“Мова нанова” ў Берасці
Чарговая сустрэча курсаў “Мова нанова” ў Берасці 25 лютага 2019 г. была прысвечана тэме Берасцейскай уніі. Запрошанымі гасцямі былі мясцовы краязнавец Ігар Бараноўскі і грэка-каталіцкі святар а. Зміцер Чарнель, рэдэмптарыст.
Удзельнікі курсаў даведаліся пра перадгісторыю і сам працэс заключэння уніі, а таксама пра яе культурную спадчыну, у тым ліку і пра ролю ў фармаванні беларускага этнасу і захаванні беларускай мовы.
Гэта была другая падобная сустрэча ў Беларусі. 12 лютага тэму “Уніяцтва” разглядалі таксама на курсах “Мова нанова” ў Гародні, дзе запрошаным госцем быў настаяцель гарадзенскай грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Фацімскай а. Андрэй Крот.
Фота па спасылцы:
Каментары: