
Каб атрымалася стаць святым

Тэмай чарговай катэхетычнай сустрэчы на грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі, якая адбылася 21 кастрычніка 2015 г., была "Старыя невядомыя духоўныя практыкі". Вернікі пазнаёміліся з практыкамі адведвання Святых Тайнаў, духоўнага Прычасця і духоўнага разважання, якія практыкуюцца ў манастырах і духоўных семінарыях, аднак мала вядомыя свецкім людзям.
Падарожжа ў Эферыю
Беларус пачаў навіцыят рэдэмптарыстаў

Яшчэ адзін беларус, Алег Зубарэвіч з парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Менску, пачаў духоўную падрыхтоўку для ўступу ў Кангрэгацыю рэдэмптарыстаў. 19 жніўня 2015 г. у Гняздзічаве Львоўскай вобл. (Украіна) ён разам з яшчэ трыма братамі прыняў аблечыны і распачаў год навіцыяту ў Львоўскай правінцыі.
Парафіяльнае свята Маці Божай Нястомнай Дапамогі
Менская грэка-каталіцкая парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі 28 чэрвеня 2015 г. адсвяткавала парафіяльнае свята. З нагоды ўрачыстасці прыміцыйную Літургію ў гэты дзень адслужыў а. Аляксей Філіпенка, які атрымаў святарскія свячанні 14 чэрвеня 2015 г. Выхадзец з гэтай парафіі, а. Аляксей дзякаваў Госпаду і Божай Маці за дар служэння, для якога яго абраў Божы Провід, а таксама прымаў віншаванні ад вернікаў, з якімі ён духоўна ўзрастаў на працягу многіх гадоў сваёй прысутнасці ў Царкве.
ХХІ пілігрымка Віцебск - Полацк

Пачалася падрыхтоўка да штогадовай грэка-каталіцкай пілігрымкі Віцебск – Полацк, якая пройдзе ў днях 7-12 ліпеня 2015 г.
Дэвіз ХХІ пілігрымкі: “Люблю прыказанні Твае, Госпадзе!" (Пс. 119:159)
Традыцыйны шлях святамучаніка Язафата - ад месца ягонага мучаніцтва (Віцебск) да ягонай Полацкай катэдры і месца мучаніцкай смерці Полацкіх пакутнікаў манахаў-базылянаў - пілігрымы пройдуць за 5 дзён: з аўторка да суботы.
Яшчэ артыкулы ...
- Блаславёны Васіль Велічкоўскі ў Беларусі
- Памёр а. Аляксандр Надсан
- Грэка-католікі Менску адзначылі 25-гадовы юбілей адраджэння літургічнага жыцця БГКЦ
- Архімандрыт Сяргей Гаек: «Грэка-Каталіцкая Царква ў Беларусі — жывая супольнасць, якая стараецца жыць сваёй духоўнай спадчынай»
- Віншавальны ліст старшыні Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі