Віншавальны ліст старшыні Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі

Аўтар: Адмін - . Апублікавана ў Навіны

Дастойны архімандрыт Сяргeй!

Ад імя Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі прагну выказаць вам, шаноўным святарам і вернікам Грэка-Каталіцкай Царквы ў Беларусі братэрскае прывітанне і шчырыя віншаванні з нагоды 25-годдзя аднаўлення адкрытага душпастырства і літургічнага жыцця.

Дата 11 сакавіка з’яўляецца вельмі важнай для Грэка-Каталіцкай Царквы ў Беларусі. Мы вельмі ўдзячныя а. Аляксандру Надсану, апостальскаму візітатару для беларусаў замежжа, які 25 гадоў таму цэлебраваў беларускамоўную службу ў Мінску. Гэты гістарычны момант даў пачатак адраджэнню Беларускай Уніяцкай Царквы ў нашай краіне.

Сардэчна i шчыра дзякую Вам за нястомную працу i вялiкi ўклад y адраджэннe Грэка-Каталіцкай Царквы ў Беларусі, за Вашую адданую і шчырую паслугу.

Да словаў падзякі ўсім, хто прычыняецца да развіцця Божай справы ў нашай краіне, хочацца дадаць пажаданні, каб Вашыя душпастырскія высілкi, духавенства і вашых вернікаў прыносілі шчодры плён і служылі паглыбленню супрацоўніцтва паміж католікамі ўсходняй і заходняй традыцый.

У духу малітвы i еднасці ў Хрысце

+ Біскуп Аляксандр Кашкевіч
Старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі

 

Каментары: