Парафіяльнае свята Маці Божай Нястомнай Дапамогі
Менская грэка-каталіцкая парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі 28 чэрвеня 2015 г. адсвяткавала парафіяльнае свята. З нагоды ўрачыстасці прыміцыйную Літургію ў гэты дзень адслужыў а. Аляксей Філіпенка, які атрымаў святарскія свячанні 14 чэрвеня 2015 г. Выхадзец з гэтай парафіі, а. Аляксей дзякаваў Госпаду і Божай Маці за дар служэння, для якога яго абраў Божы Провід, а таксама прымаў віншаванні ад вернікаў, з якімі ён духоўна ўзрастаў на працягу многіх гадоў сваёй прысутнасці ў Царкве.
Парафіяльнае свята ў гонар Маці Божай Нястомнай Дапамогі стала таксама пачаткам юбілейнага святкавання 150-годдзя перадачы Папам Піем ІХ у 1866 г. дадзенай іконы рэдэмптарыстам з даручэннем “зрабіць яе вядомай ва ўсім свеце”.
Айца Аляксея з нагоды яго прыміцыі на роднай парафіі, а таксама ўсіх вернікаў з нагоды парафіяльнага свята прывітала моладзь, якая выканала танцы ХІХ ст.
Каментары: