«Бязгрэшнасць» Папы Рымскага

- . Апублікавана ў Публікацыі

18 ліпеня 1870 года Каталіцкая Царква абвесціла дагматы аб першынстве Папы Рымскага над Паўсюднай Царквой і аб беспамылковасці настаўніцтва Папы Рымскага, калі яно абвешчана ex cathedra. З апошнім звязана вялікая колькасць міфаў, у прыватнасці, міф аб тым, што католікі вераць у «бязгрэшнасць» Папы. У чарговую гадавіну ўспомнім артыкул біскупа Мікалая Дубініна, напісаны да 150-годдзя гэтых дагматаў, які разглядае памылкі вакол іх.

Хутчэй за ўсё, вытокі дадзенага міфа трэба ўгледжваць у няправільным перакладзе тэрміна. Лацінскае слова "infallibilitas" перакладаецца і як "беспамылковасць", і як "непагрэшнасць". Гэта значыць, у лацінскім слове няма нічога агульнага з коранем "peccatum", які азначае "грэх". Гэта праблема перакладу. Прычым, калі разглядаць слова "непагрэшнасць", то паходжанне яго звязана не са словам "бязгрэшнасць", а са словам "хібнасць". Гэта значыць, калі мы гаворым аб дапушчальнай хібнасці ў галіне матэматыкі або сацыялогіі, гэта не значыць, што 2-4% здзяйсняюць грэх. Гэта мяжа памылковасці. Хутчэй за ўсё, гэта пайшло адсюль і набыло, на жаль, ідэалагічную і часткова юрыдычную афарбоўку, калі гавораць пра гэта. 

Насамрэч, ніхто і ніколі ў Каталіцкай Царкве не казаў, што Папа бязгрэшны. Нікому нічога падобнага не магло прыйсці ў галаву.

Царква па сваёй прыродзе саборная. У Катэхізісе гаворыцца аб тым, што беспамылковасць - правільны тэрмін - гэта дар Святога Духа. Гэтым дарам карыстаецца не асобны чалавек. Ён дадзены Царкве як такой. Таму ў першыя стагоддзі Царквы, калі пачынае вызначацца хрысціянскае веравучэнне, менавіта такой беспамылковасцю валодае Сабор, на якім іерархі, у адзінстве паміж сабой, пад дзеяннем Духа Святога, абвяшчаюць дагматы, агульныя для ўсёй Царквы. Тыя, якія зараз з'яўляюцца агульнымі для Каталіцкай і праваслаўных Цэркваў: аб прыродзе Хрыста, аб богамацярынстве Дзевы Марыі. Калі ўзнікалі нейкія рознагалоссі і спрэчкі, то гэта вырашалася менавіта Саборамі. Збіраўся Сабор, прыязджалі біскупы, спрачаліся, маліліся, даказвалі і вызначалі. І рашэнне Сабора складала аснову, падмурак веры. Калі ты хочаш быць хрысціянінам, ты павінен гэта прымаць. Калі ты гэта не прымаеш, то ты ерэтык ці схізматык. Менавіта такая беспамылковасць, у выглядзе Сабора, была характэрная для Царквы.

У Катэхізісе ў рускім перакладзе, каб пазбегнуць розначытанняў, ужываецца слова «беспамылковасць» як галоўны тэрмін, а ў дужках – «непагрэшнасць». А ў Каталіцкай Энцыклапедыі, напрыклад, ёсць артыкул аб беспамылковасці, але няма артыкула аб непагрэшнасці.

Дагмат аб беспамылковасці Царквы ў пытаннях веравучэння не фармулявалі – гэта была не падлягаючая сумневу і дыскусіі практыка Царквы. Акрамя таго, яна мае біблейскую падставу - словы Ісуса: «Што вы звяжаце на зямлі, тое будзе звязана на небе; і што развяжаце на зямлі, тое будзе развязана на небе» (Мц 18:18). З першых гадоў існавання Царквы мы бачым, што ўсе найважнейшыя пытанні вырашаюцца апосталамі, іх паплечнікамі і пераемнікамі, гэта значыць, Царква збіраецца. Першы Ерусалімскі Сабор апісаны ў Дзеях Святых Апосталаў. Таму гэта быў натуральны ход падзей і адно з фундаментальных палажэнняў Царквы.

Потым, па меры таго, як Царква расла, станавілася ўсё большай, дзялілася, на жаль, Саборы рабілася склікаць усё цяжэй, і пытанні датычыліся больш прыватных момантаў. Так, яны былі звязаны з веравучэннем, з маральнасцю, але ўся падстава веравучэння ўжо была пакладзена першымі сусветнымі Саборамі. Таму такая практыка станавілася ўсё радзейшай, а ў Лацінскай Царкве ўсё больш узрастала роля Папы. Існавалі розныя меркаванні наконт таго, ці павінен Папа, калі ён хоча нешта абвясціць, абавязкова склікаць Сабор. Або, калі Папа выступае супраць Сабора - Папа сказаў адно, а Сабор іншае - хто вышэй? Была такая плынь - канцылярызм. Яна якраз сцвярджала, што Папа без Сабору нічога сказаць не можа. Але паглядзім на сітуацыю Каталіцкай Царквы ад Трыдэнцкага Сабора і далей, да Першага Ватыканскага Сабора прайшло амаль 300 гадоў. 300 гадоў ніводны Сабор не склікаўся. А падставай для склікання Трыдэнцкага Сабору, да якога таксама шмат гадоў Сабораў не збіралася, было ўзрушэнне для ўсёй Царквы - працяглы і трагічны працэс Рэфармацыі, калі трэба было ўсім светам, усёй Царквой змагацца. Тады былі сфармуляваны найважнейшыя дагматы, і здавалася, што ўсё будзе непарушна ў Каталіцкай Царкве.

Дагмат жа аб беспамылковасці Папы прымае Першы Ватыканскі Сабор. Дарэчы, гэта адзіны дагмат, прыняты на гэтым Саборы. Ён быў сабраны амаль праз 300 гадоў пасля Трыдэнцкага Сабора, у складаныя па-свойму часы. Можа скласціся ўражанне, што Першы Ватыканскі Сабор быў сабраны для таго, каб увогуле паставіць кропку на Саборах. Але, насамрэч, гэта проста адлюстраванне гістарычных фактаў Каталіцкай Царквы, таму што пасля Трыдэнцкага Сабора ўсё было строга іерархічна, клерыкалізавана. Ёсць Папа, ён прымае Катэхізіс, ён зацвярджае літургічныя кнігі, Кодэкс Кананічнага Права… Усё вельмі строга і максімальна вызначана. Няма больш патрэбы ў дыскусіях і дэбатах. Гэта значыць, Першы Ватыканскі Сабор толькі пацвердзіў тое, што ўжо і так фактычна было: што Папа ў пытаннях веры і маральнасці валодае дадзенай Богам, у сілу яго служэння, беспамылковасцю.

«Беспамылковасць Папы з'яўляецца дарам Святога Духа, дадзеным Папе Рымскаму як пераемніку апостала Пятра ў сілу апостальскай пераемнасці, а не з-за яго асабістых якасцяў (як і любы іншы хрысціянін, Папа Рымскі не захаваны ад здзяйснення грахоў і мае патрэбу ў пакаянні і споведзі)», - кажа дагмат. Акрамя таго, у ім ясна напісана, што беспамылковасць распаўсюджваецца толькі на тыя выпадкі, калі Папа «як вярхоўны пастыр і настаўнік усіх вернікаў, канчатковым рашэннем абвяшчае палажэнне вучэння аб веры і маральнасці», гэта значыць робіць гэта «ex cathedra».

Як ужо гаварылася вышэй, пасля Першага Ватыканскага Сабора здавалася, што кропка пастаўлена. У Царкве прысутнічала ўсведамленне, што дастаткова меркавання Папы. І таму калі Ян XXIII вырашыў склікаць Сабор, гэта было нібы гром сярод яснага неба. Ніхто не думаў, што нехта, асабліва гэты Папа, будзе склікаць Сабор, які, здавалася, нікому не патрэбны і не прынясе нічога, акрамя траты грошай. На Другім Ватыканскім Саборы ў Канстытуцыі «Аб Царкве» іерархі вяртаюцца да зыходнай ідэі, што, калі скліканы Папам Сусветны Сабор выказвае сваё меркаванне, выдае пэўныя дагматы, гэта мае беспамылковасць, але разам з тым не пазбаўляе гэтага дару самога Пантыфіка.

Тут можна правесці паралель з уладкаваннем манаскіх ордэнаў, дзе вышэйшая ўлада - гэта капітула, а ад капітулы да капітулы гэтая ўлада капітулай жа давяраецца аднаму чалавеку і яго Радзе, якая з'яўляецца дапаможным органам. Тут дакладна гэтак жа.

Вядома, беспамылковасць не распаўсюджваецца на нейкія прыватныя бытавыя меркаванні. Гэта значыць, калі Папа абедае і лічыць, што суп перасолены, то гэтае меркаванне проста адлюстроўвае яго густ. Калі ён глядзіць на нейкую карціну, і яна яму падабаецца, дык гэта таксама не беспамылковасць. Напрыклад, у эпоху Адраджэння было прынята адлюстроўваць людзей аголенымі, у тым ліку такія выявы прысутнічалі ў роспісах Ватыкана. А іншаму Папе ў іншую эпоху гэта не спадабалася, і ён загадаў замаляваць аголеную натуру. Гэта, зноў жа, справа густу, хоць і звязана, быццам бы, з маральнасцю. Але гэта не догма Царквы, і дагмат аб беспамылковасці на гэта не распаўсюджваецца. Таксама папскія булы, катэхезы, энцыклікі не трапляюць пад гэты дагмат. У іх Папа толькі паўтарае сутнасць веравучэння і разважае над ім.

Сваёй беспамылковасцю, у поўным сэнсе гэтага слова, Папы карысталіся не так ужо часта. Гэта датычыцца дагмата аб Беззаганным Зачацці, які быў абвешчаны Папам у 1854 годзе, а таксама дагмата аб узяцці ў Неба Найсвяцейшай Багародзіцы. Важна заўважыць, што Папа не прыдумаў гэта сам у адзін цудоўны дзень. Ён выкарыстоўвае сваю ўладу, каб канчаткова замацаваць тое, што ў Царкве ёсць, таму што і ў Беззаганнае Зачацце, і ва Успенне Багародзіцы Каталіцкая Царква верыла да гэтага. Гэта значыць, без дагмату аб беспамылковасці Папы яму давялося б склікаць Сабор, аднак у яго ёсць курыя, ёсць багасловы. Яму рыхтуюць неабходныя дакументы, і ён прымае рашэнне як Слуга Слуг Божых.

Калі Папа такі дагмат абвясціў, а мы яго не прымаем, не верым ці сумняваемся, то ў нас вялікія праблемы з «каталіцкасцю» нашай веры.

http://рускатолик.рф/

Каментары: