Юбілейны год у памяць 400-годдзя мучаніцтва св. Язафата
12 лістапада 2023 г. адзначалася 400-годдзе з дня мучаніцкай смерці святога Язафата Кунцэвіча, архібіскупа Полацкага.
Апостальская Пэнітэнцыярыя на моцы нададзеных ёй паўнамоцтваў Папам Францішкам з нагоды ўрачыстых святкаванняў у гонар святога Язафата, якія праходзяць у Беларусі з 16 кастрычніка 2023 года па 25 лістапада 2024 года, ласкава надала поўны адпуст (індульгенцыю) — на звычайных умовах (споведзь, Прычасце і малітва ў інтэнцыі Святога Айца) — усім вернікам кожнага абраду, якія сапраўды пакаюцца і здзейсняць учынкі міласэрнасці, які яны таксама могуць ахвяраваць за душы вернікаў, што знаходзяцца ў чыстцы, калі яны наведаюць з пілігрымкай юбілейны храм у Беларусі, вызначаны апостальскім адміністратарам для вернікаў візантыйскага абраду ў Беларусі, і там пабожна возмуць удзел у юбілейных урачыстасцях у гонар святога Язафата.
Юбілейныя храмы, вызначаныя архімандрытам Сяргеем Гаекам:
- царква св. Параскевы ў Полацку,
- капліца Уваскрасення Хрыстова ў Віцебску,
- царква св. ап. Пятра і Андрэя ў Брэсце,
- капліца Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Мінску.
Пажылыя, нямоглыя і ўсе, хто па сур’ёзных прычынах не можа выйсці з дому, могуць атрымаць поўны адпуст, маючы агіду да кожнага граху з намерам выправіцца як мага хутчэй, выканаць тры звычайныя ўмовы і духоўна, перад іконай святога Язафата, далучыцца да юбілейных святкаванняў, ахвяруючы міласэрнаму Богу ўласны боль ці нязручнасці жыцця.
Каментары: