Брат Сяргей склаў вечныя зарокі

Аўтар: а.Зміцер - .

Брат Сяргей Ганчароў склаў вечныя зарокі паслушэнства, чысціні і ўбоства, а таксама прысягу вытрываласці да канца ў Кангрэгацыі рэдэмптарыстаў. Падзея адбылася 12 жніўня 2018 г. у царкве святых апосталаў Пятра і Паўла ў г. Наваявараўску Львоўскай вобл. (Украіна). Разам з ім зарокі склаў таксама яго сабрат Васіль Чавага. Зарокі братоў прыняў протаігумен Львоўскай правінцыі рэдэмптарыстаў а. Андрэй Рак.

Вечнымі зарокамі завершылася пачатковая фармацыя бр. Сяргея, якая трывала з 2011 г. У гэтым часе вернік распазнае і паглыбляе сваё пакліканне, каб урэшце вызначыцца, ці гатовы ён да канца жыцця аддацца місійнаму служэнню Царквы ў харызме Кангрэгацыі. У часе распазнання вернік складае часовыя зарокі, спрабуючы сябе ў богапасвячаным спосабе жыцця. Пры складанні вечных зарокаў рэдэмптарысты па традыцыі, якую распачаў святы заснавальнік і Настаўнік Царквы Альфонс Лігуоры, таксама складаюць прысягу вытрываласці ў Кангрэгацыі да смерці.

Вечныя зарокі 2018

Каментары: