Святарскія свячанні

Аўтар: а.Зміцер - .

Беларускі рэдэмптарыст дыякан Сяргей Ганчароў, а таксама яго ўкраінскі сабрат дыякан Васіль Чавага атрымалі святарскія свячанні ў дзень Трох свяціцеляў па юліянсім стылі 12 лютага 2019 г. Падзея адбылася ў царкве св. Язафата ў Львове (Украіна). Таінства ўдзяліў дапаможны біскуп Львоўскай архіяпархіі УГКЦ уладыка Уладзімір Груца, які ў свій час быў магістрам айцоў у навіцыяце.

Святую Літургію таксама саслужылі уладыка Пётр Лаза, дапаможны біскуп Сакальска-Жоўкаўскай япархіі УГКЦ, апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек і іншыя святары. Павіншаваць а. Сяргея з урачыстай падзеяй прыехаў таксама сабрат з Беларусі а. Дзмітрый Лабкоў, пробашч парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гародні, які прадстаўляў беларускую супольнасць рэдэмптарыстаў Варшаўскай правінцыі. 

Айцец Сяргей Ганчароў стаў трэцім святаром-рэдэмптарыстам усходняга абраду з Беларусі. Жадаем айцу паспяховай і плённай практыкі на ўкраінскіх парафіях і хутчэйшага пераходу да працы на беларускай ніве.

Святарскія свячанні

Каментары: