Крыжапаклонная нядзеля (Мр. 8,34-9,1)

Пасля таго, як Ісус паведаміў сваім вучням, што “Сын Чалавечы мае адпакутаваць; быць адкінутым старэйшынамі, першасвятарамі і кніжнікамі, і забітым быць і на трэці дзень уваскрэснуць” (Мр. 8, 31), апостал Пётр паспрабаваў адгаварыць Настаўніка ад агучанага плану. Як тады апосталам, так і сёння людзям цяжка прыняць такога Бога. У чаканнях народу Месія павінен быў стаць лідэрам і пераможцам, які вырашыць усе праблемы і забяспечыць спакой і дабрабыт. Але Ісус у адказ ушчувае Пятра і, звяртаючыся да людзей, кажа: “Хто хоча ісці за Мною, зрачыся сябе, і вазьмі крыж свой, і ідзі за Мною следам; бо, хто хоча душу сваю ўратаваць, той страціць яе; а хто страціць душу сваю дзеля Мяне і Евангелля, той уратуе яе” (Мр. 8, 34-35). 

Пропаведзь на Нядзелю жанчын-міраносіц

Уваскрасенне Ісуса Хрыста сёння з’яўляецца несумненнай і адной з базавых праўдаў хрысціянскай веры. Без гэтай праўды ўсё іншае – абрады, малітва, маральныя прынцыпы – губляюць свой сэнс. Апостал Павел піша: “Калі Хрыстос не ўваскрос, дык вера ваша марная; вы яшчэ ў грахах вашых; таму і памерлыя ў Хрысце загінулі” (1 Кар. 15, 17-18). Як хрысціяне мы верым у тое, што Бог стаў чалавекам, быў забіты, пахаваны, і на трэці дзень уваскрос. Але гэтую фундаментальную праўду цяжка было зразумець апосталам і іншым вучням Ісуса, пакуль іх настаўнік быў жывы, і пакуль яны звязвалі з ім свае чаканні і планы на будучыню.

Адкіданне ісціны: пропаведзь на пятніцу пасля Нядзелі расслабленага

«Вы з тых, хто ўнізе, а Я з тых, хто ў вышыні. Вы з гэтага свету, Я не з гэтага свету. Таму Я і сказаў вам, што памрэце ў грахах вашых. Бо калі не паверыце, што Я ёсць, памрэце ў грахах вашых». (Ян 8, 23-24)

Напружанасць расла, пакуль Ісус паступова адкрываў глыбейшую сутнасць таго, Хто Ён ёсць, у той час як фарысеі заставаліся сляпымі да ісціны, зацятымі ў сваім супрацьстаянні. Калі Ісус сказаў: «вы памраце ў грахах вашых», Ён не меў на ўвазе грэх, учынены па слабасці ці праз разгубленасць. Ён казаў пра фундаментальны і цяжкі грэх фарысеяў — адмову прыняць Яго як «Я ЁСЦЬ», Месію і Сына Божага.

Пропаведзь на 9-ю Нядзелю пасля Зыходу Святога Духа

Аб'яўленні Валадарства суправаджаюць Ісуса на працягу ўсяго Яго зямнога служэння. Гэта зусім не патрабавала ад Яго нейкіх асаблівых высілкаў. Намаганняў патрабавала служэнне, само знаходжанне ў паўшым свеце сярод паўшых людзей, якім трэба было аддаць усё, не разлічваючы ні на якую падзяку. А паўната Валадарства, паўната яго сілы і яго жыцця была неаддзельная ад самой асобы Ісуса. Таму гэтая сіла і выяўлялася ўсюды, дзе з'яўляўся Ісус, калі толькі такіх праяваў патрабавала сітуацыя. Так было і з хаджэннем па вадзе падчас буры.

Нядзеля 22-я пасля Зыходу Святога Духа

Грэх біблейскага народа заключаўся ў тым, што людзі забываліся пра тое, што зямля, на якой яны жывуць, і дабрабыт, які яны атрымліваюць ад яе, — дар Божы. Не маючы рэлігійнага бачання свайго жыцця і свайго паходжання ад Бога, чалавек займае негатыўную паставу, якая асуджаецца прарокамі і паказваецца як прычына грэхападзення.

Падобныя адносіны выяўляюцца ў саманадзейнасці, абыходжанні без Бога (сёння мы б сказалі абыякавасці), закрыванні на бедных і тых, хто жыве ў патрэбе, у пагоні за дабрабытам. Закрыты на Бога і бліжняга, чалавек Бібліі (і яе народ), ідзе да падзення, якое азначае страту ўласнай зямлі (або выкараненне з яе праз выгнанне і перасяленне), што прарокі назіраюць яшчэ раней у страце сувязі любові з Богам і адносін братэрства і супольнасці з іншымі.