Новы дыякан у беларускай Царкве

Аўтар: а.Зміцер - .

Дыяканскія свячанні атрымаў беларускі рэдэмптарыст бр. Сяргей Ганчароў 19 жніўня 2018 г. на свята Перамянення Госпада нашага Ісуса Хрыста па старым стылі. Свячанні ўдзяліў дапаможны біскуп Львоўскай архіяпархіі УГКЦ уладыка Уладзімір Груца. Падзея адбылася ў царкве св. Язафата ў Львове. Разам з бр. Сяргеем дыяканскія свячанні атрымаў яшчэ адзін рэдэмптарыст бр. Васіль Чавага.

На працягу наступных месяцаў айцец-дыякан Сяргей будзе выконваць дыяканскае служэнне на парафіях у Беларусі, Бельгіі і Украіне. Жадаем Божага блаславення і руплівасці на царкоўнай ніве!

Новы дыякан у беларускай Царкве

Каментары: