Беларус пачаў навіцыят рэдэмптарыстаў

Аўтар: а.Зміцер - .

Яшчэ адзін беларус, Алег Зубарэвіч з парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Менску, пачаў духоўную падрыхтоўку для ўступу ў Кангрэгацыю рэдэмптарыстаў. 19 жніўня 2015 г. у Гняздзічаве Львоўскай вобл. (Украіна) ён разам з яшчэ трыма братамі прыняў аблечыны і распачаў год навіцыяту ў Львоўскай правінцыі.

Навіцыят з'яўляецца кананічным часам падрыхтоўкі юнакоў, падчас якога адбываецца знаёмства з духоўнасцю і місіяй Кангрэгацыі. Бр. Алег стаў чацвёртым рэдэмптарыстам візантыйскага абраду з Беларусі.

Каментары: