Полацкія пакутнікі
11 ліпеня 1705 г. у Сафійскім саборы ў Полацку расійскі цар Пётр І разам са світай закатаваў 5 манахаў-базылянаў. Тагачасная Еўропа ўздрыганулася ад бессэнсоўнай жорсткасці каранаванай асобы, аднак з большага прамаўчала. Толькі Апостальская Сталіца публічна кінула расійскаму цару, пераможцу пад Палтавай, цяжкае абвінавачанне за пераслед Уніяцкай Царквы. Гэта быў ці не адзіны голас выразнага асуджэння Пятра І, стваральніка Расійскай імперыі, якога ўжо баяліся і лічылі за лепшае не сварыцца з ім і якога пазней так уславілі гісторыкі.
Парафіяльнае свята ў Баранавічах
11 траўня Царква ўшаноўвае памяць святых роўнаапостальных Кірылы і Мятода, нястомных і мужных настаўнікаў славянаў, якія служылі Народу Божаму ў вельмі складаных умовах. Гэта дзень малітвы за святароў і семінарыстаў БГКЦ, дзень малітвы аб пакліканнях да служэння Богу і Царкве.
У гэты дзень таксама святкуе сваё свята баранавіцкая парафія святых Кірылы і Мятода. У гэтым годзе святкаванне адбылося 9 траўня. Святую Літургію ў храме Найсвяцейшай Тройцы ўзначаліў апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек. Разам з ім саслужылі святары з Менску, Івацэвічаў і Ліды, а таксама айцы-рэдэмптарысты з Горадні.
Новы доктар багаслоўя
Рэдэмптарыст Львоўская правінцыі а. Віталій Котык паспяхова завершыў дактарантуру на тэалагічным факультэце Вармінска-Мазурскага ўніверсітэта ў польскім Ольштыне. 19 студзеня 2022 г. а. Віталій з адзнакай (cum laude) абараніў сваю навуковую дысертацыю па гамілетычным багаслоўі на тэму «Хрысціянскі гуманізм у пастырскім навучанні кардынала Любаміра Гузара».
Пілігрымка студэнтату ў Славакію
Слова апостальскага візітатара для грэка-католікаў Беларусі на свята Хрыстовага Уваскрасення 2021 года
Пачэсныя святары і дыяканы! Дарагія манахі, манахіні і браты семінарысты! Любыя ў Госпадзе браты і сёстры! Паважаныя сябры!
Шчыра віншую ўсіх вас са Светлым Уваскрасеннем Хрыста:
Хрыстос уваскрос! – Сапраўды ўваскрос!
1. Гэтыя словы гучаць на беларускіх землях больш за тысячу гадоў. Гэтым радасным воклічам нашыя продкі сведчылі сваю веру ў тое, што Уваскрослы Хрыстос сапраўды жыве сярод іх, што Ён з’яўляецца крыніцай новага жыцця. Гэтая радасная звестка праз стагоддзі абдымала і яднала на землях Беларусі хрысціянаў розных царкоўных традыцый – усходняй і заходняй.