Велікапосныя рэкалекцыі ў Лідзе

Велікапосныя рэкалекцыі на парафіі св. Язафата ў Лідзе Гарадзенскай вобл. адбыліся 7-8 сакавіка 2015 г. Духоўныя канферэнцыі для вернікаў парафіі, а таксама сустрэчу для моладзі правёў а. Зміцер Чарнель, рэдэмптарыст, з Менску.

"Соль" уваходзіць у рэальнасць

Моладзевая супольнасць "Соль" грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Менску ўваходзіць у свет рэальнасці. Доўгі час супольнасць існавала толькі ў выглядзе старонак у сацыяльных сетках. 28 лютага 2015 г. асобы, якія выказалі жаданне належаць да аб'яднання, жывога ў рэальным жыцці, сабраліся на сустрэчу ўпершыню як супольнасць.

Дні ўспаміну Рыгора Барадуліна ў Менску

Гэтымі днямі краіна ўшаноўвае памяць памерлага год назад народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. У суботу, 28 лютага 2015 г., у дзень малітвы за памерлых на грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі (зав. Снежны, 7) а 10 гадз. адбузецца Святая Літургія за супакой.

У першую гадавіну смерці народнага паэта ў панядзелак, 2 сакавіка 2015 г., а 18 гадз. у капліцы грэка-каталіцкага Цэнтра св. Язэпа па вул. Арджанікідзе д. 6 будзе адслужаная Паніхіда за супакой душы спачылага.

У пятніцу, 27 лютага 2015 г., а 18:30 у Палацы мастацтваў адбудзецца вечар памяці і прэзэнтацыя кнігі мэмуараў «Дзённікі і запісы» (1951–1969 гг.), выдадзеныя Наталляй Давыдзенкай, якая яшчэ пры жыцці Рыгора Барадуліна пачала збіраць дакумэнты і знайшла ў Вушачах унікальныя школьныя дзённікі паэта. Кніга выйшла намаганнямі МГА «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» і ГА «Саюз беларускіх пісменнікаў» у выдавецтве «Кнігазбор».

 

Пастырскае слова апостальскага візітатара для грэка-католікаў Беларусі на Нядзелю праваслаўя 2015 г.

Пачэсныя айцы святаслужыцелі!
Дарагія манахі, манахіні і браты-семінарысты!
Любыя ў Госпадзе браты і сёстры! Паважаныя сябры!

1. Вялікі пост – гэта час, калі Святая Царква заклікае нас увайсці на шлях больш цеснай сувязі з Ісусам Хрыстом, наблізіцца да таямніцы Яго пакут і Уваскрасення.
На пачатку Вялікага посту ў гэтым годзе Яго Святасць Папа Рымскі Францішак нагадаў нам, што чалавек – стварэнне абмежаванае, грэшнае, якое патрабуе пакаяння і навяртання да Бога. Навярнуцца да Бога «ўсім сэрцам» значыць, па словах Папы, «ступіць на шлях не павярхоўнага перамянення, а на духоўны шлях, пракладзены ў сэрцы чалавека, там, дзе засяроджаны яго пачуцці і адносіны, там, дзе ён робіць выбар».

Рэдэмптарысты ў Еўропе

Канферэнцыя рэдэмптарыстаў Еўропы пачала Новы 2015 год з невялікімі зменамі.

У цяперашні час у Еўропе налічваецца 15 структурных адзінак Кангрэгацыі: 12 правінцый, 2 віцэ-правінцыі, 1 рэгіён.