Калядны канцэрт братоў-рэдэмптарыстаў

Аўтар: а.Зміцер - .

Браты-рэдэмптарысты са Львова (Украіна) у калядны час наведалі са святочным канцэртам грэка-каталіцкія парафіі ў Менску. 10 студзеня пасля Вячэрні і 11 студзеня пасля Святой Літургіі вернікі парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі мелі цудоўную магчымасць акунуцца ў атмасферу вясёлага ўкраінскага святкавання Божага Нараджэння.

Народныя і даўнія калядкі, а таксама гуцульскія мелодыі прынеслі шмат радасці як старэйшаму пакаленню, так і моладзі. Прыемным сюрпрызам была беларуская мова, на якой таксама спявалі браты. Яны ж суправаджалі Святую Літургію спевам таксама на беларускай мове.

Акрамя выступаў на парафіі, дзе служаць айцы-рэдэмптарысты, браты наведалі вернікаў парафій Святога Духа ў Чырвоным касцёле і св. Мікалая ў Душпастырскім цэнтры праведнага Язэпа.

Каментары: