Зімовыя цуды

Аўтар: а.Зміцер - .

Свята для дзяцей з нагоды дня св. Мікалая адбылося на грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Менску ў нядзелю, 14 снежня 2014 г. Да дзяцей завіталі зімовыя персанажы з розных краінаў: Дзед Мароз са Снягуркай і Санта Клаўс з Эльфам, якія нарэшце сустрэліся і пазнаёміліся паміж сабой. Услед за імі з пажаданнямі на Новы год прыйшла Баба Ядвіга.

Але, як водзіцца ў казках, героі вярнуліся кожны да сваіх справаў, пакінуўшы вядучую свята адну. На дапамогу дзяўчыне, як калісьці даўным-даўно дачкам беднага чалавека, на свята завітаў святы Мікалай, з дабрынёю і падарункамі для дзяцей. Ён не толькі прынёс падарункі, але і звясціў вялікую радасць, што набліжаецца цудоўны дзень нараджэння Збавіцеля свету, Божага Сына Ісуса Хрыста.

Каментары: