Падарожжа ў Эферыю

Аўтар: а.Зміцер - .

Прэзентацыя кнігі "Сем камянёў", першага беларускага фэнтэзі, адбылася на грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі 18 кастрычніка 2015 г. Аўтар кнігі Аляксей Шэін падзяліўся з вернікамі гісторыяй напісання твору, а таксама яго сэнсам і сімволікай.

Па словах аўтара, увесь сэнс кнігі можна ўкласці ў тры словы: каханне, вера, свабода. Кніга разлічаная на падлеткаў, дзе яны знойдуць цікавыя прыгоды і першае каханне, але і дарослыя не застануцца абыякавымі да падзеяў, якія адбываюцца ў цудоўнай краіне Эферыі. Кніга пераносіць чытача ў свет хрысціянскіх дабрадзейнасцяў, якія супрацьстаяць асабістым і супольным заганам.

У канцы сустрэчы сп. Аляксей правёў віктарыну па беларускай літаратуры, і тыя, хто адзначыўся сваімі ведамі, атрымаў маленькія падарункі.

Каментары: