
Беларускі рэдэмптарыст аднавіў манаскія зарокі
Падчас паломніцкай паездкі па Італіі мясцінамі св. Альфонса, заснавальніка Кангрэгацыі Найсвяцейшага Адкупіцеля, браты-студэнты Львоўскай правінцыі рэдэмптарыстаў у свята Перамянення Гасподняга 19 жніўня 2014 г. (за старым стылем) наведалі г. Скаля, у якім св. Альфонс атрымаў аб'яўленне ад Багародзіцы заснаваць новую місіянерскую кангрэгацыю, а таксама г. Чарані, дзе паўстаў першы манастыр заснаванай супольнасці.
Запрашаем на святкаванне 100-годззя грэка-каталіцкага біскупа Чэслава Сіповіча
31 жніўня 2014 г. у касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Друі (Віцебская вобл.) адбудзецца святкаванне 100-годдзя нараджэння першага беларускага грэка-каталіцкага біскупа ў ХХ ст. Чэслава Сіповіча. На святкаванне прыбудуць апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек, асістэнт апостальскага візітатара для беларусаў замежжа айца Аляксандра Надсана айцец Сяргей Стасевіч (Лондан). Ушанаваць славутага земляка ў гэты дзень у друйскай парафіі запрашаюцца ўсе жадаючыя.
Сустрэча са "Спадчынай"
Як часта трэба прыймаць Святое Прычасце?
Як часта трэба прыймаць Святое Прычасце? Большасць вернікаў маюць вельмі спрошчанае ўяўленне пра адказ на гэтае пытанне. Паколькі, згодна з трэцяй Божай запаведдзю, абавязкова браць удзел у Літургіі трэба ў нядзелю і святы, то і Прычасце прымаць, адпаведна, можна раз у тыдзень. Аднак рэальнасць і праўда трохі іншая.
Калі вучні Ісуса просяць Яго навучыць іх маліцца, Хрыстос іх вучыць малітве “Ойча наш”, у якой адна з просьбаў: “Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння” (Мц. 6, 11). Слова “штодзённы” (грэц. επιούσιον) даслоўна перакладаецца як “той, які адносіцца да кожнага новага, наступаючага дня”). Безумоўна, пад гэтым “хлебам” разумеецца не толькі звычайная цялесная ежа. Сам Хрыстос недвухзначна сцвердзіў: “Я — хлеб жыцця” (Ян. 6, 48), “Я — хлеб жывы, які з неба зыйшоў. Хто б еў гэты хлеб, жыць будзе вечна; а хлеб, які Я дам, ёсць цела Маё, якое Я аддам за жыццё свету” (Ян. 6, 51), “Цела Маё сапраўды ёсць ежа, а кроў Мая сапраўды ёсць пітво. Хто есць цела Маё ды п’е кроў Маю, ува Мне прабывае, а Я ў ім” (Ян. 6, 55-56).
Адбылася юбілейная ХХ пілігрымка ў Полацк
“Будзьце мужнымі! Адвагі!” - гэтыя словы, якія святы Папа Ян Павел ІІ накіраваў 7 студзеня 2005 г. да беларускіх грэка-католікаў, сталі дэвізам пілігрымкі з Віцебска ў Полацк у гэтым годзе.
У шлях пілігрымкі выйшла амаль 50 асобаў рознага ўзросту, улічваючы малую групу “велапілігрымкі”, якую на роварах узначальваюць а. Антон Нікалаеў (рэдэмптарыст) ды а. Пахом Кавалёў (студыт) з Менску.


