Прыміцыйныя Літургіі ў Менску

Прыміцыйныя Літургіі адслужыў у нядзелю, 3 сакавіка 2019 г. новавысвечаны святар Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы рэдэмптарыст а. Сяргей Ганчароў на грэка-каталіцкіх парафіях Менску. Прыміцыі (ад лацінскага primitiae) - гэта першыя Боскія Літургіі, якія служыць святар і напрыканцы якіх удзяляе вернікам асаблівае блаславенне.
Па запрашэнні настаяцеля грэка-каталіцкай парафіі Святога Духа протапрэзбітара Андрэя Абламейкі а. Сяргей Ганчароў адслужыў першую Боскую Літургію ў ніжнім храме Чырвонага касцёла. Гэта было вялікае свята для роднай парафіі а. Сяргея. Ва ўрачыстасці ўдзельнічалі і шматлікія ягоныя сябры, асабліва моладзь.
У вечар той жа нядзелі а. Сяргей слыжыў таксама Боскую Літургію на ўкраінскай мове ў храме Душпастырскага цэнтра парафіі Праведнага Язэпа. Пасля Літургіі а. Сяргей правёў для шматлікіх вернікаў катэхезу на тэму "Малітва Якуба, які змагаўся з Богам". Гэтая катэхеза стала ўводзінамі ў Вялікі пост.
Новасвятару Сяргею - многія леты!
Фото і запіс катэхезы: PILIGRIM TUT
Каментары: