Рэдэмптарысты ў Еўропе
Канферэнцыя рэдэмптарыстаў Еўропы пачала Новы 2015 год з невялікімі зменамі.
У цяперашні час у Еўропе налічваецца 15 структурных адзінак Кангрэгацыі: 12 правінцый, 2 віцэ-правінцыі, 1 рэгіён.
12 правінцый (Рым, Неапаль, Мадрыд, Лісабон, Дублін, Лондан, святога Клімента, Вена-Мюнхен, Францыя, Варшава, Прага, Львоў).
2 віцэ-правінцыі (Браціслава, Міхалоўцы).
1 рэгіён (святога Герарда).
Існуе адна міжправінцыйная супольнасць у Тыране ў Албаніі і 1 супольнасць залежыць ад Генеральнага ўрада ў Намюр ў Бельгіі.
Усяго ў Еўропе ёсць 1497 рэдэмптарыстаў (13 біскупаў; 1267 святароў; 137 братоў з вечнымі зарокамі, 6 пастаянных дыяканаў, 6 часовых дыяканаў, 14 студэнтаў з вечнымі зарокамі; 51 студэнт з часовымі зарокамі, 3 браты з часовымі зарокамі, 19 новікаў). Сярэдні ўзрост складае 63,5 года. Ёсць таксама больш за 25 кандыдатаў.
Найбольшую колькасць святароў маюць правінцыі: Варшава - 315; св. Клімента - 175; Мадрыд - 130; Дублін - 93; Вена-Мюнхен - 85. Найбольшую колькасць братоў: св. Клімента - 26; Вена-Мюнхен - 25; Францыя - 17; Варшава - 16 і Мадрыд - 16. Найбольшая колькасць студэнтаў: Львоў - 24, Варшава - 22.
Усяго да Канферэнцыі Еўропы належаць 184 супольнасці ў 24 краінах: Албанія, Аўстрыя, Беларусь, Бельгія, Чэхія, Данія, Англія, Францыя, Германія, Галандыя, Ірландыя, Італія, Люксембург, Польшча, Партугалія, Расія (у Еўропе і ў Азіі), Шатландыя, Славакія, Іспанія, Швейцарыя, Украіна; і ў Азіі: Казахстан, Ліван, Ірак.
Дзве новых адзінкі афіцыйна пачалі сваю дзейнасць у студзені 2015 г.: правінцыя Вена-Мюнхен (5500) і правінцыя Францыі (5700). Рэгіён Капенгаген быў ліквідаваны, а супольнасць у Капенгагене афіцыйна перайшла да Варшаўскай правінцыі, тады як супольнасць у Адэнсе стала часткай новай правінцыі Вена-Мюнхен.
Дзве адзінкі вырашылі афіцыйна пра аб'яднанне. Правінцыя Прагі і віцэ-правінцыя Браціславы прагаласавалі за гэта ў студзені 2015 г.
Большасць з нас з'яўляюцца рыма-каталікамі, але ёсць таксама рэдэмптарысты ўсходніх абрадаў: грэка-каталіцкага, халдэйскага і мараніцкага.
http://www.cssrredemptoristi.com
Каментары: