостальскай супольнасці: братэрскай любові, самаадрачэнню і прыхільнасці да ўсіх, здольнасці супрацоўнічаць у апостальскіх справах, адвазе і даверу, прастаце і шчырасці сэрца, велікадушнасці і лагоднасці, радасці ў кожным цярпенні, нястачах, працах, ганеннях за Хрыста.

НАВІЦЫЯТ

Навіцыят, з якога пачынаецца жыццё ў Кангрэгацыі рэдэмптарыстаў, накіраваны на тое, каб новікі лепш усвядомілі сваё боскае пакліканне, а таксама каб яны атрымалі досвед жыцця супольнасцю ў малітве і служэнні.

СТУДЭНТАТ

На заканчэнне навіцыяту браты, якія жадаюць далей працягнуць шлях выпрабавання свайго паклікання, складаюць манаскія зарокі чысціні, bratyпаслушэнства і ўбоства тэрмінам на адзін год і працягваюць фармацыю ў межах студэнтату, праходзячы навучанне ў духоўнай семінарыі або на катэхітычных курсах. Правілы Кангрэгацыі дазваляюць шэсць разоў складаць часовыя зарокі.

Пасля заканчэння пачатковай фармацыі брат просіць дапусціць яго да складання вечных зарокаў у Кангрэгацыі рэдэмптарыстаў, што з'яўляецца плёнам яго ўсвядомленага выбару, матываванага грунтоўным самапазнаннем і адначасова заснаваным на Божай ласцы, або пакідае манаскую супольнасць.

Склаўшы зарокі, кожны рэдэмптарыст падтрымлівае пастаяную фармацыю свайго жыцця:

"Рэдэмптарысты будуць тым лепшымі місіянерамі, чым больш змогуць з дня на дзень адпаведна прыстасоўваць сваю апостальскую дзейнасць і ўсё больш цесна злучаць з ёй нястомнае духоўнае, навуковае і пастаральнае аднаўленне сябе самога".

(Канстытуцыя рэдэмптарыстаў, 90)

КАНТАКТЫ:

22073 г. Менск зав. Снежны, 7 

Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.   Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

тэл. (017) 251 06 20 маб. +375292147220 (а. Зміцер) +375336573450 (а. Антон)

Каментары: