Свята богапасвячанага жыцця

Дзень богапасвячанага жыцця адзначаецца штогод у Каталіцкай Царкве 2 лютага, на свята Сустрэчы Госпада нашага Ісуса Хрыста. У 2015 г. святкаванне супадае з правядзеннем Года богапасвячанага жыцця, які пачаўся 30 лістапада 2014 г.

“Пакліканне да манаства - найвялікшая ласка, якую Бог пасля хрышчэння душы можа даць” (Св. Альфонс Лігуоры).

Калядны канцэрт братоў-рэдэмптарыстаў

Браты-рэдэмптарысты са Львова (Украіна) у калядны час наведалі са святочным канцэртам грэка-каталіцкія парафіі ў Менску. 10 студзеня пасля Вячэрні і 11 студзеня пасля Святой Літургіі вернікі парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі мелі цудоўную магчымасць акунуцца ў атмасферу вясёлага ўкраінскага святкавання Божага Нараджэння.

Зімовыя цуды

Свята для дзяцей з нагоды дня св. Мікалая адбылося на грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Менску ў нядзелю, 14 снежня 2014 г. Да дзяцей завіталі зімовыя персанажы з розных краінаў: Дзед Мароз са Снягуркай і Санта Клаўс з Эльфам, якія нарэшце сустрэліся і пазнаёміліся паміж сабой. Услед за імі з пажаданнямі на Новы год прыйшла Баба Ядвіга.

Новаабраны протаігумен прыступіў да выканання абавязкаў

Айцец Андрэй Рак прыступіў да выканання абавязкаў протаігумена Львоўскай правінцыі Кангрэгацыі рэдэмптарыстаў. Інаўгурацыя адбылася ў манастыры св. Альфонса ў Львове ў панядзелак, 8 снежня 2014 г.

Ці можна прычашчацца, калі спознішся на Літургію?

У дакументах Другога Ватыканскага сабору падкрэсліваецца, што Еўхарыстыя - гэта ўдзел у двух трапезах: трапезе Слова і трапезе Хрыстовай Ахвяры. Таму вернік, які прапусціў трапезу Слова, застаецца без ежы. Калі гэта адбываецца наўмысна, то яго воля не можа адпавядаць волі Хрыстовай. У гэтым выпадку, безумоўна, ён не павінен падыходзіць да Святога Прычасця.

Але можа здарыцца так, што мы прапускаем трапезу Слова па незалежных ад нас прычынах. У гэтым выпадку ў знак глыбокай павагі да Госпада і Яго вучэння трэба самастойна папоўніць тое, што мы прапускаем праз спазненне на Літургію. Такая сітуацыя не перашкаджае таму, каб прычасціцца Хрыстовых Тайнаў.