Ці можна прычашчацца, калі спознішся на Літургію?

- . Апублікавана ў Публікацыі

У дакументах Другога Ватыканскага сабору падкрэсліваецца, што Еўхарыстыя - гэта ўдзел у двух трапезах: трапезе Слова і трапезе Хрыстовай Ахвяры. Таму вернік, які прапусціў трапезу Слова, застаецца без ежы. Калі гэта адбываецца наўмысна, то яго воля не можа адпавядаць волі Хрыстовай. У гэтым выпадку, безумоўна, ён не павінен падыходзіць да Святога Прычасця.

Але можа здарыцца так, што мы прапускаем трапезу Слова па незалежных ад нас прычынах. У гэтым выпадку ў знак глыбокай павагі да Госпада і Яго вучэння трэба самастойна папоўніць тое, што мы прапускаем праз спазненне на Літургію. Такая сітуацыя не перашкаджае таму, каб прычасціцца Хрыстовых Тайнаў.

Агульнае правіла такое: да Святога Прычасця можна прыступіць, калі мы прысутнічаем на нядзельнай Літургіі ад пачатку да канца, за выключэннем спазненняў па паважнай прычыне.

Што тычыцца будных дзён, то тут прытрымліваемся іншага правіла: паколькі ўдзел у Літургіі не з'яўляецца абавязковым, то няма прадпісання прысутнічаць на ёй з самага пачатку. Але спазненне павінна быць не наўмысным пропускам Літургіі Слова, а вынікам іншых абавязкаў: напрыклад, калі мы павінны адвесці дзіця ў дзіцячы садок ці ледзьве паспяваем зайсці ў храм пасля працы. У такім выпадку можна прымаць Прычасце, калі мы падрыхтуемся да яго належным чынам.

 

 

Каментары: