Пілігрымка студэнтату ў Славакію

З 13 да 20 верасня 2021 г. адбылося духоўна-пазнавальнае падарожжа па Славакіі студэнтаў Львоўскай правінцыі рэдэмптарыстаў. Першым прыпынкам у гэтым падарожжы стала сустрэча са Святым Айцом Францішкам, Папам Рымскім, які гэтымі днямі наведваў Славакію.

Слова апостальскага візітатара для грэка-католікаў Беларусі на свята Хрыстовага Уваскрасення 2021 года

Пачэсныя святары і дыяканы! Дарагія манахі, манахіні і браты семінарысты! Любыя ў Госпадзе браты і сёстры! Паважаныя сябры!
Шчыра віншую ўсіх вас са Светлым Уваскрасеннем Хрыста:
Хрыстос уваскрос! – Сапраўды ўваскрос!

1. Гэтыя словы гучаць на беларускіх землях больш за тысячу гадоў. Гэтым радасным воклічам нашыя продкі сведчылі сваю веру ў тое, што Уваскрослы Хрыстос сапраўды жыве сярод іх, што Ён з’яўляецца крыніцай новага жыцця. Гэтая радасная звестка праз стагоддзі абдымала і яднала на землях Беларусі хрысціянаў розных царкоўных традыцый – усходняй і заходняй.

Вербніца ў Полацкай парафіі

Полацкая парафія св. Язафата з'яўляецца адзінай супольнасцю Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы, якая мае асаблівы каляндар. Нерухомыя святы вернікі тут святкуюць паводле грыгарыянскага календара, а Вялікдзень і ўсе святы, якія адлічваюцца ў залежнасці ад даты Вялікадня - паводле юліянскага. Менавіта таму 25 красавіка 2021 г. парафія адзначала свята Уваходу Госпада нашага Ісуса Хрыста ў Ерусалім.

У гэтым часе для вернікаў адбыліся духоўныя навукі, якія правёў а. Зміцер Чарнель, рэдэмптарыст. Лазарава субота і Вербная нядзеля сталі падставай для разважанняў над тэмамі ўдзячнасці і міласэрнасці. Айцец згадаў парады Папы Францішка, які шырока апісвае, як мы павінны рэалізоўваць міласэрнасць да іншых у нашым жыцці. Папа жадае звярнуць увагу на тры рэчы.

Свята Божай Міласэрнасці ў Маладзечне

У Нядзелю Тамаша 11 красавіка 2021 г. у Паўсюднай Царкве адзначалася свята Божай Міласэрнасці. Грэка-каталіцкая парафія ў Маладзечне традыцыйна святкавала парафіяльнае свята Хрыста Чалавекалюбца. 

У парафіяльным храме на вул. Віленскай служыў Святую Літургію ды прамовіў казанне а. Зміцер Чарнель, рэдэмптарыст. Узначальваў Службу а. Аляксей Філіпенка, які рэгулярна нясе душпастырскае служэнне ў Маладзечне.

Слова Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі на Божае Нараджэнне 2020 года

Дарагія ў Госпадзе Браты і Сёстры! Паважаныя Сябры!

“Слова сталася целам і пасялілася між намі” (Евангелле паводле Яна 1:14)

1. Спрадвечны Сын Божы – Ісус Хрыстос прыйшоў на зямлю, каб быць Эмануэлем – “Богам з намі” і ўсталяваць з чалавецтвам супольнасць, дзе “ўжо не будзе ні смерці, ні смутку, ні плачу, ні болю ўжо не будзе” (Апакаліпсіс 21:4). У час Раства Хрыстовага з асаблівай увагай асэнсоўваем радасную навіну: “Слова сталася целам і пасялілася між намі”.

Але радасць свята Нараджэння Госпада і Збаўцы нашага Ісуса Хрыста ў гэтым годзе ў нашай любімай Бацькаўшчыне Беларусі змешвацца са смуткам, які перажываюць многія людзі - нашыя браты, сёстры, сябры, знаёмыя і незнаёмыя. Крыніцамі гэтага смутку ёсць эпідэмія хваробы Кавід-19 і крызісная грамадска-палітычная сітуацыя. Гэтыя дзве рэчы нясуць неспакой, няўпэўненасць, цярпенні і боль. І ў гэты час Cупольнасць нашай Царквы хоча быць побач з кожным церпячым чалавекам на Беларусі. Мы не можам думаць толькі пра боль і цярпенні, але хочам дапамаць пераадолець гэтыя боль і цярпенні, памагаць лячыць раны, якія атрымалі нашыя блізкія па адным народзе ў гэты складаны час.