Малітоўны ўспамін у Міжнародны дзень вызвалення вязняў нацысцкіх лагераў

11 красавіка адзначаецца Міжнародны дзень вызвалення вязняў нацысцкіх лагераў. Ён быў уведзены паводле рашэння ААН у памяць пра міжнароднае паўстанне вязняў канцэнтрацыйнага лагера “Бухенвальд”. 11 красавіка 1945 году над Бухенвальдам залунаў сцяг свабоды.
11 красавіка 2013 году апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі адслужыў памінальную паніхіду на тэрыторыі лагера “Майданак” у Любліне.